https://bel.sputnik.by/20250927/mroshnk-ls-600-zhykharo-kurskay-voblasts-da-getaga-chasu-nevyadomy-1100262537.html
Мірошнік: лёс 600 жыхароў Курскай вобласці да гэтага часу невядомы
Мірошнік: лёс 600 жыхароў Курскай вобласці да гэтага часу невядомы
Sputnik Беларусь
Фільм "Я обвиняю фашизм" аб злачынствах украінскіх нацыяналістычных фарміраванняў і наёмнікаў у Курскай вобласці паказалі ў Мінску. 27.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-27T18:05+0300
2025-09-27T18:05+0300
2025-09-27T18:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
мзс рф
расія
украіна
беларусь
у беларусі
курская вобласць
суджа
радзівон мірошнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1c/1084034745_0:180:3026:1882_1920x0_80_0_0_6ea036993926dcfebcbddd5d3fa4ef41.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Больш за 140 мірных жыхароў Курскай вобласці былі забіты падчас уварвання ўкраінскіх фарміраванняў, паведаміў пасол па асобых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік падчас дыскусіі на міжнародным фестывалі "RT.Док: Час нашых герояў" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Пасол растлумачыў, што ў яго было некалькі камандзіровак у гэтыя раёны Курскай вобласці. Па выніках былі падрыхтаваны пэўныя матэрыялы, быў арганізаваны міжнародны тэлемост."Мы падключылі каля 25 краін (...) для такой дыпламатычнай сустрэчы, на якой выклалі факты, прад’явілі доказы, дакументы. Падключылі людзей, якія былі ахвярамі", - распавёў Мірошнік.У тым ліку, зазначыў ён, удзельнікам тэлемоста расказала пра сваё гора маці, у якой нацыяналісты расстралялі сына."Яго цела ляжала на працягу некалькіх сутак у Суджы, пакуль не дазволілі яго прыняць, таму што прыехалі замежныя журналісты", - падкрэсліў пасол.Прапаганда КіеваДыпламат нагадаў, што ўзброеныя фарміраванні, якія прыходзілі з Украіны ў Курскую вобласць, расстрэльвалі мірных людзей, спальвалі дамы, выганяючы на вуліцу людзей, і ўчынялі іншыя злачынствы.Пры гэтым украінскі бок рабіў і "паказальныя выступленні"."Калі вы думаеце, што Украіна не працавала на інфармацыйным трэку, вы памыляецеся. У Суджы былі зроблены спецыяльна паказальныя раёны, куды прыязджалі замежныя журналісты", - звярнуў увагу пасол.Ён растлумачыў, што ўкраінскія спецслужбы арганізавалі "карцінку". Журналістам паказвалі людзей, якія нібыта сталі лепш жыць пасля ўваходжання УСУ.Фільм пра СуджуПерад дыскусіяй, у якой прыняў удзел Радзівон Мірошнік, аўдыторыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на вялікім экране быў паказаны дакументальны фільм "Я обвиняю фашизм".Пасол звярнуў увагу, што ў гэтай стужцы свае гісторыі расказваюць непасрэдна відавочцы і ахвяры ўварвання – жыхары Курскай вобласці.Не толькі забівалі, але і грабіліДыпламат зрабіў акцэнт на тым, што ўкраінскія фарміраванні не толькі забівалі мірнае насельніцтва і здзекавалася з яго. Яны грабілі крамы і дамы."Яны ўрываліся ў дамы і вымалі адтуль, ну вось усё, што можна было павезці... Гэта ўсё зграбалася ў кузаў і вывозілася на тэрыторыю Украіны, на тую тэрыторыю, якая ўсяго некалькі гадоў таму распавядала пра рускіх, якія прыходзяць і забіраюць унітаз. Вось тая лухта, якая лілася з украінскіх каналаў, яна ўся была абвергнутая вось гэтым фактам Курска", - заявіў Мірошнік.Еўропа не хоча ведацьПа словах пасла, жах сітуацыі заключаецца яшчэ і ў тым, што сёння ў Еўропе імкнуцца не бачыць гэтых злачынстваў Кіева.Шэраг заходніх краін заяўляе, што працягнуць даваць грошы кіеўскаму рэжыму. Яны фактычна дазваляюць УСУ забіваць грамадзянскае насельніцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/lebedzeva-rasya--belarus-pavnny-razam-adstoyvats-pradu-1100260949.html
расія
украіна
беларусь
курская вобласць
суджа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/1c/1084034745_107:0:2838:2048_1920x0_80_0_0_cbe97aa60990d0e7f6e752ad605bdc67.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, мзс рф, расія, украіна, беларусь, у беларусі, курская вобласць, суджа, радзівон мірошнік, злачынства, расследаванне злачынстваў, генацыд, кіно, дакументальнае кіно, rt, фестываль, нацыянальная бібліятэка беларусі
спецаперацыя, мзс рф, расія, украіна, беларусь, у беларусі, курская вобласць, суджа, радзівон мірошнік, злачынства, расследаванне злачынстваў, генацыд, кіно, дакументальнае кіно, rt, фестываль, нацыянальная бібліятэка беларусі
Мірошнік: лёс 600 жыхароў Курскай вобласці да гэтага часу невядомы
Фільм "Я обвиняю фашизм" аб злачынствах украінскіх нацыяналістычных фарміраванняў і наёмнікаў у Курскай вобласці паказалі ў Мінску.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Больш за 140 мірных жыхароў Курскай вобласці былі забіты падчас уварвання ўкраінскіх фарміраванняў, паведаміў пасол па асобых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік падчас дыскусіі на міжнародным фестывалі "RT.Док: Час нашых герояў" у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"На гэтых тэрыторыях (у Курскай вобласці, куды ўварваліся УСУ. - Sputnik) заставалася дзесьці 2 300 чалавек. Большасць з іх знайшлі, але лёс прыкладна яшчэ 600 чалавек проста невядомы... Больш за 140 чалавек там было забіта", - сказаў дыпламат.
Пасол растлумачыў, што ў яго было некалькі камандзіровак у гэтыя раёны Курскай вобласці. Па выніках былі падрыхтаваны пэўныя матэрыялы, быў арганізаваны міжнародны тэлемост.
"Мы падключылі каля 25 краін (...) для такой дыпламатычнай сустрэчы, на якой выклалі факты, прад’явілі доказы, дакументы. Падключылі людзей, якія былі ахвярамі", - распавёў Мірошнік.
У тым ліку, зазначыў ён, удзельнікам тэлемоста расказала пра сваё гора маці, у якой нацыяналісты расстралялі сына.
"Яго цела ляжала на працягу некалькіх сутак у Суджы, пакуль не дазволілі яго прыняць, таму што прыехалі замежныя журналісты", - падкрэсліў пасол.
Дыпламат нагадаў, што ўзброеныя фарміраванні, якія прыходзілі з Украіны ў Курскую вобласць, расстрэльвалі мірных людзей, спальвалі дамы, выганяючы на вуліцу людзей, і ўчынялі іншыя злачынствы.
Пры гэтым украінскі бок рабіў і "паказальныя выступленні".
"Калі вы думаеце, што Украіна не працавала на інфармацыйным трэку, вы памыляецеся. У Суджы былі зроблены спецыяльна паказальныя раёны, куды прыязджалі замежныя журналісты", - звярнуў увагу пасол.
Ён растлумачыў, што ўкраінскія спецслужбы арганізавалі "карцінку". Журналістам паказвалі людзей, якія нібыта сталі лепш жыць пасля ўваходжання УСУ.
Перад дыскусіяй, у якой прыняў удзел Радзівон Мірошнік, аўдыторыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на вялікім экране быў паказаны дакументальны фільм "Я обвиняю фашизм".
Пасол звярнуў увагу, што ў гэтай стужцы свае гісторыі расказваюць непасрэдна відавочцы і ахвяры ўварвання – жыхары Курскай вобласці.
"Гэта праўда, якая нават не заўсёды перадае ўвесь жах таго, што там адбывалася. Адсюль да Курска не так далёка. І гэта тое месца, якое стала месцам засяроджвання жаху", - падкрэсліў дыпламат.
Не толькі забівалі, але і грабілі
Дыпламат зрабіў акцэнт на тым, што ўкраінскія фарміраванні не толькі забівалі мірнае насельніцтва і здзекавалася з яго. Яны грабілі крамы і дамы.
"Яны ўрываліся ў дамы і вымалі адтуль, ну вось усё, што можна было павезці... Гэта ўсё зграбалася ў кузаў і вывозілася на тэрыторыю Украіны, на тую тэрыторыю, якая ўсяго некалькі гадоў таму распавядала пра рускіх, якія прыходзяць і забіраюць унітаз. Вось тая лухта, якая лілася з украінскіх каналаў, яна ўся была абвергнутая вось гэтым фактам Курска", - заявіў Мірошнік.
Па словах пасла, жах сітуацыі заключаецца яшчэ і ў тым, што сёння ў Еўропе імкнуцца не бачыць гэтых злачынстваў Кіева.
"Яны гавораць: "Мы не хочам гэтага ведаць, мы не хочам у гэтым разбірацца. Навошта вы нам гэта паказваеце? Мы ведаем, што Расія ва ўсім вінаватая. І не патрэбны нам ніякія іншыя доказы", - сказаў Мірошнік.
Шэраг заходніх краін заяўляе, што працягнуць даваць грошы кіеўскаму рэжыму. Яны фактычна дазваляюць УСУ забіваць грамадзянскае насельніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"