https://bel.sputnik.by/20250928/belarus-na-iii-gulnyakh-snd-u-azerbaydzhane-pradstavyats-zvysh-240-spartsmena-1100254726.html
Беларусь на III Гульнях СНД у Азербайджане прадставяць звыш 240 спартсменаў
Беларусь на III Гульнях СНД у Азербайджане прадставяць звыш 240 спартсменаў
Sputnik Беларусь
Трэція Гульні краін СНД пройдуць адразу ў сямі азербайджанскіх гарадах з 28 верасня па 8 кастрычніка, за медалі паспаборнічаюць і беларусы. 28.09.2025, Sputnik Беларусь
2025-09-28T10:34+0300
2025-09-28T10:34+0300
2025-09-28T10:34+0300
спорт
снд
беларусь
навіны
азербайджан
iii гульні краін снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0b/1078445368_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_aeb8f4b06c5bae09607b0103f9e25f40.jpg
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Больш за 240 беларускіх атлетаў будуць змагацца за медалі III Гульняў краін СНД у Азербайджане, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту і турызму.Там удакладнілі, што маштабны форум прымаюць азербайджанскія гарады Гянджа, Яўлах, Мінгечавір, Габала, Шэкі, Гёйгёль і Ханкенды.Праграма спаборніцтваў налічвае 23 віды спорту, у якіх разыграюць 235 камплектаў узнагарод.Маскотамі III Гульняў краін СНД сталі леапарды Бебір і Лэйла. Іх выявы былі заснаваныя на каўказскім леапардзе, яны сімвалізуюць багатую прыроду, сілу і гасціннасць краіны.Раней кіраўнік беларускага Мінспорту і турызму Сяргей Кавальчук заяўляў, што перад спартсменамі з рэспублікі стаіць задача ўвайсці ў тройку медальнага заліку на ІІІ Гульнях краін СНД.II Гульні краін СНДДва гады таму другія па ліку Гульні краін СНД прайшлі ў Беларусі. Удзел у іх узялі 2,5 тысячы спартсменаў з 22 краін. Першае месца заняла зборная РФ, якая прывезла самы вялікі склад удзельнікаў – каля 500 чалавек. Спартсмены з РФ заваявалі 288 медалёў: 149 залатых, 89 сярэбраных і 50 бронзавых. Беларускія атлеты сталі другімі, здабыўшы 236 узнагарод – 48 залатых, 78 сярэбраных і 110 бронзавых. Топ-3 замкнула каманда Узбекістана, у якой у суме 105 медалёў: 28 залатых, 25 сярэбраных і 52 бронзавых.Беларусы на I Гульнях СНД у Казані ў 2021 годзе заваявалі 69 медалёў (9 залатых, 31 сярэбраны і 29 бронзавых).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250927/belaruskkh-paralmpytsa-adnavl--pravakh-na-dzel-u-spaborntstvakh-1100251350.html
беларусь
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/0b/1078445368_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_f32176722359f9e6997284e8dcfc766f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, снд, беларусь, навіны , азербайджан, iii гульні краін снд
спорт, снд, беларусь, навіны , азербайджан, iii гульні краін снд
Беларусь на III Гульнях СНД у Азербайджане прадставяць звыш 240 спартсменаў
Трэція Гульні краін СНД пройдуць адразу ў сямі азербайджанскіх гарадах з 28 верасня па 8 кастрычніка, за медалі паспаборнічаюць і беларусы.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Больш за 240 беларускіх атлетаў будуць змагацца за медалі III Гульняў краін СНД у Азербайджане, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту і турызму.
Там удакладнілі, што маштабны форум прымаюць азербайджанскія гарады Гянджа, Яўлах, Мінгечавір, Габала, Шэкі, Гёйгёль і Ханкенды.
Праграма спаборніцтваў налічвае 23 віды спорту, у якіх разыграюць 235 камплектаў узнагарод.
"Беларусь прадставяць 241 атлет у 21 відзе спорту", - гаворыцца ў паведамленні.
Маскотамі III Гульняў краін СНД сталі леапарды Бебір і Лэйла. Іх выявы былі заснаваныя на каўказскім леапардзе, яны сімвалізуюць багатую прыроду, сілу і гасціннасць краіны.
Раней кіраўнік беларускага Мінспорту і турызму Сяргей Кавальчук заяўляў, што перад спартсменамі з рэспублікі стаіць задача ўвайсці ў тройку медальнага заліку на ІІІ Гульнях краін СНД.
Два гады таму другія па ліку Гульні краін СНД прайшлі ў Беларусі. Удзел у іх узялі 2,5 тысячы спартсменаў з 22 краін. Першае месца заняла зборная РФ, якая прывезла самы вялікі склад удзельнікаў – каля 500 чалавек. Спартсмены з РФ заваявалі 288 медалёў: 149 залатых, 89 сярэбраных і 50 бронзавых. Беларускія атлеты сталі другімі, здабыўшы 236 узнагарод – 48 залатых, 78 сярэбраных і 110 бронзавых. Топ-3 замкнула каманда Узбекістана, у якой у суме 105 медалёў: 28 залатых, 25 сярэбраных і 52 бронзавых.
Беларусы на I Гульнях СНД у Казані ў 2021 годзе заваявалі 69 медалёў (9 залатых, 31 сярэбраны і 29 бронзавых).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"