https://bel.sputnik.by/20251003/belaruskya-batutysty-zavayaval-dva-zalatyya-medal-na-gulnyakh-snd-1100457808.html
Беларускія батутысты заваявалі два залатыя медалі на Гульнях СНД
Беларускія батутысты заваявалі два залатыя медалі на Гульнях СНД
Sputnik Беларусь
Спартыўны форум праходзіць у сямі азербайджанскіх гарадах, удзел у спаборніцтвах бяруць спартсмены з 22 краін. 03.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-03T11:57+0300
2025-10-03T11:57+0300
2025-10-03T11:57+0300
спорт
снд
навіны
iii гульні краін снд
грамадства
беларусь
у свеце
азербайджан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/02/1100449417_16:151:1264:853_1920x0_80_0_0_355d0ee11756e3e944646055d8abed97.jpg
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Беларускія батутысты заваявалі напярэдадні два залатыя медалі на III Гульнях краін СНД, якія праходзяць у Азербайджане, паведамляе Sputnik.Узнагароду вышэйшай пробы здабылі Кацярына Яршова, Яна Лебедзева і Віялета Бардзілоўская ў камандным жаночым турніры. Суддзі ацанілі іх выступленне ў 169,350 бала. Барацьба за ўзнагароды ішла паміж спартсменкамі з пяці краін. Другімі сталі расійскія спартсменкі, тройку лідараў замкнулі турэцкія батутысткі.Іван Літвіновіч, Андрэй Буйлоў і Станіслаў Яскевіч заваявалі золата таксама ў камандным турніры, набраўшы 187,560 бала. Другімі сталі спартсмены з Азербайджана, трэцімі – расіяне.Працягваюцца спаборніцтвы і сёння. Узнагароды разыграюць у скачках на батуце, боксе, фехтаванні, барацьбе, каратэ і футболе.Спаборніцтвы праходзяць па 23 відах спорту ў сямі азербайджанскіх гарадах. Яны працягнуцца да 8 кастрычніка. Каманды на працягу амаль 10 дзён спаборнічаюць у такіх відах спорту, як настольны тэніс, стральба з лука, бадмінтон, баскетбол, бокс, футбол, мастацкая гімнастыка. Праходзяць спаборніцтвы па веславанні, самба, кулявой стральбе, скачкам на батуце, валейболе, грэка-рымскай барацьбе, дзюдо, каратэ. Беларусь на гульнях прадстаўляе 241 спартсмен.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240817/ledz-paspyava-zdavats-khvasty-repartazh-z-maloy-radzmy-chempna-ag-ltvnovcha-1088753853.html
беларусь
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/02/1100449417_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_9bd2ececf0fdcd0e060abbf2dcb98b02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, снд, навіны , iii гульні краін снд, грамадства, беларусь, у свеце, азербайджан
спорт, снд, навіны , iii гульні краін снд, грамадства, беларусь, у свеце, азербайджан
Беларускія батутысты заваявалі два залатыя медалі на Гульнях СНД
Спартыўны форум праходзіць у сямі азербайджанскіх гарадах, удзел у спаборніцтвах бяруць спартсмены з 22 краін.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Беларускія батутысты заваявалі напярэдадні два залатыя медалі на III Гульнях краін СНД, якія праходзяць у Азербайджане, паведамляе Sputnik.
Узнагароду вышэйшай пробы здабылі Кацярына Яршова, Яна Лебедзева і Віялета Бардзілоўская ў камандным жаночым турніры. Суддзі ацанілі іх выступленне ў 169,350 бала. Барацьба за ўзнагароды ішла паміж спартсменкамі з пяці краін. Другімі сталі расійскія спартсменкі, тройку лідараў замкнулі турэцкія батутысткі.
Іван Літвіновіч, Андрэй Буйлоў і Станіслаў Яскевіч заваявалі золата таксама ў камандным турніры, набраўшы 187,560 бала. Другімі сталі спартсмены з Азербайджана, трэцімі – расіяне.
Працягваюцца спаборніцтвы і сёння. Узнагароды разыграюць у скачках на батуце, боксе, фехтаванні, барацьбе, каратэ і футболе.
Спаборніцтвы праходзяць па 23 відах спорту ў сямі азербайджанскіх гарадах. Яны працягнуцца да 8 кастрычніка. Каманды на працягу амаль 10 дзён спаборнічаюць у такіх відах спорту, як настольны тэніс, стральба з лука, бадмінтон, баскетбол, бокс, футбол, мастацкая гімнастыка. Праходзяць спаборніцтвы па веславанні, самба, кулявой стральбе, скачкам на батуце, валейболе, грэка-рымскай барацьбе, дзюдо, каратэ. Беларусь на гульнях прадстаўляе 241 спартсмен.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"