https://bel.sputnik.by/20251008/belarus-zatskalena--navuchann-svakh-studenta-va-vgike-ale-z-umovay-1100608193.html
Беларусь зацікаўлена ў навучанні сваіх студэнтаў ва "ВГИКе", але з умовай
Беларусь зацікаўлена ў навучанні сваіх студэнтаў ва "ВГИКе", але з умовай
Sputnik Беларусь
"ВГИК" гатоў набраць групу беларускіх студэнтаў для навучання на аўтарскім курсе рэжысуры, дзе будуць выкладаць мэтры кінематографа. 08.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-08T17:47+0300
2025-10-08T17:47+0300
2025-10-08T17:47+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
гомель
вну
вышэйшая адукацыя
адукацыя
культура
кіно
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/08/1100604287_0:26:1281:746_1920x0_80_0_0_a5710bdbd768704afb50bfbc4c3f8d47.jpg
ГОМЕЛЬ, 8 кас – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры Мікалай Бурляеў на пасяджэнні ў Гомелі заявіў, што расійскі бок даўно гатоў да набору беларускага курса ва "ВГИК", аднак пытанне прыпынена на ўзроўні Мінкульта рэспублікі."Мы даўно гатовы, я неаднаразова прапаноўваў гэта, вакол казалі "выдатная ідэя", а па выніку на ўзроўні Мінкульта Беларусі ўсё было прыпынена. Нам прапанавалі бясплатна прывезці Міхалкова, Канчалоўскага (расійскіх рэжысёраў Мікіту Міхалкова і Андрэя Канчалоўскага - Sputnik) на фестываль "Лістапад", дзе б яны пачыталі лекцыі, правялі майстар-класы. Але што гэта за падыход?" - са здзіўленнем сказаў Бурляеў, які сам з’яўляецца Народным артыстам Расіі і рэжысёрам.Падкрэсліўшы, што ў рэспубліцы працуюць цудоўныя дакументалісты, але з мастацкімі фільмамі "слаба", ён адзначыў, што цяпер ужо позна набіраць групу на курс, гэта стане магчыма толькі праз год. Выкладаць беларусам будуць майстры сусветнага ўзроўню – Мікіта Міхалкоў, Карэн Шахназараў, Андрэй Канчалоўскі, Эмір Кустурыца і іншыя мэтры кінематографа.Гаворачы аб кошце навучання, Бурляеў сказаў, што на курсе аўтарскай рэжысуры ва "ВГИКе" за ўвесь перыяд ён складзе прыкладна 300 тысяч расійскіх рублёў, але студэнтаў з Беларусі могуць навучаць бясплатна дзякуючы квотам.Беларускі бок на момант абмеркавання пытання выказаў зацікаўленасць у навучанні беларускіх студэнтаў, але з умовай, што яно будзе мэтавае, і творчыя кадры вернуцца на адпрацоўку ў сваю краіну.Прадстаўнік Мінкульта Беларусі запэўніў, што гэтае пытанне ўзята на кантроль і будзе дэталёва прапрацоўвацца. Паводле яго слоў, сёння Акадэмія мастацтваў Беларусі рыхтуе добрую базу рэжысёраў і сцэнарыстаў, аднак дадатковае навучанне ў мэтраў кінематографа будзе нялішнім.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251008/parlamentary-sayuznay-dzyarzhavy-abmerkaval-kulturnyya-praekty-1100604886.html
беларусь
гомель
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/08/1100604287_0:0:1131:848_1920x0_80_0_0_0847ed4765c61d43bf05a0dc20b775d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, гомель, вну, вышэйшая адукацыя, адукацыя, культура, кіно, навіны , расія
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, гомель, вну, вышэйшая адукацыя, адукацыя, культура, кіно, навіны , расія
Беларусь зацікаўлена ў навучанні сваіх студэнтаў ва "ВГИКе", але з умовай
"ВГИК" гатоў набраць групу беларускіх студэнтаў для навучання на аўтарскім курсе рэжысуры, дзе будуць выкладаць мэтры кінематографа.
ГОМЕЛЬ, 8 кас – Sputnik, Таццяна Федарэнка. Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу па культуры Мікалай Бурляеў на пасяджэнні ў Гомелі заявіў, што расійскі бок даўно гатоў да набору беларускага курса ва "ВГИК", аднак пытанне прыпынена на ўзроўні Мінкульта рэспублікі.
"Мы даўно гатовы, я неаднаразова прапаноўваў гэта, вакол казалі "выдатная ідэя", а па выніку на ўзроўні Мінкульта Беларусі ўсё было прыпынена. Нам прапанавалі бясплатна прывезці Міхалкова, Канчалоўскага (расійскіх рэжысёраў Мікіту Міхалкова і Андрэя Канчалоўскага - Sputnik) на фестываль "Лістапад", дзе б яны пачыталі лекцыі, правялі майстар-класы. Але што гэта за падыход?" - са здзіўленнем сказаў Бурляеў, які сам з’яўляецца Народным артыстам Расіі і рэжысёрам.
Падкрэсліўшы, што ў рэспубліцы працуюць цудоўныя дакументалісты, але з мастацкімі фільмамі "слаба", ён адзначыў, што цяпер ужо позна набіраць групу на курс, гэта стане магчыма толькі праз год. Выкладаць беларусам будуць майстры сусветнага ўзроўню – Мікіта Міхалкоў, Карэн Шахназараў, Андрэй Канчалоўскі, Эмір Кустурыца і іншыя мэтры кінематографа.
Гаворачы аб кошце навучання, Бурляеў сказаў, што на курсе аўтарскай рэжысуры ва "ВГИКе" за ўвесь перыяд ён складзе прыкладна 300 тысяч расійскіх рублёў, але студэнтаў з Беларусі могуць навучаць бясплатна дзякуючы квотам.
"Штогод выдзяляюцца квоты для 1 300 студэнтаў на бясплатнае навучанне ў ВНУ Расійскай Федэрацыі, чаму… не скарыстацца і не браць сродкі з асноўнага бюджэту СД? Мы можам у рамках праграмы адукацыі ад "Россотрудничества" адправіць на навучанне групу з 20-26 чалавек", - прапанавала начальнік Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Вольга Бараненка.
Беларускі бок на момант абмеркавання пытання выказаў зацікаўленасць у навучанні беларускіх студэнтаў, але з умовай, што яно будзе мэтавае, і творчыя кадры вернуцца на адпрацоўку ў сваю краіну.
Прадстаўнік Мінкульта Беларусі запэўніў, што гэтае пытанне ўзята на кантроль і будзе дэталёва прапрацоўвацца. Паводле яго слоў, сёння Акадэмія мастацтваў Беларусі рыхтуе добрую базу рэжысёраў і сцэнарыстаў, аднак дадатковае навучанне ў мэтраў кінематографа будзе нялішнім.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"