МЗС РФ: колькасць удзельнікаў "Интервидения" будзе павялічвацца

© Sputnik / Сергей Бобылев / Перайсці ў медыябанкМіжнародны музычны конкурс "Интервидение"
Міжнародны музычны конкурс Интервидение - Sputnik Беларусь, 1920, 11.10.2025
Падпісацца
У расійскім знешнепалітычным ведамстве ўпэўнены, што конкурс чакае шматгадовая гісторыя.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Міжнародны музычны конкурс "Интервидение" стане шматгадовым, а колькасць яго ўдзельнікаў будзе толькі павялічвацца, паведаміў кіраўнік дэпартамента па шматбаковым гуманітарным супрацоўніцтве і культурных сувязях МЗС РФ Аляксандр Алімаў.
Ён нагадаў, што ў наступным годзе "Интервидение" адбудзецца ў Саудаўскай Аравіі.
"Мы ведаем, што наступны конкурс будзе ў Саудаўскай Аравіі, ужо вядуцца кансультацыі з іншымі краінамі. Гэта будзе шматгадовы працэс. Мы ўпэўнены, што колькасць удзельнікаў будзе пашырацца", - сказаў Алімаў.

Конкурс

Музычны конкурс "Интервидение" адбыўся ў расійскай сталіцы 20 верасня на "Live Арэне". Удзел у ім прынялі прадстаўнікі 22 краін.
Расію на "Интервидении" прадставіў спявак Shaman. Пасля свайго выступлення ён звярнуўся з просьбай да членаў журы конкурсу не даваць ацэнку яго выступленню, растлумачыўшы, што лічыць – па законах гасціннасці ён не павінен прэтэндаваць на перамогу.
Пераможцам "Интервидения" стаў в’етнамец Дык Фук, які заявіў, што збіраецца частку грашовага прыза перадаць на дабрачыннасць у Расіі. Другое месца заняло трыа NOMAD з Кыргызстана, трэцяе месца дасталася спявачцы Дане Аль-Мір з Катара.
Беларусь прадстаўляла 21-гадовая Насця Краўчанка, якая стала шостай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міжнародны музычны конкурс Интервидение - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2025
Пераможцам конкурсу "Интервидение" стаў прадстаўнік В’етнама Дык Фук
Стужка навiн
0