https://bel.sputnik.by/20251019/belarusk-flm-adpravl-na-knapremyu-brilliantovaya-babochka-1100856855.html
Беларускі фільм адправілі на кінапрэмію "Бриллиантовая бабочка"
Беларускі фільм адправілі на кінапрэмію "Бриллиантовая бабочка"
Sputnik Беларусь
Пераможцу ўручаць інкруставанага пяццю тысячамі каштоўных камянёў матылька, кожны лаўрэат атрымае грашовы прыз. 19.10.2025, Sputnik Беларусь
2025-10-19T10:35+0300
2025-10-19T10:35+0300
2025-10-19T10:35+0300
"бриллиантовая бабочка"
еўразія
кіно
кінапрэмія
культура
грамадства
расія
беларусь
"беларусьфільм"
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/11/1100849769_0:0:3340:1879_1920x0_80_0_0_418cd7781bd476b8e562ac34b3825926.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" адправіла сваю кінастужку на кінапрэмію "Бриллиантовая бабочка"."Чорны замак" – фільм, зняты па матывах дэтэктыўнага рамана вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У галоўных ролях зняліся расійскія акцёры Яўген Шварц і Вераніка Усцімава.Згона з сюжэтам, малады прафесар гісторыі Антон Косміч, які захапляецца вывучэннем беларускай гісторыі, нечакана аказваецца ў Сярэднявеччы. Выкладчык знаходзіць старажытны манускрыпт, у якім зашыфравана месцазнаходжанне тайніка са скарбамі, якія выкраў у паўстанцаў уладальнік "чорнага замка", князь Альшанскі. Разам са сваёй студэнткай Стасяй Косміч адпраўляецца на пошукі гэтага скарбу.Дыяментавы матылёкПершая ўрачыстая цырымонія ўручэння Адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка" адбудзецца 24 лістапада ў Маскве.На гэты момант ужо намініраваны 31 фільм з больш як 15 краін. Акрамя Беларусі, свае кінастужкі прадставілі Венесуэла, В’етнам, Інданезія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Куба, Пакістан, Сенегал, Сербія, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан і ПАР.Галоўнай узнагародай кінапрэміі стане інкруставаны дыяментамі матылёк – на яго крылах размешчана пяць тысяч каштоўных камянёў. Таксама кожны лаўрэат атрымае грашовы прыз.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250906/zakryty-peradpakaz-belaruskaga-flma-klasnaya-praysho-u-ldze--vdea-1099613820.html
еўразія
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/11/1100849769_272:0:3003:2048_1920x0_80_0_0_bfecd9fc66684a6b5bdf68f04eee39c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
"бриллиантовая бабочка", еўразія, кіно, кінапрэмія, культура, грамадства, расія, беларусь, "беларусьфільм", у свеце, навіны
"бриллиантовая бабочка", еўразія, кіно, кінапрэмія, культура, грамадства, расія, беларусь, "беларусьфільм", у свеце, навіны
Беларускі фільм адправілі на кінапрэмію "Бриллиантовая бабочка"
Пераможцу ўручаць інкруставанага пяццю тысячамі каштоўных камянёў матылька, кожны лаўрэат атрымае грашовы прыз.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" адправіла сваю кінастужку на кінапрэмію "Бриллиантовая бабочка".
"Мы адправілі фільм "Чорны замак" у якасці заяўкі", - распавялі Sputnik на "Беларусьфільме".
"Чорны замак" – фільм, зняты па матывах дэтэктыўнага рамана вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У галоўных ролях зняліся расійскія акцёры Яўген Шварц і Вераніка Усцімава.
Згона з сюжэтам, малады прафесар гісторыі Антон Косміч, які захапляецца вывучэннем беларускай гісторыі, нечакана аказваецца ў Сярэднявеччы. Выкладчык знаходзіць старажытны манускрыпт, у якім зашыфравана месцазнаходжанне тайніка са скарбамі, якія выкраў у паўстанцаў уладальнік "чорнага замка", князь Альшанскі. Разам са сваёй студэнткай Стасяй Косміч адпраўляецца на пошукі гэтага скарбу.
Першая ўрачыстая цырымонія ўручэння Адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка"
адбудзецца 24 лістапада ў Маскве.
На гэты момант ужо намініраваны 31 фільм з больш як 15 краін. Акрамя Беларусі, свае кінастужкі прадставілі Венесуэла, В’етнам, Інданезія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Куба, Пакістан, Сенегал, Сербія, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан і ПАР.
Галоўнай узнагародай кінапрэміі стане інкруставаны дыяментамі матылёк – на яго крылах размешчана пяць тысяч каштоўных камянёў. Таксама кожны лаўрэат атрымае грашовы прыз.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"