https://bel.sputnik.by/20251114/gryzlo-na-30-vyras-patok-arganzavanykh-belaruskkh-turysta-u-rasyu-1101640806.html
Грызлоў: на 30% вырас паток арганізаваных беларускіх турыстаў у Расію
Грызлоў: на 30% вырас паток арганізаваных беларускіх турыстаў у Расію
Sputnik Беларусь
Па словах расійскага пасла, колькасць штогадовых паездак беларусаў у Расію, у тым ліку з турыстычнымі мэтамі, даўно перасягнула за мільён. 14.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-14T13:56+0300
2025-11-14T13:56+0300
2025-11-14T13:56+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
барыс грызлоў
пасол
пасольства рф у беларусі
турызм
грамадства
навіны
мінск
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1a/1079752374_0:200:3111:1950_1920x0_80_0_0_1d63913106e6dfc34ba97d9ec39c45b3.jpg
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Больш за 115 тысяч арганізаваных беларускіх турыстаў наведалі Расію ў першым паўгоддзі 2025 года, гэта на 30% больш, чым у мінулым годзе, паведаміў расійскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў, вітаючы ўдзельнікаў бізнес-місіі маскоўскай турыстычнай галіны ў Мінску.У пятніцу ў рамках гэтай бізнес-місіі ў беларускай сталіцы пачаў працаваць турыстычны цэнтр "Масква". Таксама дзелавая праграма місіі ўключае прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Масквы, B2B-перагаворы і абмеркаванні магчымых сумесных ініцыятыў.У мерапрыемствах прымуць удзел 30 кампаній з Масквы і больш за 80 – з Беларусі, а таксама прадстаўнікі Уладзімірскай і Маскоўскай абласцей.Вітаючы ўдзельнікаў сённяшняга мерапрыемства, пасол адзначыў, што яно прысвечана развіццю ўзаемнага турызму і пашырэнню прамых міжасобасных кантактаў паміж жыхарамі Беларусі і Расіі."Кожная турпаездка мае значны мультыплікатыўны эфект, стымулюе рознічны гандаль, садзейнічае загрузцы аб’ектаў культуры, вольнага часу і сферы паслуг, падтрымлівае развіццё такіх сумежных галін, як будаўніцтва", - сказаў дыпламат.Усё гэта, па словах Грызлова, дазваляе ствараць новыя працоўныя месцы і прыводзіць да росту капіталаўкладанняў у эканоміку.Пры гэтым ён падкрэсліў, што колькасць штогадовых паездак беларусаў у Расію, у тым ліку з турыстычнымі мэтамі, даўно перасягнула мільён.Акрамя таго, пасол адзначыў і рост якасці паслуг."Варта згадаць аб рэгулярных авіярэйсах, якія звязалі Маскву не толькі з беларускай сталіцай, але і з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Асобнай папулярнасцю ў турыстаў карыстаюцца хуткасныя "Ласточки", якія робяць наведванне расійскай сталіцы хуткім і зручным", - адзначыў Грызлоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251029/pramyya-dyzel-tsyagnk-smalensk--vtsebsk-moguts-zapuststs-uzho--snezhn-1101220235.html
мінск
расія
масква
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1a/1079752374_39:0:2770:2048_1920x0_80_0_0_59632cc27456b1612af7d1125569d403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, турызм, грамадства, навіны , мінск, расія, масква, беларусь, у беларусі
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, турызм, грамадства, навіны , мінск, расія, масква, беларусь, у беларусі
Грызлоў: на 30% вырас паток арганізаваных беларускіх турыстаў у Расію
Па словах расійскага пасла, колькасць штогадовых паездак беларусаў у Расію, у тым ліку з турыстычнымі мэтамі, даўно перасягнула за мільён.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Больш за 115 тысяч арганізаваных беларускіх турыстаў наведалі Расію ў першым паўгоддзі 2025 года, гэта на 30% больш, чым у мінулым годзе, паведаміў расійскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў, вітаючы ўдзельнікаў бізнес-місіі маскоўскай турыстычнай галіны ў Мінску.
У пятніцу ў рамках гэтай бізнес-місіі ў беларускай сталіцы пачаў працаваць турыстычны цэнтр "Масква". Таксама дзелавая праграма місіі ўключае прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Масквы, B2B-перагаворы і абмеркаванні магчымых сумесных ініцыятыў.
У мерапрыемствах прымуць удзел 30 кампаній з Масквы і больш за 80 – з Беларусі, а таксама прадстаўнікі Уладзімірскай і Маскоўскай абласцей.
Вітаючы ўдзельнікаў сённяшняга мерапрыемства, пасол адзначыў, што яно прысвечана развіццю ўзаемнага турызму і пашырэнню прамых міжасобасных кантактаў паміж жыхарамі Беларусі і Расіі.
"Кожная турпаездка мае значны мультыплікатыўны эфект, стымулюе рознічны гандаль, садзейнічае загрузцы аб’ектаў культуры, вольнага часу і сферы паслуг, падтрымлівае развіццё такіх сумежных галін, як будаўніцтва", - сказаў дыпламат.
Усё гэта, па словах Грызлова, дазваляе ствараць новыя працоўныя месцы і прыводзіць да росту капіталаўкладанняў у эканоміку.
"Нядзіўна, што на фоне адкрыта варожых крокаў з боку сумежных краін Еўрасаюза нашы грамадзяне ўсё больш актыўна падарожнічаюць па бязмежных прасторах Саюзнай дзяржавы. У першым паўгоддзі 2025 года Расію ўжо наведалі звыш 115 тысяч "арганізаваных" беларускіх турыстаў – на 30% больш, чым у мінулым годзе", - сказаў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што колькасць штогадовых паездак беларусаў у Расію, у тым ліку з турыстычнымі мэтамі, даўно перасягнула мільён.
Акрамя таго, пасол адзначыў і рост якасці паслуг.
"Варта згадаць аб рэгулярных авіярэйсах, якія звязалі Маскву не толькі з беларускай сталіцай, але і з іншымі рэгіёнамі Беларусі. Асобнай папулярнасцю ў турыстаў карыстаюцца хуткасныя "Ласточки", якія робяць наведванне расійскай сталіцы хуткім і зручным", - адзначыў Грызлоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"