https://bel.sputnik.by/20251114/spetsyyalsty-teatra-z-rf-dapamagl-madernzavats-stsenu--mnsku-1101629924.html
Спецыялісты тэатра з РФ дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў Мінску
Спецыялісты тэатра з РФ дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў Мінску
Sputnik Беларусь
Маскоўскі тэатр "Мастерская Петра Фоменко" прывёз у сталіцу Беларусі камерны спектакль, прысвечаны Уладзіміру Маякоўскаму. 14.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-14T09:53+0300
2025-11-14T09:53+0300
2025-11-14T09:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
пётр фаменка
"мастерская петра фоменко"
саюзная дзяржава
дом масквы
рассупрацоўніцтва
культура
тэатр
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/0d/1101623641_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_66ca8852d252411f67868ca2c0503fb1.jpg
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Спецыялісты з Расіі дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў мінскім Доме Масквы, паведаміў журналістам яго дырэктар Уладзімір Стручкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.Стручкоў выказаў надзею, што гэтая сцэна стане адной з найлепшых камерных пляцовак у беларускай сталіцы.Дырэктар дадаў, што перагаворы аб гастролях тэатра ў Мінску пачаліся ў студзені, і было даволі цяжка знайсці час у раскладзе "Мастерской", але ўсё атрымалася.Стручкоў адзначыў, што цяжка прагназіраваць, якія яшчэ расійскія калектывы можна чакаць у Доме Масквы ў найбліжэйшай будучыні, і ўсё ж дасягнута дамоўленасць аб тым, што да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, 2 красавіка наступнага года, у беларускую сталіцу прыедзе тэатр з Севастопаля.Спектакль аб МаякоўскімМаскоўскі тэатр "Мастерская Петра Фоменко" прывёз у мінскі Дом Масквы спектакль "Маяковский. Послушайте". Гэта камерная пастаноўка рэжысёра Фёдара Малышава, у якой паказваюцца адразу тры вобраза паэта. Па словах рэжысёра, у нейкім сэнсе многія творчыя людзі пазнаюць у гэтай пастаноўцы сябе.Што яшчэ прыгатавалі гледачуАкрамя спектакля пра Маякоўскага, маскоўскі тэатр прывёз у Мінск пастаноўку Пятра Фаменкі "Волки и овцы" паводле п’есы Аляксандра Астроўскага. Гэтаму спектаклю ўжо больш за 30 гадоў. У афішы ёсць і спектаклі "Последние свидания" і "Мой Брель".Задзейнічана не толькі пляцоўка Дома Масквы, але і сцэна Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Гастролі пачаліся 12 лістапада і працягнуцца да 22 лістапада. Пры гэтым у праграме не толькі спектаклі, але і лекцыі на тэму "Падарожжа ў тэатральную гісторыю", якія адбудуцца ў Доме Масквы 15 і 16 лістапада.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250929/mne-tskava-zhyts--prapanovats-neshta-novae-da-yubleyu-genadzya-davydzk-1100315652.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0b/0d/1101623641_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_5acd54e5be44c30688d40f9530b2d408.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пётр фаменка, "мастерская петра фоменко", саюзная дзяржава, дом масквы, рассупрацоўніцтва, культура, тэатр, грамадства, беларусь, у беларусі
пётр фаменка, "мастерская петра фоменко", саюзная дзяржава, дом масквы, рассупрацоўніцтва, культура, тэатр, грамадства, беларусь, у беларусі
Спецыялісты тэатра з РФ дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў Мінску
Маскоўскі тэатр "Мастерская Петра Фоменко" прывёз у сталіцу Беларусі камерны спектакль, прысвечаны Уладзіміру Маякоўскаму.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Спецыялісты з Расіі дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў мінскім Доме Масквы, паведаміў журналістам яго дырэктар Уладзімір Стручкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Вельмі вялікі ўклад у мадэрнізацыю гэтай пляцоўкі ўклалі спецыялісты тэатра "Мастерская Петра Фоменко". Дзякуючы ім мы сёння правільна паставілі святло, правільны гук", - сказаў ён.
Стручкоў выказаў надзею, што гэтая сцэна стане адной з найлепшых камерных пляцовак у беларускай сталіцы.
Дырэктар дадаў, што перагаворы аб гастролях тэатра ў Мінску пачаліся ў студзені, і было даволі цяжка знайсці час у раскладзе "Мастерской", але ўсё атрымалася.
Стручкоў адзначыў, што цяжка прагназіраваць, якія яшчэ расійскія калектывы можна чакаць у Доме Масквы ў найбліжэйшай будучыні, і ўсё ж дасягнута дамоўленасць аб тым, што да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, 2 красавіка наступнага года, у беларускую сталіцу прыедзе тэатр з Севастопаля.
Маскоўскі тэатр "Мастерская Петра Фоменко" прывёз у мінскі Дом Масквы спектакль "Маяковский. Послушайте". Гэта камерная пастаноўка рэжысёра Фёдара Малышава, у якой паказваюцца адразу тры вобраза паэта. Па словах рэжысёра, у нейкім сэнсе многія творчыя людзі пазнаюць у гэтай пастаноўцы сябе.
"Не ў сэнсе таго, што яны параўноўваюць сябе з геніяльнасцю Маякоўскага, а ў сэнсе, што любы творчы чалавек сутыкаецца з нейкай жанчынай, якая яго неяк мяняе… У біяграфіі любога мастака ёсць спробы нейкай рэвалюцыі ўнутранай, пошук нейкай новай мовы", - адзначыў Малышаў.
Што яшчэ прыгатавалі гледачу
Акрамя спектакля пра Маякоўскага, маскоўскі тэатр прывёз у Мінск пастаноўку Пятра Фаменкі "Волки и овцы" паводле п’есы Аляксандра Астроўскага. Гэтаму спектаклю ўжо больш за 30 гадоў. У афішы ёсць і спектаклі "Последние свидания" і "Мой Брель".
Задзейнічана не толькі пляцоўка Дома Масквы, але і сцэна Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра. Гастролі пачаліся 12 лістапада і працягнуцца да 22 лістапада. Пры гэтым у праграме не толькі спектаклі, але і лекцыі на тэму "Падарожжа ў тэатральную гісторыю", якія адбудуцца ў Доме Масквы 15 і 16 лістапада.
"Для нас вялікая радасць апынуцца чарговы раз у Мінску. Мы тут ужо ігралі шмат гадоў таму", - адзначыў дырэктар тэатра Андрэй Вараб’ёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"