Лукашэнка: Беларусь і Аман залажылі надзейны фундамент для партнёрства

© AP / Fatima ShbairМаскат, Султанат Аман
Маскат, Султанат Аман - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2025
Падпісацца
Паводле слоў прэзідэнта, дыялог Мінска і Маската стаў па-сапраўднаму гістарычным і пачаў новую старонку ў двухбаковых адносінах.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў султана Амана Хайсама бен Тарэка аль Саіда і народ краіны з Нацыянальным днём, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў беларускага лідара, гэта свята сімвалізуе мудрасць, згуртаванасць і стваральную сілу, якія рухаюць Аман наперад. Ён таксама падкрэсліў, што беларускі бок з вялікай павагай назірае за высокімі дасягненнямі Султаната і гатоў унесці свой уклад у яго прагрэс.
Лукашэнка таксама адзначыў трывалую сувязь, якая існуе паміж дзвюма краінамі, і прызнаўся, што з асаблівай цеплынёй узгадвае сустрэчы з султанам у снежні 2024 года ў Маскаце і ў кастрычніку 2025-га ў Мінску.
"Двухбаковы дыялог стаў сапраўды гістарычным і пачаў новую старонку ў беларуска-аманскіх адносінах", - лічыць прэзідэнт.
На думку Лукашэнкі, Беларусь і Аман заклалі надзейны фундамент для партнёрства – ад нарошчвання тавараабароту ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, фармацэўтыкі да стварэння сумесных вытворчасцей.
Ён таксама мяркуе, што якасны імпульс атрымала і інвестыцыйная дзейнасць. Акрамя таго, пашырылася ўзаемадзеянне краін у сферах культуры, адукацыі і турызму.
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ўсе гэтыя напрамкі адлюстраваны ў падпісанай у кастрычніку 2025 года Дарожнай карце па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам.
"Разлічваю на актыўную работу абодвух бакоў па выкананні гэтага праграмнага дакумента пад кіраўніцтвам Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях", - дадаў прэзідэнт.
Лукашэнка пажадаў Хайсаму бен Тарэку аль Саіду здароўя, натхнення і новых поспехаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2025
Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне сувязей паміж Беларуссю і Манака
Стужка навiн
0