https://bel.sputnik.by/20251122/bolsh-za-108-mln-ton-zbozhzha-razam-z-rapsam--kukuruzay-namalatsl--belarus-1101729826.html
Больш за 10,8 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі
Больш за 10,8 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа з кукурузай у Беларусі дасягнула 43,6 ц/га, перасягнуўшы мінулагодні ўзровень на 5,5 ц/га. 22.11.2025, Sputnik Беларусь
2025-11-22T12:47+0300
2025-11-22T12:47+0300
2025-11-22T12:47+0300
мінсельгасхарч рб
сельская гаспадарка
апк
збожжа
агародніна
навіны
эканоміка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077745929_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_f8c54a5c71a9ad734de908c3c539e392.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларускія аграрыі блізкія да поўнага завяршэння сезона ўборкі, намалаціўшы больш за 10,8 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча Беларусі.Па абласцях збожжавыя зборы размеркаваліся наступным чынам: Мінская вобласць – 2 млн 695 тыс тон, Брэсцкая – 2 млн 181 тыс тон, Гродзенская – 2 млн 141 тыс тон, Гомельская – 1 млн 395 тыс тон, Магілёўская – 1 млн 367 тыс тон, Віцебская – 1 млн 73 тыс тон.Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 98% плошчаў – 2 млн 260 тыс га. Сярэдняя ўраджайнасць складае 43,6 ц/га, што перавышае паказчык мінулага года на 5,5 ц/га.Нарыхтавана 210 тыс тон ільнотрасты, ураджайнасць якой таксама вырасла на 12 ц/га."Нарыхтавана сенажу – 14 млн 65 тыс тон – больш за 100% плана. Сіласу – 20 млн 5 тыс тон – 97% плана. Травяных кармоў – 9 млн 749 тыс тон кармавых адзінак – 97% плана", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.Цукровыя буракі ўбраны з 99% плошчаў (107 тыс га). Валавы збор склаў 5 млн 822 тыс тон пры ўраджайнасці, якая перавышае леташнюю на 51 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 79% ураджаю – 4 млн 614 тыс тон.Агародніны адкрытага грунту сабрана 239 тыс тон. З больш як 8 тыс га ўбрана ўжо 99% плошчаў.Уздым зябліва выкананы на 1 млн 122 тыс га – гэта 78% ад плана (1 млн 432 тыс га).У мінулым годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак было намалочана каля 10,3 млн тон збожжа з улікам рапсу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251111/navukotsy-raskazal-navoshta-stvarayuts-belaruskuyu-chyrvonuyu-parodu-karo-1101545870.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/18/1077745929_227:0:2958:2048_1920x0_80_0_0_1619f4a2dd1fe28988ba6cc285856465.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінсельгасхарч рб, сельская гаспадарка, апк, збожжа, агародніна, навіны , эканоміка, беларусь, у беларусі
мінсельгасхарч рб, сельская гаспадарка, апк, збожжа, агародніна, навіны , эканоміка, беларусь, у беларусі
Больш за 10,8 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай намалацілі ў Беларусі
Сярэдняя ўраджайнасць збожжа з кукурузай у Беларусі дасягнула 43,6 ц/га, перасягнуўшы мінулагодні ўзровень на 5,5 ц/га.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларускія аграрыі блізкія да поўнага завяршэння сезона ўборкі, намалаціўшы больш за 10,8 млн тон збожжа разам з рапсам і кукурузай, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча Беларусі.
Па абласцях збожжавыя зборы размеркаваліся наступным чынам: Мінская вобласць – 2 млн 695 тыс тон, Брэсцкая – 2 млн 181 тыс тон, Гродзенская – 2 млн 141 тыс тон, Гомельская – 1 млн 395 тыс тон, Магілёўская – 1 млн 367 тыс тон, Віцебская – 1 млн 73 тыс тон.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 98% плошчаў – 2 млн 260 тыс га. Сярэдняя ўраджайнасць складае 43,6 ц/га, што перавышае паказчык мінулага года на 5,5 ц/га.
Нарыхтавана 210 тыс тон ільнотрасты, ураджайнасць якой таксама вырасла на 12 ц/га.
"Нарыхтавана сенажу – 14 млн 65 тыс тон – больш за 100% плана. Сіласу – 20 млн 5 тыс тон – 97% плана. Травяных кармоў – 9 млн 749 тыс тон кармавых адзінак – 97% плана", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Цукровыя буракі ўбраны з 99% плошчаў (107 тыс га). Валавы збор склаў 5 млн 822 тыс тон пры ўраджайнасці, якая перавышае леташнюю на 51 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 79% ураджаю – 4 млн 614 тыс тон.
Агародніны адкрытага грунту сабрана 239 тыс тон. З больш як 8 тыс га ўбрана ўжо 99% плошчаў.
Уздым зябліва выкананы на 1 млн 122 тыс га – гэта 78% ад плана (1 млн 432 тыс га).
У мінулым годзе ва ўсіх катэгорыях гаспадарак было намалочана каля 10,3 млн тон збожжа з улікам рапсу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"