Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вераб’ёў: мы ўражаны Мінскам, беларускай публікай і абавязкова вернемся

© Sputnik / Тамара БеляеваРэпетыцыя спектакля "Маяковский. Послушайте"
Рэпетыцыя спектакля Маяковский. Послушайте - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2025
Падпісацца
Гастролі Маскоўскага тэатра "Мастерская Петра Фоменко" прайшлі ў Мінску на дзвюх пляцоўках – у Доме Масквы і Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Дырэктар тэатра студыі "Мастерская Петра Фоменко" Андрэй Вераб’ёў падвёў вынікі гастролей у Беларусі ў рамках развіцця культурнага дыялогу паміж Мінскам і Масквой. За 10 дзён пры поўным аншлагу адбылося 8 спектакляў.
Мінская публіка ўбачыла спектаклі, якія сталі візітнай карткай тэатра: гэта "Волки и овцы" паводле п’есы Аляксандра Астроўскага ў пастаноўцы Пятра Фаменкі, а таксама нядаўняя прэм’ера – спектакль "Маяковский. Послушайте".
© SputnikПрэс-канферэнцыя па выніках гастролей тэатра студыі "Мастерская Петра Фоменко" ў Мінску
Директор театра студии Мастерская Петра Фоменко Андрей Воробьев подвел итоги гастролей в Беларуси  - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2025
Прэс-канферэнцыя па выніках гастролей тэатра студыі "Мастерская Петра Фоменко" ў Мінску
За 32 гады існавання тэатр аб’ехаў з гастролямі практычна ўвесь свет, у тым ліку выступаў і ў Беларусі, дзе паказваў спектакль "Семейное счастье", які ўжо стаў класікай рэпертуару.
Як адзначыў дырэктар Дома Масквы ў Мінску Уладзімір Стручкоў, гастролі тэатра студыі "Мастерская Петра Фоменко" сталі складаным праектам. Па-першае, вельмі складана было знайсці "фортачку" ў шчыльным гастрольным графіку трупы. Па-другое, патрабавалася сур’ёзна мадэрнізаваць сцэну, каб святло і гук адпавядалі самым высокім патрабаванням.
"Мы справіліся з задачай, у тым ліку дзякуючы спецыялістам тэатра "Мастерская Петра Фоменко". Якаснае святло і гук, упэўнен, ацанілі гледачы, якія наведалі спектаклі", - сказаў Стручкоў.
Таксама ён адзначыў, што дзякуючы праведзенай рабоце сцэна Дома Масквы стане адной з лепшых камерных пляцовак у беларускай сталіцы.
© SputnikПрэс-канферэнцыя па выніках гастролей тэатра студыі "Мастерская Петра Фоменко" ў Мінску
Директор театра студии Мастерская Петра Фоменко Андрей Воробьев подвел итоги гастролей в Беларуси  - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2025
Прэс-канферэнцыя па выніках гастролей тэатра студыі "Мастерская Петра Фоменко" ў Мінску
Яшчэ адной асаблівасцю гастролей стаў адкрыты дыялог з гледачом. Як зазначыла на прэс-канферэнцыі тэатразнавец, гісторык тэатра, кіраўнік прэс-службы "Мастерской Петра Фоменко" Анастасія Сяргеева, былі праведзены лекцыі для дзяцей іх бацькоў і студэнтаў. Іх наведалі звыш 200 чалавек, яшчэ больш за 5 тысяч мінчан і гасцей сталіцы азнаёміліся з выставай тэатра студыі ў Доме Масквы.

Ім апладзіраваў амаль увесь свет

Маскоўскі тэатр "Мастерская Петра Фоменко" быў заснаваны ў ліпені 1993 года. Касцяк тэатра склалі выпускнікі акцёрска-рэжысёрскай майстэрні Фаменка ў "ГИТИСе" ("РАТИ"). Цяпер у трупе некалькі пакаленняў акцёраў: як вучняў Фаменкі, так і выпускнікоў іншых школ. Пасля смерці заснавальніка тэатра Пятра Навумавіча Фаменкі ў 2012 годзе мастацкім кіраўніком тэатра стаў вучань і шматгадовы паплечнік Фаменка – рэжысёр, прафесар "ГИТИСа" Яўген Барысавіч Каменьковіч.
За сваю больш як трыццацігадовую гісторыю тэатр прымаў удзел у расійскіх і міжнародных тэатральных фестывалях, пабываў з гастролямі ў самых розных гарадах Расіі (ад Калінінграда да Паўднёва-Сахалінска), розных еўрапейскіх краінах і амаль на ўсіх кантынентах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Афіша спектакля ў Доме Масквы - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Спецыялісты тэатра з РФ дапамаглі мадэрнізаваць сцэну ў Мінску
Стужка навiн
0