Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Турцэнтр Саюзнай дзяржавы можа з’явіцца ў Смаленску ўжо ў 2026 годзе

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкСмаленск
Смаленск - Sputnik Беларусь, 1920, 04.12.2025
Падпісацца
Беларусь і Расія вырашылі стварыць адзіны экспертны савет па турызме і рэестр турыстычных маршрутаў.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Праца саюзнага турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пачнецца да канца 2026 года, паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Такі цэнтр будзе створаны ў Смаленску і гэта дасць магчымасць зрабіць добрую арганізацыю, якая будзе каардынаваць нашу маркетынгавую сумесную палітыку, прасоўванне рэгіянальных турыстычных прадуктаў, стварэнне турыстычных зон, развіццё тэрыторыі, прыцягненне інвестыцый", - растлумачыў намеснік міністра.
Паводле яго слоў, для Беларусі і Расіі ў турызме адзін з важных напрамкаў – развіццё трансгранічных маршрутаў.
"Мы ствараем адзінае палажэнне, адзіны экспертны савет. Будзе створаны так званы рэестр або спісак турыстычных маршрутаў. І ўсё гэта будзе развівацца з прыцягненнем інвестыцый і будзе больш даступна і зразумела для нашых спажыўцоў, для нашых простых турыстаў, не толькі дзвюх краін, але і іншых краін, якія будуць наведваць Саюзную дзяржаву", - паведаміў Андрэйчык.
Акрамя Смаленска, аналагічны турцэнтр плануюць стварыць і ў Беларусі, але пакуль не выбраны горад для яго размяшчэння.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чыгуначны вакзал Смаленска - Sputnik Беларусь, 1920, 04.12.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Цягнікі Смаленск – Віцебск могуць запусціць са студзеня 2026
Стужка навiн
0