https://bel.sputnik.by/20251205/festyval-rasyskaga-kno-proydze--mnsku-12-14-snezhnya-1102282226.html
Фестываль расійскага кіно пройдзе ў Мінску 12-14 снежня
Фестываль расійскага кіно пройдзе ў Мінску 12-14 снежня
Sputnik Беларусь
"Роскино" прывязе ў беларускую сталіцу цэлы шэраг расійскіх кінастужак, якія можна будзе паглядзець бясплатна. 05.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-05T10:29+0300
2025-12-05T10:29+0300
2025-12-05T10:29+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
кіно
саюзная дзяржава
фестываль
мінск
навіны
грамадства
культура
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/07/1096052106_0:90:1200:765_1920x0_80_0_0_d8bfe61f05424ef0e5dc8c7eeb9d178f.jpg
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Фестываль расійскага кіно пройдзе з 12 па 14 снежня ў мінскім кінатэатры "Масква", паведамляе дзяржаператар сталічных кінатэатраў "Кінавідэапракат".Мерапрыемства арганізавана "Роскино" пры падтрымцы Мінкультуры Расіі.Паглядзець расійскія фільмы можна будзе бясплатна, калі глядач загадзя зарэгістраваўся па спасылцы на сайце "Роскино".У гонар 80-годдзя Перамогі фестываль адкрыюць паказам ваеннай драмы "Группа крови" (2025). Яна заснавана на рэальных падзеях, якія адбываліся ў дзіцячым канцлагеры.Таксама ў афішы фестывалю: спартыўная драма аб станаўленні алімпійскага чэмпіёна Юрыя Цюкалава "Первый на Олимпе" (2025), шпіёнскі дэтэктыў сумеснай вытворчасці Расіі і Кітая "Красный шелк" (2025), маляўнічая вясёлая мультыплікацыя "Большое путешествие. Вокруг света" (2024), музычная карціна пра лёс геніяльнага паэта "Пророк. История Александра Пушкина" (2024), рэтрадрама аб савецкай актрысе 1930-х гадоў Галіне Каўровай "Любовь Советского Союза" (2024).Перад гэтым фестывалем у Мінску таксама запланаваны паказы першай Адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка", арганізаваныя Расійскім фондам культуры пры падтрымцы "Роскино" і Мінкультуры Расіі. На сеансы таксама даступна бясплатная рэгістрацыя.Раней сёлета ў беларускай сталіцы праходзілі "Дні расійскага кіно" ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", а на "Днях кіно краін СНД", якія адбыліся ў Санкт-Пецярбургу, былі прадэманстраваны дакументальныя стужкі з Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251204/dzve-krany--adna-gstoryya-zdymk-flma-pra-batsku-mnaya-zavyarshylsya-pad-mnskam-1102265706.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/05/07/1096052106_71:0:1136:799_1920x0_80_0_0_035101cf70b0cfd46fcca7cbb12643b8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, саюзная дзяржава, фестываль, мінск, навіны , грамадства, культура, беларусь, у беларусі, "кінавідэапракат", "роскино"
кіно, саюзная дзяржава, фестываль, мінск, навіны , грамадства, культура, беларусь, у беларусі, "кінавідэапракат", "роскино"
Фестываль расійскага кіно пройдзе ў Мінску 12-14 снежня
"Роскино" прывязе ў беларускую сталіцу цэлы шэраг расійскіх кінастужак, якія можна будзе паглядзець бясплатна.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Фестываль расійскага кіно пройдзе з 12 па 14 снежня ў мінскім кінатэатры "Масква", паведамляе дзяржаператар сталічных кінатэатраў "Кінавідэапракат".
Мерапрыемства арганізавана "Роскино" пры падтрымцы Мінкультуры Расіі.
"Фестывалі расійскага кіно ў Беларусі – добрая штогадовая традыцыя, бо нашы краіны звязваюць агульныя чалавечыя каштоўнасці і аб’ядноўвае сумесная гістарычная памяць", - адзначаюць арганізатары.
Паглядзець расійскія фільмы можна будзе бясплатна, калі глядач загадзя зарэгістраваўся па спасылцы на сайце "Роскино".
У гонар 80-годдзя Перамогі фестываль адкрыюць паказам ваеннай драмы "Группа крови" (2025). Яна заснавана на рэальных падзеях, якія адбываліся ў дзіцячым канцлагеры.
Таксама ў афішы фестывалю: спартыўная драма аб станаўленні алімпійскага чэмпіёна Юрыя Цюкалава "Первый на Олимпе" (2025), шпіёнскі дэтэктыў сумеснай вытворчасці Расіі і Кітая "Красный шелк" (2025), маляўнічая вясёлая мультыплікацыя "Большое путешествие. Вокруг света" (2024), музычная карціна пра лёс геніяльнага паэта "Пророк. История Александра Пушкина" (2024), рэтрадрама аб савецкай актрысе 1930-х гадоў Галіне Каўровай "Любовь Советского Союза" (2024).
Перад гэтым фестывалем у Мінску таксама запланаваны паказы першай Адкрытай Еўразійскай кінапрэміі "Бриллиантовая бабочка", арганізаваныя Расійскім фондам культуры пры падтрымцы "Роскино" і Мінкультуры Расіі. На сеансы таксама даступна бясплатная рэгістрацыя.
Раней сёлета ў беларускай сталіцы праходзілі "Дні расійскага кіно" ў рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", а на "Днях кіно краін СНД", якія адбыліся ў Санкт-Пецярбургу, былі прадэманстраваны дакументальныя стужкі з Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"