Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Росатом" дапаможа Беларусі мінімізаваць колькасць радыеактыўных адходаў

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкЗнак радыяцыйнай небяспекі
Знак радыяцыйнай небяспекі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Падпісацца
Новыя расійскія тэхналогіі дазваляюць не толькі вырашаць праблему захавання радыеактыўнай "адпрацоўкі" АЭС, але і зэканоміць паліва.
Адзін з аргументаў супраць ядзернай энергетыкі – неабходнасць працяглага захоўвання радыеактыўных адходаў. Прычым гэты клопат не для двух і не трох пакаленняў. Але фізікі-ядзершчыкі ўжо вырашаюць гэтую праблему.
Напрыклад, некалькі гадоў таму расійская дзяржкарпарацыя "Росатом" пачала будаваць у горадзе Северск Томскай вобласці станцыю з замкнутым ядзерным паліўным цыклам. Праект назвалі "Прорыв", і, калі казаць простай мовай, ён дазволіць шматразова выкарыстоўваць адпрацаванае ядзернае паліва, а не складаць яго ў сховішча.
© Sputnik / Отраслевой центр капитального строительства "Росатома" / Перайсці ў медыябанкБудаўніцтва найноўшага атамнага рэактара на хуткіх нейтронах "БРЕСТ-ОД-300" у Северску
Строительство новейшего атомного реактора на быстрых нейтронах БРЕСТ-ОД-300 в Северске - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Будаўніцтва найноўшага атамнага рэактара на хуткіх нейтронах "БРЕСТ-ОД-300" у Северску
Пакуль што размова ідзе аб вопытна-дэманстрацыйным энергакомплексе. Аднак перапрацоўкай ядзернага паліва для звычайных, а не вопытных станцый, можна займацца ўжо зараз. Якраз у гэтым напрамку пачалі працаваць "Росатом" і Беларуская АЭС. У верасні 2025 года ў Маскве быў падпісаны ўнікальны кантракт.

Без буйных могільнікаў

Як растлумачылі Sputnik у прэс-службе "Росатома", гэта першае ў свеце камерцыйнае пагадненне, якое ўвасабляе ідэю збалансаванага ядзернага паліўнага цыкла. Прасцей кажучы, беларускі бок будзе перадаваць адпрацаванае ядзернае паліва (АЯП) са станцыі ў Астраўцы.
"Кантракт ахоплівае ўвесь праектны тэрмін службы Беларускай АЭС і ўключае ў сябе як абавязацельствы расійскіх прадпрыемстваў па прыёме АЯП на перапрацоўку, так і абавязацельствы па прыёме беларускімі прадпрыемствамі прадуктаў гэтай перапрацоўкі", - расказалі ў "Росатоме".
Адпаведна Беларусі не трэба будзе ўвесь час закупляць новае паліва для АЭС, а часткова выкарыстоўваць і вынік перапрацоўкі старога. Але самае галоўнае не ў гэтым. У рэспубліцы не трэба будзе ўзводзіць складаныя і дарагія аб’екты глыбіннага пахавання радыеактыўных адходаў ад перапрацоўкі АЯП.
© Photo : НЗХКПаліўныя таблеткі ядзернага керамічнага паліва
Топливные таблетки ядерного керамического топлива - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Паліўныя таблеткі ядзернага керамічнага паліва

Хуткія нейтроны

Якім жа чынам можна шматразова выкарыстоўваць "старое" паліва для АЭС? Для гэтага будуць выкарыстоўваць рэактары на хуткіх нейтронах (РХН). Па сутнасці, гэтае рашэнне істотна зніжае залежнасць ядзернай энергетыкі ад запасаў урану. Не трэба будзе здабываць гэта карысны выкапень у тых маштабах, як гэта было неабходна раней.
"Яны (рэактары на хуткіх нейтронах. - Sputnik) могуць працаваць на ядзерным паліве, вырабленым з другасных матэрыялаў ядзернага паліўнага цыкла – збедненага ўрану і плутонію, што вынялі з АЯП. Гэта дазваляе значна скараціць спажыванне прыроднага ўрану і пры гэтым кратна пашырыць сыравінную базу "атамнай энергетыкі", - адзначылі ў "Росатоме".
© Sputnik / Владимир Подоксенов / Перайсці ў медыябанкЭнергаблок Белаярскай АЭС з рэактарам на хуткіх нейтронах
Энергоблок Белоярской АЭС с реактором на быстрых нейтронах - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Энергаблок Белаярскай АЭС з рэактарам на хуткіх нейтронах
Новыя тэхналогіі не дазваляюць звесці ўтварэнне ядзерных адходаў зусім да нуля, але значна скарачаюць іх аб’ёмы. Узровень радыеактыўнасці таксама істотна зніжаецца. Плюс РХН і ў тым, што ў ім можна "дапальваць" найбольш радыетаксічныя і небяспечныя элементы з адпрацаванага ядзернага паліва – мінорныя актыніды.
"Гэта дазволіць у перспектыве адмовіцца ад складанага і дарагога глыбіннага пахавання радыеактыўных адходаў. Паводле ацэнак навукоўцаў, пры выпальванні мінорных актынідаў можна будзе дасягнуць радыяцыйнай эквівалентнасці зыходнай уранавай сыравіны і ядзерных адходаў, якія падлягаюць ізаляцыі, усяго за 300 гадоў, гэта значыць у 2300 разоў хутчэй (700 тыс гадоў пры адкрытым ядзерным паліўным цыкле)", - растлумачылі ў дзяржкарпарацыі.

Расія падставіць плячо

Беларускія ўлады схіляюцца да будавання трэцяга энэргаблока на БелАЭС. Мяркуючы па ўсім, у трэцім блоку будзе "традыцыйны" вода-вадзяны энергетычны рэактар ​​(ВВЭР). Экспартаваць тэхналогію РХН з Расіі яшчэ рана.
"Пакуль у свеце яшчэ няма ніводнага серыйнага энергаблока з хуткім рэактарам. БН-600, БН-800 або кітайскі CFR-600 – гэта яшчэ прамежныя звёны эвалюцыі. Першым серыйным рашэннем стане натрыевы рэактар ​​БН-1200М на Белаярскай АЭС, у перспектыве – свінцовы рэактар БР-1200", - распавялі спецыялісты "Росатома".
© Sputnik / Владимир Подоксенов / Перайсці ў медыябанкЦэнтральная зала энергаблока №4 з рэактарам БН-800 на Белаярскай атамнай электрастанцыі імя І.В. Курчатава
Центральный зал энергоблока №4 с реактором БН-800 на Белоярской атомной электростанции имени И.В. Курчатова - Sputnik Беларусь, 1920, 10.12.2025
Цэнтральная зала энергаблока №4 з рэактарам БН-800 на Белаярскай атамнай электрастанцыі імя І.В. Курчатава
Да таго ж будаўніцтва такой рэактарнай устаноўкі – гэта даволі дорага і тэхналагічна складана. РХН маюць перспектыву ў першую чаргу для вялікіх краін з маштабнымі энергасістэмамі, вялікай доляй атамнай генерацыяй і ўласным ядзерным паліўным цыклам.
Але Беларусь, як найбліжэйшы і стратэгічны саюзнік РФ, можа выкарыстоўваць перавагі расійскіх хуткіх рэактараў без інвестыцый у будаўніцтва такога энергаблока ў сябе. Сэнс кантракта, аб якім гаварылася вышэй, якраз у тым, каб атрымаць ад Расіі ўнікальную тэхналагічную паслугу.
Беларускія рэактары ВВЭР будуць уцягнуты ў расійскую двухкампанентную атамную энергасістэму. У выніку атрымаецца замкнёны ядзерны паліўны цыкл міждзяржаўнага маштабу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ігналінская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 21.07.2024
Запаволеная міна: Літва хоча будаваць ядзерны могільнік на мяжы з Беларуссю
Стужка навiн
0