https://bel.sputnik.by/20251213/ryzhankova-bolsh-za-30-dypmsy-udzelnchayuts-u-dabrachynnym-krmashy--mnsku-1102550658.html
Рыжанкова: больш за 30 дыпмісій удзельнічаюць у дабрачынным кірмашы ў Мінску
Рыжанкова: больш за 30 дыпмісій удзельнічаюць у дабрачынным кірмашы ў Мінску
Sputnik Беларусь
Сродкі, атрыманыя на дабрачынным навагоднім кірмашы ў Мінску, пойдуць на дапамогу дзецям. 13.12.2025, Sputnik Беларусь
2025-12-13T13:03+0300
2025-12-13T13:03+0300
2025-12-13T13:03+0300
новы год - 2026
навіны
мінск
калядны кірмаш
кірмаш
мзс беларусі
пасольства
палітыка
грамадства
дабрачыннасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0d/1102549620_0:42:1280:763_1920x0_80_0_0_fc61976e2df4c9a236fd9e425c22240f.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Колькасць замежных дыпмісій, якія ўдзельнічаюць у традыцыйным навагоднім дабрачынным кірмашы ў Мінску, сёлета павялічылася ўдвая, паведаміла журналістам жонка кіраўніка МЗС Беларусі Наталля Рыжанкова, перадае карэспандэнт Sputnik.У суботу ў беларускай сталіцы адкрыўся штогадовы навагодні дабрачынны кірмаш. Дыпламаты з розных краін свету прапанавалі сувеніры, стравы нацыянальнай кухні, вырабы ручной работы і творы мастацтва. У кірмашы традыцыйна бяруць удзел пасольства Расіі, Рускі Дом і філіял РДСУ ў Мінску.Паводле яе слоў, такія мерапрыемствы ствараюць навагодні настрой, а сёння, у дзень адкрыцця кірмашу, у Беларусі ўстанавілася марознае і сонечнае надвор’е.Жонка кіраўніка МЗС таксама адзначыла, што гэта пераднавагодняя дабрачынная выстава-кірмаш праходзіць ужо шмат гадоў і стала добрай традыцыяй. У гэтым годзе яна мае шэраг асаблівасцей."Упершыню на кірмашы прадстаўлены беларускі стэнд. Калі мы думалі пра яго канцэпцыю, вырашылі паказаць дзіцячыя работы – вучняў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі", - сказала Рыжанкова.Яна падкрэсліла, што ў гэтых работах – шчырыя, непадробленыя эмоцыі дзяцей. Дзеці прывезлі на кірмаш прыгожыя і арыгінальныя калядныя і навагоднія цацкі і вырабы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251213/chyrvonyya-konk--televyshka-aleya-kreatynykh-lak-adkrylasya--grodne--vdea-1102549642.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0d/1102549620_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_fe85443c2c901c6a54e9a47257564c1d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
новы год - 2026, навіны , мінск, калядны кірмаш, кірмаш, мзс беларусі, пасольства, палітыка, грамадства, дабрачыннасць, дзеці, беларусь, у беларусі
новы год - 2026, навіны , мінск, калядны кірмаш, кірмаш, мзс беларусі, пасольства, палітыка, грамадства, дабрачыннасць, дзеці, беларусь, у беларусі
Рыжанкова: больш за 30 дыпмісій удзельнічаюць у дабрачынным кірмашы ў Мінску
Сродкі, атрыманыя на дабрачынным навагоднім кірмашы ў Мінску, пойдуць на дапамогу дзецям.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Колькасць замежных дыпмісій, якія ўдзельнічаюць у традыцыйным навагоднім дабрачынным кірмашы ў Мінску, сёлета павялічылася ўдвая, паведаміла журналістам жонка кіраўніка МЗС Беларусі Наталля Рыжанкова, перадае карэспандэнт Sputnik.
У суботу ў беларускай сталіцы адкрыўся штогадовы навагодні дабрачынны кірмаш. Дыпламаты з розных краін свету прапанавалі сувеніры, стравы нацыянальнай кухні, вырабы ручной работы і творы мастацтва. У кірмашы традыцыйна бяруць удзел пасольства Расіі, Рускі Дом і філіял РДСУ ў Мінску.
"Вельмі прыемна, што з кожным годам колькасць удзельнікаў расце. Калі параўноўваць з папярэднім, то іх стала ў два разы больш. Калі ў 2024 годзе было 14, то сёлета 30 краін прымаюць удзел у нашым дабрачынным кірмашы", - сказала Рыжанкова.
Паводле яе слоў, такія мерапрыемствы ствараюць навагодні настрой, а сёння, у дзень адкрыцця кірмашу, у Беларусі ўстанавілася марознае і сонечнае надвор’е.
Жонка кіраўніка МЗС таксама адзначыла, што гэта пераднавагодняя дабрачынная выстава-кірмаш праходзіць ужо шмат гадоў і стала добрай традыцыяй. У гэтым годзе яна мае шэраг асаблівасцей.
"Упершыню на кірмашы прадстаўлены беларускі стэнд. Калі мы думалі пра яго канцэпцыю, вырашылі паказаць дзіцячыя работы – вучняў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі", - сказала Рыжанкова.
Яна падкрэсліла, што ў гэтых работах – шчырыя, непадробленыя эмоцыі дзяцей. Дзеці прывезлі на кірмаш прыгожыя і арыгінальныя калядныя і навагоднія цацкі і вырабы.
"Усе сродкі, якія будуць выручаны на кірмашы, на "Ёлцы дабра", пойдуць на дабрачыннасць, на падтрымку дзяцей. У гэтым і ёсць сэнс кірмашу – ён накіраваны на дабрачыннасць, на дапамогу дзецям", - сказала Рыжанкова.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"