Праздничная иллюминация в Минске - Sputnik Беларусь, 1920
Новы год – 2026
Што рыхтуе нам год Чырвонага Вогненнага Каня? Адказы на ўсе пытанні аб новым 2026-м і выніках 2025-га шукайце ў матэрыялах Sputnik Беларусь.

"Дай вам Бог пражыць, як на кані праехаць…", або Стравы старажытнай Беларусі пад Новы год

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточны стол
Святочны стол - Sputnik Беларусь, 1920, 31.12.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра скрыты гаспадарчы сэнс старадаўніх "конскіх" прыкмет і пажаданняў і раіць прыгатаваць па навагодніх рэцэптах посныя селядцы ў таматах ды труса ў смятанным соусе па-міхайлоўску.
Адно з самых яркіх і любімых зімовых свят у кожнай беларускай сям’і, безумоўна, – сустрэча Новага года. Доўгачаканая навагодняя ўрачыстасць з пахам ігліцы і водарам святочных страў за багатым сталом заўсёды дорыць пачуццё радасці і надзей на здзяйсненне мар у наступным годзе, што звязана з яго ахоўным сімвалам. Мабыць таму, рыхтуючыся да святочнай вячэры, гаспадыні ўлічваюць астранамічныя і кулінарныя асаблівасці гэтага свята.

"Каб ты на сто коней усеўся!"

Згодна з усходнім календаром надыходзіць год Каня. Дадзеная свойская жывёла шануецца ва ўсім свеце, не выключэнне і беларусы. Гэта знайшло адлюстраванне ў шматлікіх беларускіх прыказках, прымаўках ды забабонах.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКонь у стойле
Конь у стойле - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Конь у стойле
Так, жадаючы камусьці вялікага шанцавання ў нечым, продкі раней казалі:

"Каб ты на сто коней усеўся!"

Дарэчы, калі любіміца гаспадыні – карова, то гаспадар апякуецца канём, бо той цесна звязаны з гаспадаркай і мужчынскімі відамі работ у ёй. Наогул, верны памочнік чалавека, конь з’яўляецца ўвасабленне сілы, надзейнасці і дабрабыту. Аднак не толькі гаспадар песціць свайго "коніка". У народзе верылі, што гэтая жывёла ўплывае на здароўе чалавека і ўрадлівасць нівы, засцерагае свайго гаспадара ад нячыстай сілы і прыносіць удачу. І хоць прыказка "быў і на кані, і пад канём" гаворыць аб тым, што ў жыцці ёсць месца як поспехам, так і няўдачам, аднак нашы продкі заўсёды імкнуліся да лепшай долі, дзеля чаго прытрымліваліся пэўных гаспадарчых звычаяў і прыкмет.
Напрыклад, у даўнія часы выяву конскай галавы нярэдка прымацоўвалі да страхі дома з мэтай перадаць пад абарону каня не толькі сваё жытло, але і людзей, якія там жылі.
© Sputnik / Альфрэд МікусВыява конскай галавы
Каляды ў Строчыцах - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Выява конскай галавы
Таксама пачутае знянацку ржанне коней лічылася вельмі добрым знакам і асабліва для маладых, якія ехалі да вянца.
А вось вядомы беларускі этнограф Аляксандр Сержпутоўскі калісьці запісаў павер’е, згодна з якім суадносілі сваё жыццё палешукі:
"Хто любіць хадзіць па той тропцы, па якой бяжыць па дарозе каняка, той заўжды на сваём паставіць, да ўсяго дабярэцца".
Нездарма ж, калісьці пра жыццё, пражытае з задавальненннем і карысцю, продкі прыкмячалі:
"Пражыць, як на кані праехаць".
Ды й сапраўды, такое шчырае пажаданне прыйдзецца дарэчы і сваім блізкім, і ўсім добрым людзям, якія ў навагоднюю ноч збяруцца за адным сталом!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯгадны пірог да навагодняга стала
Ягадны пірог да Новага года - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Ягадны пірог да навагодняга стала

Шэдэўры навагодняй кулінарыі

А гэтым часам у хаце пахне хвояй, мандарынамі і даносіцца незвычайны водар з кухні, дзе гатуюцца святочныя стравы.
Чым пачастуем Новы год? Нагадаем некалькі старадаўніх беларускіх рэцэптаў, якія здольны ўпрыгожыць стол у навагоднюю ноч і зрабіць свята незабыўным.

Селядцы ў таматах на закуску (посная)

З чаго гатаваць:
5-6 селядцоў (філе),
2 цыбуліны,
1-2 морквы,
150-200 г таматнай пасты,
50-70 г аліўкавага алею,
чорны перац (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСелядцы – традыцыйная рыба ў беларускай кухні
Селядцы - традыцыйная рыба ў беларускай кухні - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Селядцы – традыцыйная рыба ў беларускай кухні
Як гатаваць. Парэзаць уздоўж філе са свежых селядцоў, папярэдне выдаліўшы косці. Дарэчы, калі набыць свежых селядцоў немагчыма, філе салёных селядцоў папярэдне можна вымочваць у малацэ (вадзе), як гэта рабілі раней нашы продкі.
Пасля выкладаць філе слаямі ў шкляную (ці керамічную) форму для запякання. Кожны слой перасыпаць нарэзанай цыбуляй, невялікай колькасцю натаркаванай морквы, паліць аліўкавым алеем.
Выклаўшы чатыры ці пяць шэрагаў, заліць зверху таматнай пастай і на тры гадзіны паставіць у печ у лёгкі дух (ці ў не вельмі гарачую духоўку).
Страва падаецца, калі астыне, – як халодная закуска.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРыба з агароднінай
Рыба з агароднінай - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Рыба з агароднінай

Язык ялавічны да гародніны

З чаго гатаваць:
1 язык,
1 ст. л. масла,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВараная бульба да стравы
Бульба з мазёхай - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Вараная бульба да стравы
Як гатаваць. Зварыць язык у падсоленай вадзе. Зняць скурку, нарэзаць скрылькамі, падсмажыць і абкласці гародніну (вараную бульбу ці моркву).

Морква святочная

З чаго гатаваць:
3-4 буйныя морквіны,
100 г вяршковага масла,
булён,
1 ст. л. мукі,
цукар (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкМорква вясковая
Морковь - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Морква вясковая
Як гатаваць. Абшкрэбаную, нарэзаную кубікамі моркву заліць растопленым маслам і булёнам (можна вадой) так, каб морква была цалкам пакрытая вадкасцю, і гатаваць пад накрыўкай да паўмяккасці. Затым пасаліць, абсыпаць лыжкай мукі, дадаць цукар (калі морква не салодкая) і тушыць, пакуль не згатуецца.
Такім жа чынам можна прыгатаваць гарбуз.

Трус у смятане па-міхайлоўску

Асобна да стравы гатуецца адмысловая заправа.
З чаго гатаваць соус:
400 г смятаны,
2 зубкі часнаку,
0,5 шк. вады,
5 г солі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСмятанна-часночны соус
Смятанна- часночны соус - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Смятанна-часночны соус
Як гатаваць соус. У смятану дробна пакрышыць часнок, дадаць соль, уліць ваду і добра перамяшаць.
Затым прыступаем непасрэдна да стравы.
З чаго гатаваць страву:
2 кг мяса труса,
100 г вяршковага масла,
100 г белага віна,
1 вялікая цыбуліна,
1 вялікая морквіна,
20 г сушаных яблыкаў,
10 г насення кропу,
0,5 ч. л. молатага чорнага перцу,
2 шк. вады,
1 ч. л. солі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяУсё, што трэба да труса ў смятане
Усё, што трэба да труса ў смятане - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Усё, што трэба да труса ў смятане
Як гатаваць страву. Мяса без костак парэзаць на сярэдняй велічыні кавалачкі (3-4 см), дадаць віно, перац, насенне кропу, аднак лепей да мяса труса скарыстаць сухі базілік ці чабор. Дадаць соль, перамяшаць і пакінуць на 2 гадзіны марынавацца.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТрусяціна
Трусяціна - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Трусяціна
Дробна нашаткаваць цыбулю, нарэзаць саломкай моркву і абсмажыць на вяршковым масле да паўгатоўнасці. Замарынаванае мяса разам з яблыкамі і гароднінай скласці ў гаршчок паслойна наступным чынам: слой мяса, слой морквы з цыбуляй і скрылікі яблыкаў, і паўтараць гэтак, пакуль не скончыцца мяса.
Уліць 2 шк. вады і ўставіць тушыцца ў печ (духоўку) на 2 гадзіны. Калі страва будзе амаль гатова, дастаць гаршчок і заліць мяса смятанным соусам. Уставіць ізноў у печ і гатаваць яшчэ 15 хв.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТрус у смятане
Трус у смятане - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Трус у смятане
Падаваць з варанай бульбай ці блінамі. Або з паранай капустай, як гэта робяць у Слаўгарадскім раёне на Магілёўшчыне.

Параная капуста

З чаго гатаваць:
1 галоўка свежай капусты,
2-3 шк. вады,
50-70 г алею,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПараная капуста
Параная капуста - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
Параная капуста
Як гатаваць. Сярэдняга памеру галоўку капусты пачысціць ад верхніх пашкоджаных лістоў, пакласці ў вялікі гаршчок храпкай уніз, уліць вады амаль да паловы галоўкі. Накрыць гаршчок накрыўкай, уставіць у гарачую печ на 2-2,5 гадзіны.
Калі капуста стане мяккай, дастаць яе з гаршка і разрэзаць на кавалкі, пасаліць зверху і папырскаць алеем.
Смачна есці і вясёлага Новага года! Будзьце заўсёды на кані!
© Sputnik / Альфрэд МiкусЗ Новым годам і Калядамі!
Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2025
З Новым годам і Калядамі!
Чытайце таксама:
"Учора з вячора засвяціла зора…", або Кулінарныя ўрачыстасці Вігілійнай вячэры
"Увядзенне прыйшло, зіму прывяло…", або Снежаньскае частаванне з поснымі ноткамі
"Хутка Піліпей – гатуем стол смачней", або "Морозцы" для павітухі
Стужка навiн
0