Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусы даведаліся аб новай турыстычнай лакацыі ў Смаленску

© Photo : Центре международного сотрудничества Смоленской областиТэлемост "Жыццё і творчасць Аляксандра Твардоўскага"
Тэлемост Жыццё і творчасць Аляксандра Твардоўскага - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2026
Падпісацца
Музей "Твардовский в Смоленске" правёў для мінскай моладзі тэлемост аб творчасці гэтага вядомага савецкага пісьменніка, паэта і журналіста.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Тэлемост "Жыццё і творчасць Аляксандра Твардоўскага" правялі прадстаўнікі Мінска і Смаленска, паведамілі Sputnik у Цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва Смаленскай вобласці.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі музея-кватэры "Твардовский в Смоленске" Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка, дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (Мінск) і навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.
"Для навучэнцаў была арганізавана анлайн лекцыя і ўнікальная магчымасць даведацца пра выключныя факты пра Аляксандра Твардоўскага", - растлумачылі арганізатары.
Таксама слухачы даведаліся пра юнацтва Аляксандра Трыфанавіча, якое прайшло на Смаленшчыне. У прыватнасці, аб тым, што ён пачынаў сваю літаратурную і журналісцкую кар’еру менавіта ў смаленскіх газетах і што свой першы зборнік вершаў Твардоўскі выдаў таксама ў Смаленску.
© Photo : Центре международного сотрудничества Смоленской областиАляксандр Твардоўскі
Телемост Жизнь и творчество Александра Твардовского - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2026
Аляксандр Твардоўскі
Папулярнасць Твардоўскага шмат у чым была звязана з легендарнай паэмай "Василий Теркин", напісанай ім у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тады паэт служыў франтавым карэспандэнтам. Яго ваенны лёс звязаны і з Беларуссю, аб вызваленні якой Твардоўскі напісаў серыю нарысаў.
© Photo : Центре международного сотрудничества Смоленской областиПаэма "Василий Теркин"
Телемост Жизнь и творчество Александра Твардовского - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2026
Паэма "Василий Теркин"
Падчас анлайн-лекцыі мінская моладзь даведалася не толькі пра творчы шлях Твардоўскага, але і пра тое, як ствараўся музей-кватэра ў Смаленску. Цяпер гэта адна з турыстычных лакацый горада, з якім у бліжэйшы час плануецца палепшыць рэгулярныя трансгранічныя чыгуначныя зносіны.
Раней паведамлялася, што сёлета чакаецца запуск бесперасадачных цягнікоў мясцовага значэння паміж Смаленскам і Віцебскам, а таксама паміж Смаленскам і Оршай. На гэты праект вырашана выдзеліць сродкі з бюджэту Саюзнай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Даведнік міліцыянера - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2026
Даваенны "Даведнік міліцыянера": сувязь з Домам урада і "02"
Стужка навiн
0