https://bel.sputnik.by/20260225/dachka-belarusnafty-mae-namer-pashyrats-dostup-da-ktayskkh-tekhnalogy-1104653340.html
Дачка "Беларуснафты" мае намер пашыраць доступ да кітайскіх тэхналогій
Дачка "Беларуснафты" мае намер пашыраць доступ да кітайскіх тэхналогій
Sputnik Беларусь
Даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" ў КНР працягвае актыўна развіваць супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі. 25.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-25T17:47+0300
2026-02-25T17:47+0300
2026-02-25T17:47+0300
нафта
"беларуснафта"
кнр
кітай
эканоміка
прамысловасць
супрацоўніцтва
навіны
гомель
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/19/1104647557_0:84:1280:804_1920x0_80_0_0_2276f7ddfc6f9ac3eee76b17c14734fa.jpg
ГОМЕЛЬ, 25 лют – Sputnik. "Шаньдун БН Міжнародная Гандлёвая Кампанія" – даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" – было заснавана ў КНР у 2022 годзе, каб атрымаць доступ да кітайскіх тэхналогій, рынку абсталявання і тавараў, неабходных беларускай нафтавай галіне. Увесь гэты час прадпрыемства актыўна развіваецца, пашыраючы сферы ўзаемадзеяння з кітайскімі партнёрамі. Аб гэтым журналістам распавёў генеральны дырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён зазначыў, што кітайскія кампаніі сёння з’яўляюцца лідарамі ў нафтагазавай сферы. І праца "Беларуснафты" на кітайскім рынку дазваляе абменьвацца практычным вопытам з калегамі з КНР адносна запасаў, якія цяжка здабываць."Вопыт, які назапасіўся ў Беларусі і Кітаі, служыць важным момантам, які дае магчымасць палепшыць практыкі, што прымяняюцца дзвюма краінамі. Таму наша прадпрыемства сёння актыўна супрацоўнічае з КНР і бачыць, што іх рынак актыўна замяшчае тыя тавары, якія раней прадпрыемства ("Беларуснафта". - Sputnik) закупляла ў заходніх краін", - растлумачыў Ляхаў.Ён выказаў упэўненасць, што на аснове такога ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва беларуская нафтавая кампанія будзе рухацца наперад у сферы развіцця свайго тэхнічнага і лічбавага патэнцыялу. Ляхаў таксама дадаў, што яшчэ з савецкіх часоў "Беларуснафта" была прадпрыемствам, дзе ўкараняліся самыя перадавыя тэхналогіі, якімі валодаў Савецкі Саюз.Сваімі напрацоўкамі Беларусь гатова дзяліцца не толькі з Кітаем, у 2007 годзе пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы беларускім нафтавікам удалося выйсці на рынак Лацінскай Амерыкі."На сённяшні дзень наша кампанія актыўна развівае праект у Эквадоры. Цяпер вядзецца будаўніцтва новых свідравін на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Гэты праект стварае ўмовы для трансферу тэхналогій паміж нашай рэспублікай і краінамі Лацінскай Амерыкі", - удакладніў Ляхаў.Кіраўнік прадпрыемства падкрэсліў, што бурэнне – адзін з прыярытэтаў у нафтаздабычы, таму важна пастаянна ўдасканальваць тэхналогіі будаўніцтва свідравін. У Беларусі расце колькасць гарызантальных, шматствольных, шматзабойных аб’ектаў.Дзякуючы комплексу мерапрыемстваў буравікі ставяць рэкорд за рэкордам. У 2025 годзе кампанія "Беларуснафта" здабыла рэкордныя два мільёны тон нафты. У найбліжэйшых планах прадпрыемства выйсці на паказчык 2,1 млн тон.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260127/lukashenka-zapatrabava-perafarmatavats-pratsu-z-nvestaram-z-ktaya-1103800398.html
кнр
кітай
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/19/1104647557_95:0:1234:854_1920x0_80_0_0_0d18cf91bf4d1c0e6ce2f183ca9beab4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нафта, "беларуснафта", кнр, кітай, эканоміка, прамысловасць, супрацоўніцтва, навіны , гомель, беларусь, у беларусі
нафта, "беларуснафта", кнр, кітай, эканоміка, прамысловасць, супрацоўніцтва, навіны , гомель, беларусь, у беларусі
Дачка "Беларуснафты" мае намер пашыраць доступ да кітайскіх тэхналогій
Даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" ў КНР працягвае актыўна развіваць супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі.
ГОМЕЛЬ, 25 лют – Sputnik. "Шаньдун БН Міжнародная Гандлёвая Кампанія" – даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" – было заснавана ў КНР у 2022 годзе, каб атрымаць доступ да кітайскіх тэхналогій, рынку абсталявання і тавараў, неабходных беларускай нафтавай галіне. Увесь гэты час прадпрыемства актыўна развіваецца, пашыраючы сферы ўзаемадзеяння з кітайскімі партнёрамі. Аб гэтым журналістам распавёў генеральны дырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"За апошнія тры гады прадпрыемства ў Кітаі прайшло шлях вельмі інтэнсіўнага развіцця. Сёння мы можам упэўнена гаварыць, што з рынку Кітая замясцілі практычна ўсе для нас неабходныя тэхналогіі і абсталяванне, якое раней куплялі ў заходніх краінах", - растлумачыў кіраўнік "Беларуснафты".
Ён зазначыў, што кітайскія кампаніі сёння з’яўляюцца лідарамі ў нафтагазавай сферы. І праца "Беларуснафты" на кітайскім рынку дазваляе абменьвацца практычным вопытам з калегамі з КНР адносна запасаў, якія цяжка здабываць.
"Вопыт, які назапасіўся ў Беларусі і Кітаі, служыць важным момантам, які дае магчымасць палепшыць практыкі, што прымяняюцца дзвюма краінамі. Таму наша прадпрыемства сёння актыўна супрацоўнічае з КНР і бачыць, што іх рынак актыўна замяшчае тыя тавары, якія раней прадпрыемства ("Беларуснафта". - Sputnik) закупляла ў заходніх краін", - растлумачыў Ляхаў.
Ён выказаў упэўненасць, што на аснове такога ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва беларуская нафтавая кампанія будзе рухацца наперад у сферы развіцця свайго тэхнічнага і лічбавага патэнцыялу. Ляхаў таксама дадаў, што яшчэ з савецкіх часоў "Беларуснафта" была прадпрыемствам, дзе ўкараняліся самыя перадавыя тэхналогіі, якімі валодаў Савецкі Саюз.
Сваімі напрацоўкамі Беларусь гатова дзяліцца не толькі з Кітаем, у 2007 годзе пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы беларускім нафтавікам удалося выйсці на рынак Лацінскай Амерыкі.
"На сённяшні дзень наша кампанія актыўна развівае праект у Эквадоры. Цяпер вядзецца будаўніцтва новых свідравін на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Гэты праект стварае ўмовы для трансферу тэхналогій паміж нашай рэспублікай і краінамі Лацінскай Амерыкі", - удакладніў Ляхаў.
Кіраўнік прадпрыемства падкрэсліў, што бурэнне – адзін з прыярытэтаў у нафтаздабычы, таму важна пастаянна ўдасканальваць тэхналогіі будаўніцтва свідравін. У Беларусі расце колькасць гарызантальных, шматствольных, шматзабойных аб’ектаў.
Дзякуючы комплексу мерапрыемстваў буравікі ставяць рэкорд за рэкордам. У 2025 годзе кампанія "Беларуснафта" здабыла рэкордныя два мільёны тон нафты. У найбліжэйшых планах прадпрыемства выйсці на паказчык 2,1 млн тон.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"