https://bel.sputnik.by/20260317/belarus--gruzya-narastsl-tavaraabarot-bolsh-yak-na-70-1105307521.html
Беларусь і Грузія нарасцілі тавараабарот больш як на 70%
Беларусь і Грузія нарасцілі тавараабарот больш як на 70%
Sputnik Беларусь
Пастаўкі беларускай буйной рагатай жывёлы аднавіліся ў Грузію, адначасова адкрываюцца і новыя крамы беларускіх тавараў. 17.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-17T18:05+0300
2026-03-17T18:05+0300
2026-03-17T18:05+0300
грузія
беларусь
савет міністраў рб
навіны
палітыка
эканоміка
грамадства
у свеце
тавараабарот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/11/1105292158_38:0:826:443_1920x0_80_0_0_470906dfb873619ad96b584842097c64.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй з 2020 года павялічыўся больш як на 70%, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра рэспублікі Юрый Шулейка на сёмым пасяджэнні Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Тбілісі.Ён падкрэсліў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва – адзін з галоўных фактараў развіцця двухбаковых адносін.Намеснік кіраўніка беларускага ўрада адзначыў станоўчую дынаміку і ў сельскай гаспадарцы. Так, у 2025 годзе адноўлены пастаўкі з Беларусі ў Грузію буйной рагатай жывёлы мясных парод, таксама пачаліся пастаўкі насеннага фонду сельскагаспадарчых культур.Прапрацоўваецца стварэнне Грузінска-беларускага аградома, дзе грузінскія вытворцы змогуць набыць племянную жывёлу, насенне, удабрэнні і сельгасабсталяванне.Акрамя таго, Шулейка ўказаў на тое, што кожны год расце экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў Грузію, і яны атрымалі высокую ацэнку ў жыхароў гэтай краіны."З года ў год расце колькасць крам беларускіх прадуктаў. Толькі ў мінулым годзе адкрыта 8 новых гандлёвых пунктаў", - адзначыў віцэ-прэм’ер.Сярод перспектыўных ініцыятыў ён вылучыў праект стварэння грузінска-беларускага гандлёвага дома ў Батумі. У ім плануецца прадставіць шырокі асартымент беларускіх тавараў – ад будаўнічых матэрыялаў да прадукцыі лёгкай прамысловасці.Дадатную дынаміку дэманструе і рынак паслуг: з 2020 года ўзаемнае абарот вырас у 2,7 раза. Найбольш запатрабаваны транспартныя паслугі, уключаючы авіяперавозкі, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, а таксама ІТ-сфера.Турызм умацоўвае сувязі краінБеларускі бок таксама падзякаваў грузінскім партнёрам за садзейнічанне ў пытаннях выканання рэгулярных рэйсаў авіякампаніяй "Белавія" на самалётах Boeing."Загрузка на прамых рэйсах паміж нашымі краінамі стабільна высокая (больш за 80%)", - адзначыў Шулейка.Акрамя таго, у летні сезон авіякампанія плануе павялічыць частату палётаў з Мінска ў Тбілісі, Батумі і Кутаісі.Шулейка канстатаваў, што Грузія застаецца папулярным напрамкам у беларускіх турыстаў.У сваю чаргу Беларусь гатова прапанаваць грузінскім турыстам санаторна-курортнае лячэнне, экалагічны і культурна-гістарычны турызм.Беларускі бок таксама выступіў за пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі, спорту і культуры. Адной з магчымых ініцыятыў можа стаць правядзенне ў Мінску грузінскага свята Тбілісоба.Дыялог на перспектывуАсобную ўвагу Шулейка ўдзяліў развіццю дзелавых кантактаў і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Паміж рэгіёнамі і гарадамі дзвюх краін падпісана ўжо 17 пагадненняў аб партнёрстве.Паводле яго слоў, гэтым дамоўленасцям неабходна надаць новы змест праз сумесныя бізнес-форумы, выставы і эканамічныя праекты."Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што мы нацэлены на доўгатэрміновае супрацоўніцтва, раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог", - рэзюміраваў намеснік кіраўніка ўрада Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250526/lukashenka-razlchvae-na-adnalenne-partnrstva-z-gruzyay-1096606858.html
грузія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/11/1105292158_136:0:727:443_1920x0_80_0_0_1c368e98aa3c2f92c62840be00a0896e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грузія, беларусь, савет міністраў рб, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, у свеце, тавараабарот
грузія, беларусь, савет міністраў рб, навіны , палітыка, эканоміка, грамадства, у свеце, тавараабарот
Беларусь і Грузія нарасцілі тавараабарот больш як на 70%
Пастаўкі беларускай буйной рагатай жывёлы аднавіліся ў Грузію, адначасова адкрываюцца і новыя крамы беларускіх тавараў.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй з 2020 года павялічыўся больш як на 70%, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра рэспублікі Юрый Шулейка на сёмым пасяджэнні Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Тбілісі.
Ён падкрэсліў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва – адзін з галоўных фактараў развіцця двухбаковых адносін.
"З 2020 года тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй павялічыўся больш як на 70%", - цытуе Шулейку прэс-служба Саўміна Беларусі.
Намеснік кіраўніка беларускага ўрада адзначыў станоўчую дынаміку і ў сельскай гаспадарцы. Так, у 2025 годзе адноўлены пастаўкі з Беларусі ў Грузію буйной рагатай жывёлы мясных парод, таксама пачаліся пастаўкі насеннага фонду сельскагаспадарчых культур.
Прапрацоўваецца стварэнне Грузінска-беларускага аградома, дзе грузінскія вытворцы змогуць набыць племянную жывёлу, насенне, удабрэнні і сельгасабсталяванне.
Акрамя таго, Шулейка ўказаў на тое, што кожны год расце экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў Грузію, і яны атрымалі высокую ацэнку ў жыхароў гэтай краіны.
"З года ў год расце колькасць крам беларускіх прадуктаў. Толькі ў мінулым годзе адкрыта 8 новых гандлёвых пунктаў", - адзначыў віцэ-прэм’ер.
Сярод перспектыўных ініцыятыў ён вылучыў праект стварэння грузінска-беларускага гандлёвага дома ў Батумі. У ім плануецца прадставіць шырокі асартымент беларускіх тавараў – ад будаўнічых матэрыялаў да прадукцыі лёгкай прамысловасці.
Дадатную дынаміку дэманструе і рынак паслуг: з 2020 года ўзаемнае абарот вырас у 2,7 раза. Найбольш запатрабаваны транспартныя паслугі, уключаючы авіяперавозкі, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, а таксама ІТ-сфера.
Турызм умацоўвае сувязі краін
Беларускі бок таксама падзякаваў грузінскім партнёрам за садзейнічанне ў пытаннях выканання рэгулярных рэйсаў авіякампаніяй "Белавія" на самалётах Boeing.
"Загрузка на прамых рэйсах паміж нашымі краінамі стабільна высокая (больш за 80%)", - адзначыў Шулейка.
Акрамя таго, у летні сезон авіякампанія плануе павялічыць частату палётаў з Мінска ў Тбілісі, Батумі і Кутаісі.
Шулейка канстатаваў, што Грузія застаецца папулярным напрамкам у беларускіх турыстаў.
"Па выніках 2025 года беларускія турысты занялі 7-е месца, забяспечыўшы паток больш як 150 тысяч турыстаў", - сказаў ён.
У сваю чаргу Беларусь гатова прапанаваць грузінскім турыстам санаторна-курортнае лячэнне, экалагічны і культурна-гістарычны турызм.
Беларускі бок таксама выступіў за пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі, спорту і культуры. Адной з магчымых ініцыятыў можа стаць правядзенне ў Мінску грузінскага свята Тбілісоба.
Асобную ўвагу Шулейка ўдзяліў развіццю дзелавых кантактаў і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Паміж рэгіёнамі і гарадамі дзвюх краін падпісана ўжо 17 пагадненняў аб партнёрстве.
Паводле яго слоў, гэтым дамоўленасцям неабходна надаць новы змест праз сумесныя бізнес-форумы, выставы і эканамічныя праекты.
"Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што мы нацэлены на доўгатэрміновае супрацоўніцтва, раўнапраўны і ўзаемапаважлівы дыялог", - рэзюміраваў намеснік кіраўніка ўрада Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"