Генпракуратура: гітлераўская Германія нанесла Беларусі ўрон на $6 трлн

© Sputnik / Макс Альперт / Перайсці ў медыябанкГітлераўцы спалілі дашчэнту беларускую вёску
Гітлераўцы спалілі дашчэнту беларускую вёску - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2026
Падпісацца
Урон пералічылі з улікам новых звестак, якія былі атрыманы падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, і сучасных методык.
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Урон, які быў нанесены народу і эканоміцы Беларускай ССР у гады акупацыі гітлераўскай Германіяй у Вялікую Айчынную вайну, на сённяшні дзень складае больш за 6 трлн долараў, паведаміў намеснік кіраўніка следчай групы Генпракуратуры Беларусі Сяргей Шыкунец.
Паводле яго слоў, цяпер працягваецца ўстанаўленне і падлік рэальна нанесенага акупантамі ўрону Беларусі.

"Па стане на 1 студзеня 2026 года, у залатым эквіваленце гэта больш за 43 800 тон золата, або звыш 6 трлн долараў ЗША, – гэта ўрон, нанесены народу і эканоміцы БССР у гады акупацыі", - адзначыў Шыкунец у інтэрв’ю РІА Навіны.

Намеснік кіраўніка следчай групы таксама нагадаў, што пасля таго, як скончылася вайна, была вылічана шкода. Яна складала больш за 75 млрд савецкіх рублёў (у цэнах 1941 года), акрамя таго, рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця.
Аднак у сучаснай Беларусі пералічылі ўрон з улікам новых звестак, якія былі атрыманы падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
Прадстаўнік Генпракуратуры растлумачыў, што пералічваюцца ў тым ліку эканамічныя страты ў выглядзе недаатрыманага нацыянальнага даходу, улічваюцца кошт знішчаных будынкаў і маёмасці, а таксама ліквідацыя наступстваў вайны, напрыклад, расходы на размініраванне.

Страчаныя каштоўнасці

Гаворачы аб страчаных у гады вайны культурных каштоўнасцях, Шыкунец адзначыў, што ёсць аб’екты, забраныя акупантамі з культурнага абароту, якія таксама ўлічваюцца. Аднак факт знікнення нейкага культурнага аб’екта нярэдка складана звязаць менавіта з дзеяннямі фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі краіны.
"Спісак сур’ёзны. Паралельна ідзе работа па вызначэнні месцазнаходжання гэтых культурных каштоўнасцей", - расказаў намеснік кіраўніка следчай групы.
Пры гэтым Шыкунец падкрэсліў, што агучаная сума ў 6 трлн долараў адносна нанесенага ў гады вайны ўрону не канчатковая.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларуская вёска, абнесеная немцамі калючым дротам - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2026
Хто арганізаваў генацыд у БССР: гісторык даў паказанні па справе Гецявічуса
Стужка навiн
0