https://bel.sputnik.by/20260414/mne-putsn-pakazva-lukashenka-daruchy-razvvats-tekhnalog-vyroshchvannya-ryby-1106185595.html
"Мне Пуцін паказваў": Лукашэнка даручыў развіваць тэхналогіі развядзення рыбы
"Мне Пуцін паказваў": Лукашэнка даручыў развіваць тэхналогіі развядзення рыбы
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне адкрыць у Магілёўскай вобласці яшчэ дзесяць рыбгасаў з унікальнымі тэхналогіямі, каб напоўніць айчынны рынак рыбай. 14.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-14T12:56+0300
2026-04-14T12:56+0300
2026-04-14T12:58+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
у беларусі
рыбгас
рыба
навіны
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0e/1106184668_7:0:786:438_1920x0_80_0_0_125aed61a2647a9de91f4fc7266923f8.jpg
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры наведванні рыбгаса "Палуж" у Магілёўскай вобласці даручыў тыражаваць вопыт такіх комплексаў, развіваць унікальныя тэхналогіі і напоўніць айчынны рынак рыбай, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Кіраўнік дзяржавы ў аўторак пачаў камандзіроўку ў паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці, першай лакацыяй стаў рыбгас "Палуж" у Краснапольскім раёне.Прэзідэнту пры наведванні "Палужа" расказалі аб развіцці такой тэхналогіі, як развядзенне карпа ў спецыяльных садках. Лукашэнка адзначыў, што ўжо бачыў такую тэхналогію ў расіян – падчас аднаго з візітаў на Валаам, дзе ён сустракаўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.Наведваючы рыбгас "Палуж", кіраўнік дзяржавы даручыў тыражаваць вопыт такіх комплексаў, каб напоўніць беларускі рынак рыбай."Трэба напоўніць рынак рыбай. Тым больш ёсць магчымасць. Трэба запісаць, каб Шулейка і Ісачэнка (віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка. - Sputnik) зрабілі дзесяць такіх комплексаў. Трэба далей тыражаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Садкі для рыбыМетад, які прымяняецца ў рыбгасе "Палуж", заснаваны на ўтрыманні рыбы ў спецыяльных сетных камерах – садках. Яны ўстаноўлены ў вадаёмах з пастаянным цячэннем або высокай праточнасцю. Гэта дазваляе забяспечыць высокую шчыльнасць рыбы і яе інтэнсіўнае кармленне рознымі камбікармамі.У час абмеркавання гэтай тэхналогіі міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў адзначыў. што яе ўжыванне плануецца пашыраць, калі яна сябе зарэкамендуе."Вядома, зарэкамендуе. А чаму не? Возера ў возеры – толькі сетка стаіць, каб рыба не разбеглася", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Рыбная статыстыкаВытворчасцю розных відаў рыб у Беларусі займаюцца 16 рыбаводных арганізацый і больш як 500 суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці. У 2025 годзе было выраблена 14,4 тыс тон рыбы, больш за ўсё вырасцілі ў Беларусі сажалкавай рыбы – амаль 13 тыс тон, астатні аб’ём – гэта каштоўныя віды рыб і азёрна-рачная рыба.Кіраўнік Мінсельгасхарча Горлаў заявіў, што з улікам будаўніцтва комплексаў, аналагічных рыбгасу "Палуж", да 2030 года вытворчасць каштоўных парод рыб разлічваюць нарасціць да 3 тыс тон, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260329/kalyuchy-rsh--a-yushka-smachnaya-abo-rybny-dzen-kalya-syalyanskay-pechy-1105582765.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0e/1106184668_104:0:688:438_1920x0_80_0_0_db190756be7ca3044b85de696a787c72.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі, рыбгас, рыба, навіны , палітыка, эканоміка
аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі, рыбгас, рыба, навіны , палітыка, эканоміка
"Мне Пуцін паказваў": Лукашэнка даручыў развіваць тэхналогіі развядзення рыбы
12:56 14.04.2026 (абноўлена: 12:58 14.04.2026) Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне адкрыць у Магілёўскай вобласці яшчэ дзесяць рыбгасаў з унікальнымі тэхналогіямі, каб напоўніць айчынны рынак рыбай.
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры наведванні рыбгаса "Палуж" у Магілёўскай вобласці даручыў тыражаваць вопыт такіх комплексаў, развіваць унікальныя тэхналогіі і напоўніць айчынны рынак рыбай, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак пачаў камандзіроўку ў паўднёва-ўсходнія рэгіёны Магілёўскай вобласці, першай лакацыяй стаў рыбгас "Палуж" у Краснапольскім раёне.
Прэзідэнту пры наведванні "Палужа" расказалі аб развіцці такой тэхналогіі, як развядзенне карпа ў спецыяльных садках. Лукашэнка адзначыў, што ўжо бачыў такую тэхналогію ў расіян – падчас аднаго з візітаў на Валаам, дзе ён сустракаўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
"Я бачыў гэтыя садкі, мне Пуцін паказваў на азёрах (у Карэліі. - Sputnik) Мы спецыяльна паехалі туды. Вельмі добра ўсё гэта выглядае. І вельмі ўражвае", - сказаў беларускі лідар.
Наведваючы рыбгас "Палуж", кіраўнік дзяржавы даручыў тыражаваць вопыт такіх комплексаў, каб напоўніць беларускі рынак рыбай.
"Трэба напоўніць рынак рыбай. Тым больш ёсць магчымасць. Трэба запісаць, каб Шулейка і Ісачэнка (віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка. - Sputnik) зрабілі дзесяць такіх комплексаў. Трэба далей тыражаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Метад, які прымяняецца ў рыбгасе "Палуж", заснаваны на ўтрыманні рыбы ў спецыяльных сетных камерах – садках. Яны ўстаноўлены ў вадаёмах з пастаянным цячэннем або высокай праточнасцю. Гэта дазваляе забяспечыць высокую шчыльнасць рыбы і яе інтэнсіўнае кармленне рознымі камбікармамі.
У час абмеркавання гэтай тэхналогіі міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў адзначыў. што яе ўжыванне плануецца пашыраць, калі яна сябе зарэкамендуе.
"Вядома, зарэкамендуе. А чаму не? Возера ў возеры – толькі сетка стаіць, каб рыба не разбеглася", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Вытворчасцю розных відаў рыб у Беларусі займаюцца 16 рыбаводных арганізацый і больш як 500 суб’ектаў гаспадарання розных форм уласнасці. У 2025 годзе было выраблена 14,4 тыс тон рыбы, больш за ўсё вырасцілі ў Беларусі сажалкавай рыбы – амаль 13 тыс тон, астатні аб’ём – гэта каштоўныя віды рыб і азёрна-рачная рыба.
Кіраўнік Мінсельгасхарча Горлаў заявіў, што з улікам будаўніцтва комплексаў, аналагічных рыбгасу "Палуж", да 2030 года вытворчасць каштоўных парод рыб разлічваюць нарасціць да 3 тыс тон, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"