https://bel.sputnik.by/20260428/natsbank-prezentava-samuyu-vyalkuyu-manetu-belarus-1106572676.html
Нацбанк прэзентаваў самую вялікую манету Беларусі
Нацбанк прэзентаваў самую вялікую манету Беларусі
Sputnik Беларусь
Намінал сярэбранай манеты вагой 1,5 кг складае адну тысячу беларускіх рублёў, але каштуе яна ў 23 разы даражэй. 28.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-28T11:24+0300
2026-04-28T11:24+0300
2026-04-28T11:24+0300
нацбанк рб
манеты
грамадства
эканоміка
навіны
сувенір
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/1c/1106570106_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_460343b28478d7a7cff351b9c9c7993b.jpg
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі прэзентаваў унікальную памятную сярэбраную манету "Кітайскі каляндар", перадае карэспандэнт Sputnik.Манета мае нестандартную дванаццацівугольную форму, яе вага складае 1,5 кг, дыяметр – 16 см.Выраблена манета са срэбра 999-й пробы, намінал – 1 тыс беларускіх рублёў. Аднак каштуе яна ў 23 разы даражэй за намінал – 23 тыс рублёў.Усяго выраблена 500 экзэмпляраў такіх манет. Яны былі выпушчаны ў абарачэнне 23 красавіка.Намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі касавых аперацый галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абароту Нацбанка Беларусі Алег Піліпаў распавёў журналістам, што манеты такой формы яшчэ не выпускаліся.Піліпаў таксама паведаміў, што гэта самая вялікая манета Беларусі. Раней самай вялікай лічылася манета, прысвечаная крыжу Еўфрасінні Полацкай, яе вага складала 1 кг."Манета незвычайная і тым, што выкарыстаны тэхнічныя рашэнні, якія ні адзін манетны двор да гэтага не мог зрабіць. Вырабіць манету такой масы, такога дыяметра і такога рэльефу вельмі складана, таму іх так мала ў свеце. Ёсць інвестыцыйныя манеты кілаграмовыя і паўтаракілаграмовыя, але яны не такой якасці. Тут жа выкарыстана і пазалота, і ўстаўкі з паўкаштоўных камянёў, і высокі рэльеф", - распавёў прадстаўнік Нацбанка.Кітайскі каляндар"Пачынаючы з 2011 года, Нацыянальны банк выпускаў абарачэнне памятнай манеты серыі кітайскі каляндар. Кожны год мы выпускалі манету, прысвечаную аднаму сімвалу года па кітайскім календары. І ў завяршэнне гэтай тэмы мы хацелі зрабіць манету, якая аб’яднае ўсе гэтыя манеты ў адну", - адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення.У продаж гэтыя ўнікальныя манеты ўжо паступілі, некалькі з іх, па словах Піліпава, ужо набыты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250812/pershaya-zalataya-maneta-sa-svay-syravny-zroblena--belarus-1098830906.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/1c/1106570106_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_9b15f5a474d85875423b62a24433d897.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацбанк рб, манеты, грамадства, эканоміка, навіны , сувенір, беларусь, у беларусі
нацбанк рб, манеты, грамадства, эканоміка, навіны , сувенір, беларусь, у беларусі
Нацбанк прэзентаваў самую вялікую манету Беларусі
Намінал сярэбранай манеты вагой 1,5 кг складае адну тысячу беларускіх рублёў, але каштуе яна ў 23 разы даражэй.
МІНСК, 28 кра – Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі прэзентаваў унікальную памятную сярэбраную манету "Кітайскі каляндар", перадае карэспандэнт Sputnik.
Манета мае нестандартную дванаццацівугольную форму, яе вага складае 1,5 кг, дыяметр – 16 см.
Выраблена манета са срэбра 999-й пробы, намінал – 1 тыс беларускіх рублёў. Аднак каштуе яна ў 23 разы даражэй за намінал – 23 тыс рублёў.
Усяго выраблена 500 экзэмпляраў такіх манет. Яны былі выпушчаны ў абарачэнне 23 красавіка.
Намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі касавых аперацый галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абароту Нацбанка Беларусі Алег Піліпаў распавёў журналістам, што манеты такой формы яшчэ не выпускаліся.
"Калі прааналізаваць сусветны рынак нумізматыкі, вы пераканаецеся, што такіх манет практычна не існуе. У такім памеры, усё ж такі 160 см дыяметр – гэта вельмі шмат пры вазе 1,5 кг", - адзначыў ён.
Піліпаў таксама паведаміў, што гэта самая вялікая манета Беларусі. Раней самай вялікай лічылася манета, прысвечаная крыжу Еўфрасінні Полацкай, яе вага складала 1 кг.
"Манета незвычайная і тым, што выкарыстаны тэхнічныя рашэнні, якія ні адзін манетны двор да гэтага не мог зрабіць. Вырабіць манету такой масы, такога дыяметра і такога рэльефу вельмі складана, таму іх так мала ў свеце. Ёсць інвестыцыйныя манеты кілаграмовыя і паўтаракілаграмовыя, але яны не такой якасці. Тут жа выкарыстана і пазалота, і ўстаўкі з паўкаштоўных камянёў, і высокі рэльеф", - распавёў прадстаўнік Нацбанка.
"Пачынаючы з 2011 года, Нацыянальны банк выпускаў абарачэнне памятнай манеты серыі кітайскі каляндар. Кожны год мы выпускалі манету, прысвечаную аднаму сімвалу года па кітайскім календары. І ў завяршэнне гэтай тэмы мы хацелі зрабіць манету, якая аб’яднае ўсе гэтыя манеты ў адну", - адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення.
У продаж гэтыя ўнікальныя манеты ўжо паступілі, некалькі з іх, па словах Піліпава, ужо набыты.
"Мы ўпэўнены, што гэты невялікі тыраж разыдзецца ў бліжэйшы час, таму што манета носіць сувенірную накіраванасць, не прывязана да ніякай даты. Яна будзе актуальная, сёння, заўтра і нават праз год", - дадаў намеснік начальніка ўпраўлення.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"