На чарзе вежа: як вядзецца рэстаўрацыя Навагрудскага замка

© Sputnik / Дмитрий Марков
Падпісацца
На замкавай гары ў Навагрудку набліжаецца да завяршэння пяты этап рэстаўрацыйных работ, а таксама вядзецца падрыхтоўка да шостай апошняй чаргі. Як змяніўся Навагрудскі замак – у матэрыяле Sputnik.
Больш за 14 гадоў таму ў Навагрудскім замку пачалася маштабная рэстаўрацыя, дзякуючы якой удалося не толькі прадухіліць разбурэнне ацалелых фрагментаў, але і ўзнавіць тое, што здавалася назаўжды страчаным.
За гэтыя гады працы было зроблена нямала – з’явіліся фартыфікацыйныя каменныя сцены з высокімі металічнымі варотамі, а на месцы Уваходнай і Пасадскай веж адноўлены падмуркі, якія ад іх захаваліся, візуальна яны нагадваюць аглядныя пляцоўкі.

1/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

2/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

3/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

4/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
1/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
2/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
3/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
4/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
Што да Касцельнай вежы і Шчытоўкі, то іх аднаўленне яшчэ працягваецца. Аднак, нягледзячы на гэта, з нядаўняга часу тэрыторыю замка адкрылі для турыстаў. Праўда за ўваход давядзецца заплаціць, але зусім няшмат – адзін беларускі рубель.

Руіны вежы Шчытоўкі і Касцельнай вежы ў Навагрудскім замку
© Sputnik / Дмитрий Марков
Сцены замка
Як расказаў карэспандэнту Sputnik вытворца работ Мірскага вытворчага ўчастка ААТ "Белрэстаўрацыя" Уладзімір Вайцяховіч, работы пятай чаргі рэстаўрацыі амаль завершаны.
"Амаль гатовы сцены вакол веж, для іх завяршэння засталося зрабіць зусім няшмат. Як толькі паступіць фінансаванне, работы па аднаўленні сцен будуць завершаны літаральна за месяц-два", - адзначыў ён.
Таксама Вайцяховіч паведаміў, што рыхтуецца праект для шостай чаргі, у рамках якой будзе ажыццяўляцца мадыфікацыя вежы Шчытоўка.
"Цяпер чакаем праектную дакументацыю, якой неабходна прайсці дзяржэкспертызу. Будзе дадзена ацэнка, таму што ёсць пытанні па валах, яны апаўзаюць, і трэба вырашыць пытанне, як іх узмацніць. Калі дакументацыя будзе гатова, можна будзе прыступаць да шостай чаргі – гэта работы па вежы і ўзмацненне валоў", - растлумачыў субяседнік агенцтва.

1/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

2/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

3/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

4/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
1/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
2/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
3/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
4/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
Музей у вежы
Пасля таго, як у вежы Шчытоўка пройдзе рэстаўрацыя, там плануецца адкрыць музей. У захаванай частцы вежы будзе выкарыстоўвацца рэстаўрацыйная цэгла ручной працы, а для ўзнаўлення страчаных сцен – новая.

Рэстаўрацыя Навагрудскага замка
© Sputnik / Дмитрий Марков
Музейная экспазіцыя размесціцца на кожным паверсе вежы. Яна будзе адлюстроўваць розныя гістарычныя перыяды.
На першым паверсе размесціцца археалагічная выстава, дзе можна будзе ўбачыць нават падмурак фартыфікацыйнага збудавання. На другім паверсе экспазіцыя будзе расказваць пра гісторыю Навагрудка ў XIII стагоддзі.

1/3
© Sputnik / Дмитрий Марков

2/3
© Sputnik / Дмитрий Марков

3/3
© Sputnik / Дмитрий Марков
1/3
© Sputnik / Дмитрий Марков
2/3
© Sputnik / Дмитрий Марков
3/3
© Sputnik / Дмитрий Марков
Наступны паверх будзе прысвечаны гісторыі ўзвядзення Навагрудскага замка, на чацвёртым размесціцца экспазіцыя, прысвечаная палітычнаму і эканамічнаму развіццю Навагрудка, атрыманню ім Магдэбургскага права. А на пятым – звязаныя з горадам карціны і гравюры.

1/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

2/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

3/4
© Sputnik / Дмитрий Марков

4/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
1/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
2/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
3/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
4/4
© Sputnik / Дмитрий Марков
На верхнім узроўні вежы будзе зроблена назіральная пляцоўка, а таксама канферэнц-зала і асобнае месца для правядзення часовых выставак.

Рэстаўрацыя Навагрудскага замка
© Sputnik / Дмитрий Марков
Навагрудскі замак быў пабудаваны ў XIV-XVI стагоддзях. Ён складаўся з сямі веж, але захаваліся толькі дзве – Шчытоўка, або цэнтральная, і Касцельная. У свой час Навагрудскі замак лічыўся адным з найбуйнейшых замкавых комплексаў Усходняй Еўропы. Служыў рэзідэнцыяй вялікіх князёў ВКЛ, тут праходзілі дзяржаўныя сеймы. Замак выкарыстоўваўся і ў абарончых мэтах. Быў канчаткова разбураны ў час Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў. Аднаўленчыя работы па рэстаўрацыі і кансервацыі руін Навагрудскага замка ідуць ужо на працягу дзесяці гадоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
