Відэа

Літургія, ордэн і сямейная гісторыя: візіт Патрыярха Кірыла ў Брэст – відэа

Падпісацца
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл напярэдадні прыбыў у Беларусь з Першасвяціцельскім візітам.
У нядзелю кіраўнік РПЦ адслужыў Боскую літургію ў Васкрасенскім саборы Брэста, на якую сабралася нямала вернікаў. Патрыярх падарыў сабору ікону Хрыста Збавіцеля, якая была напісана па яго благаславенні.
Затым ён уручыў віцэ-прэм’еру Беларусі Наталлі Пяткевіч ордэн Рускай праваслаўнай царквы другой ступені – Святой княгіні Вольгі.
Патрыярх (у грамадзянскім жыцці – Уладзімір Гундзяеў) таксама падзяліўся сямейнай гісторый, звязанай з Брэсцкай крэпасцю. Ён расказаў, што быў названы ў гонар свайго дзядзькі Уладзіміра, які служыў у Брэсцкай крэпасці і загінуў у першы дзень Вялікай Айчыннай вайны.
Плануецца, што Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі прыме таксама ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Брэсцкай крэпасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0