https://bel.sputnik.by/20260621/sayuznyya-parlamentary-prymuts-zayavu-ab-genatsydze-savetskaga-naroda-1108324026.html
Саюзныя парламентарыі прымуць заяву аб генацыдзе савецкага народа
Саюзныя парламентарыі прымуць заяву аб генацыдзе савецкага народа
Sputnik Беларусь
У Брэсце пройдзе саюзны патрыятычны форум і юбілейная сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі. 21.06.2026, Sputnik Беларусь
2026-06-21T09:53+0300
2026-06-21T09:53+0300
2026-06-21T09:54+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
вялікая айчынная вайна
гісторыя
палітыка
грамадства
брэсцкая крэпасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/06/1104094859_0:66:1280:786_1920x0_80_0_0_4608337cd88626cc5b8951e4451d26b3.jpg
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Прадстаўнікі краін СНД, Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі прыбудуць у Брэст для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.Гэтымі днямі ў горадзе над Бугам пройдуць Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня" і сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.Удзельнікі пасяджэння ў Брэсце абмяркуюць актуальную тэму захавання гістарычнай памяці, задачы патрыятычнага выхавання моладзі."Асобная ўвага будзе ўдзелена процідзеянню ідэалогіі неанацызму як пагрозе цывілізацыйнаму светапарадку", - адзначылі ў Пасткаме.У рамках мерапрыемстваў кіраўніцтва Парламенцкага сходу ўскладзе кветкі да мемарыяла "Смутак" – скульптурнай кампазіцыі, якая створана на сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы.На досвітку 22 чэрвеня кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Расіі прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260619/peradacha-chastsnk-polymya-vechnaga-agnyu-prayshla--brestskay-krepasts-1108301671.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/06/1104094859_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_1efbcbe5049d3d41849b9a8c5d1acd7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, вялікая айчынная вайна, гісторыя, палітыка, грамадства, брэсцкая крэпасць, навіны , генацыд
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, вялікая айчынная вайна, гісторыя, палітыка, грамадства, брэсцкая крэпасць, навіны , генацыд
Саюзныя парламентарыі прымуць заяву аб генацыдзе савецкага народа
09:53 21.06.2026 (абноўлена: 09:54 21.06.2026) У Брэсце пройдзе саюзны патрыятычны форум і юбілейная сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Прадстаўнікі краін СНД, Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі прыбудуць у Брэст для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Гэтымі днямі ў горадзе над Бугам пройдуць Міжнародны форум Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына – агульная будучыня" і сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.
"У рамках форуму пройдзе пасяджэнне 70-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, на якім плануецца прыняць заяву "Аб генацыдзе савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў", - паведамілі ў прэс-службе Пастаяннага камітэта Парламенцкага сходу.
Удзельнікі пасяджэння ў Брэсце абмяркуюць актуальную тэму захавання гістарычнай памяці, задачы патрыятычнага выхавання моладзі.
"Асобная ўвага будзе ўдзелена процідзеянню ідэалогіі неанацызму як пагрозе цывілізацыйнаму светапарадку", - адзначылі ў Пасткаме.
У рамках мерапрыемстваў кіраўніцтва Парламенцкага сходу ўскладзе кветкі да мемарыяла "Смутак" – скульптурнай кампазіцыі, якая створана на сродкі бюджэту Саюзнай дзяржавы.
На досвітку 22 чэрвеня кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый Беларусі і Расіі прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"