Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Маскоўскай вобласці

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкГубернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вераб'ёў
Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вераб'ёў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2026
Падпісацца
Кіраўнік гэтага расійскага рэгіёна прыбыў у беларускую сталіцу для ўдзелу ў Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з губернатарам Маскоўскай вобласці Андрэем Вераб’ёвым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ў графіку прэзідэнта сёння некалькі сустрэч. Першы госць – Андрэй Вераб’ёў, губернатар Маскоўскай вобласці, якая займае першае месца сярод расійскіх рэгіёнаў па аб’ёме тавараабароту з Рэспублікай Беларусь.
Вераб’ёў прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў Форуме Беларусі і Расіі.

Форум рэгіёнаў

XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе сёння ў Мінску і Мінскай вобласці. Маштабнае мерапрыемства працягнецца два дні – 25 і 26 чэрвеня.
Расійскую дэлегацыю ўзначальвае старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, яна прыбыла ў беларускую сталіцу напярэдадні.
У першы дзень форуму, 25 чэрвеня, адбудзецца экспертная сесія пад назвай "Саюзная дзяржава. Тэрыторыя развіцця". Яе арганізатарамі выступілі Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і Камітэт Савета Федэрацыі па міжнародных справах. Чакаецца, што ў дыскусіі прымуць удзел больш за 70 экспертаў з абедзвюх краін.
Таксама пройдуць сустрэчы спікера Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенкі і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі рэгіёнаў дзвюх дзяржаў. Кіраўнікі верхніх палат парламентаў адкрыюць пленарнае пасяджэнне форуму. Акрамя таго, у праграме – пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.06.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адкрываецца сёння ў Мінску
Стужка навiн
0