Гомель адзначае Дзень Незалежнасці яскрава і атмасферна

© Sputnik / Татьяна ФедоренкоШэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі
Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2026
Падпісацца
У абласным цэнтры ў Дзень Незалежнасці выбралі "Чалавека года", паказалі бясплатнае кіно і пачаставалі губернатара хлебам па стогадовым бабуліным рэцэпце.
Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. У Гомелі святочныя мерапрыемствы пачаліся з шэсця – у святочную калону сталі 20 тыс гараджан, перадае карэспандэнт Sputnik.
© Sputnik / Татьяна Федоренко

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі - Sputnik Беларусь
1/2

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі

© Sputnik / Татьяна Федоренко

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі - Sputnik Беларусь
2/2

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі

1/2

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі

2/2

Шэсце на вуліцы Савецкай у Гомелі

"Мы стварылі моцную квітнеючую дзяржаву, захавалі шматвяковую гістарычную самабытнасць і найбагацейшую культурную спадчыну. Мы жывем у мірнай краіне", - адзначыў у сваім выступленні старшыня Гомельскага гарвыканкама Руслан Пархамовіч.
Асноўныя гулянні разгарнуліся на плошчы Леніна. На галоўнай святочнай сцэне ўшаноўвалі жыхароў рэгіёна, удастоеных ганаровага звання "Чалавек года".
© Sputnik / Татьяна ФедоренкоУшанаванне "Чалавека года" ў Гомелі
Чествование Человека года в Гомеле - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2026
Ушанаванне "Чалавека года" ў Гомелі
Сярод іх – гаспадыня Музея хлеба ў Чачэрскім раёне Ірына Нікішава. Прыняўшы з рук губернатара ўзнагароду, яна падарыла Івану Крупко хлеб на заквасцы, рэцэпту якога больш за сто гадоў.
Тым часам у кінатэатры імя Калініна бясплатна паказалі фільм Ігара Дабралюбава "Белыя росы". А на Кіеўскім спуску сваю ўнікальную прадукцыю ручной працы прапанавалі рамеснікі з усёй Беларусі.
© Sputnik / Татьяна Федоренко

Прадукцыя рамеснікаў з усёй Беларусі

Прадукцыя рамеснікаў з усёй Беларусі - Sputnik Беларусь
1/2

Прадукцыя рамеснікаў з усёй Беларусі

© Sputnik / Татьяна Федоренко

Народны майстар Беларусі Любоў Яшчанка

Народны майстар Беларусі Любоў Яшчанка - Sputnik Беларусь
2/2

Народны майстар Беларусі Любоў Яшчанка

1/2

Прадукцыя рамеснікаў з усёй Беларусі

2/2

Народны майстар Беларусі Любоў Яшчанка

Народны майстар Беларусі Любоў Яшчанка з любоўю прэзентуе гліняныя свістулькі. Жанчына запэўнівае: іх мелодыя не толькі супакойвае, але і валодае па-сапраўднаму гаючымі ўласцівасцямі.
"Гэта амаль касмічная энергія. У кожнай свістульцы сваё прызначэнне і мелодыя: адны супакойваюць, іншыя, наадварот, надаюць энергіі і сіл, бадзёраць. Кожная выраблена па старадаўніх напрацоўках майстроў мінулага стагоддзя", - удакладняе майстар.
Займальныя інтэрактыўныя лакацыі, створаныя работнікамі садоў і сярэдніх школ Гомеля, размясціліся ў скверы імя Грамыкі. Там жа арганізавалі выставу лялек у нацыянальных строях.
© Sputnik / Татьяна Федоренко

Інтэрактыўныя лакацыі ў скверы імя Грамыкі ў Гомелі

Інтэрактыўныя лакацыі ў скверы імя Грамыкі ў Гомелі - Sputnik Беларусь
1/2

Інтэрактыўныя лакацыі ў скверы імя Грамыкі ў Гомелі

© Sputnik / Татьяна Федоренко

Выстава лялек у скверы імя Грамыкі ў Гомелі

Выстава лялек у скверы імя Грамыкі ў Гомелі - Sputnik Беларусь
2/2

Выстава лялек у скверы імя Грамыкі ў Гомелі

1/2

Інтэрактыўныя лакацыі ў скверы імя Грамыкі ў Гомелі

2/2

Выстава лялек у скверы імя Грамыкі ў Гомелі

У рэжыме нон-стоп сёння выступаюць вакальныя і танцавальныя калектывы, а вечарам у 22:00 на сцэну выйдзе група "Дразды". Фінальны акорд Дня Незалежнасці – акцыя "Праспяваем гімн разам!" і святочны феерверк з розных пунктаў Гомеля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Як у Гродне святкуюць Дзень Незалежнасці – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 03.07.2026
Відэа
Як у Гродне святкуюць Дзень Незалежнасці – відэа
Стужка навiн
0