https://bel.sputnik.by/20260708/putsn-daruchy-dats-subsdy-krymu-z-za-padarazhennya-palva-1108901122.html
Пуцін даручыў даць субсідыі Крыму з-за падаражэння паліва
Пуцін даручыў даць субсідыі Крыму з-за падаражэння паліва
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што праціўнік спрабуе стварыць нервовасць у расійскім грамадстве па сітуацыі з палівам. 08.07.2026, Sputnik Беларусь
2026-07-08T19:03+0300
2026-07-08T19:03+0300
2026-07-08T19:03+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
паліва
дызельнае паліва
бензін
крым
севастопаль
навіны
палітыка
бяспека
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/08/1108900217_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_0a6bd48ab71d646f7f8faae7e91bc4bb.jpg
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Неабходна аператыўна вырашыць пытанне аб субсідыях Крыму і Севастопалю на фоне падаражання паліва, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на відэанарадзе з членамі ўрада.Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магчымасці для гэтага ёсць.Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што праціўнік спрабуе стварыць нервовую абстаноўку ў расійскім грамадстве, але гэта невыканальная задача."Запас трываласці энергасістэмы Расіі вельмі высокі, адзін з самых высокіх у свеце", - падкрэсліў Пуцін.Ён даручыў задаволіць патрэбнасці дзяржорганаў і сілавых структур у паліве, назваўшы гэта відавочным. Адначасова з гэтым, прэзідэнт заявіў, што грамадзяне таксама "не павінны адчуваць асаблівай нагрузкі". Акрамя таго, Пуцін назваў сітуацыю з палівам часовай."Гэта зусім відавочныя рэчы, звязаныя яшчэ і з дзеяннямі па зрыву сезона водпускаў, водпускаў нашых грамадзян на поўдні краіны, у тым ліку і ў Крыме", - растлумачыў прэзідэнт РФ.У сваю чаргу, губернатар Севастопаля паведаміў, што цэны на паліва ў гэтым горадзе федэральнага значэння ўзраслі больш чым удвая. У тым ліку, літр бензіну АІ-95 каштуе 197 расійскіх рублёў (каля 7,5 беларускіх).Таксама выказаўся губернатар Забайкальскага краю Аляксандр Осіпаў. Ён прапанаваў стварыць сетку невялікіх НПЗ, з чым прэзідэнт пагадзіўся, указаўшы на тое, што чым больш шырэйшая сетка, тым больш складана нанесці ёй шкоду.Са свайго боку кіраўнік Мінтранса Андрэй Нікіцін запэўніў, што робіцца ўсё магчымае для дастаўкі паліва ў Крым.Тэму забеспячэння Крыма закрануў і віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак."Цяпер рэсурсы, якія пастаўляюцца ў Крым, Севастопаль, яны ідуць за кошт вертыкальна інтэграваных кампаній... Паліва цяпер, вядома, каштуе даражэй, чым у іншых рэгіёнах, нават па сабекошце", - сказаў ён.Акрамя таго, Новак падкрэсліў, што Урад РФ і Федэральная антыманапольная служба разбіраюцца з цэнамі на паліва на паўвостраве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260708/yushko-zakupk-benznu--belarus-dlya-rf-darazhey-ale-nadzeyney-1108898216.html
крым
севастопаль
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/07/08/1108900217_233:0:2964:2048_1920x0_80_0_0_0c4720350f2fe941a832d96958ba31fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паліва, дызельнае паліва, бензін, крым, севастопаль, навіны , палітыка, бяспека, эканоміка, грамадства, уладзімір пуцін, расія, спецаперацыя
паліва, дызельнае паліва, бензін, крым, севастопаль, навіны , палітыка, бяспека, эканоміка, грамадства, уладзімір пуцін, расія, спецаперацыя
Пуцін даручыў даць субсідыі Крыму з-за падаражэння паліва
Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што праціўнік спрабуе стварыць нервовасць у расійскім грамадстве па сітуацыі з палівам.
МІНСК, 8 ліп – Sputnik. Неабходна аператыўна вырашыць пытанне аб субсідыях Крыму і Севастопалю на фоне падаражання паліва, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на відэанарадзе з членамі ўрада.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што магчымасці для гэтага ёсць.
"Дзеянні па падтрымцы людзей, якія там (у Крыме. - Sputnik) жывуць і прыехалі на адпачынак, трэба ажыццявіць цяпер, а не калісьці пазней, трэба прыняць гэтыя рашэнні як мага хутчэй", - даручыў Пуцін.
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што праціўнік спрабуе стварыць нервовую абстаноўку ў расійскім грамадстве, але гэта невыканальная задача.
"Запас трываласці энергасістэмы Расіі вельмі высокі, адзін з самых высокіх у свеце", - падкрэсліў Пуцін.
Ён даручыў задаволіць патрэбнасці дзяржорганаў і сілавых структур у паліве, назваўшы гэта відавочным. Адначасова з гэтым, прэзідэнт заявіў, што грамадзяне таксама "не павінны адчуваць асаблівай нагрузкі". Акрамя таго, Пуцін назваў сітуацыю з палівам часовай.
"Гэта зусім відавочныя рэчы, звязаныя яшчэ і з дзеяннямі па зрыву сезона водпускаў, водпускаў нашых грамадзян на поўдні краіны, у тым ліку і ў Крыме", - растлумачыў прэзідэнт РФ.
У сваю чаргу, губернатар Севастопаля паведаміў, што цэны на паліва ў гэтым горадзе федэральнага значэння ўзраслі больш чым удвая. У тым ліку, літр бензіну АІ-95 каштуе 197 расійскіх рублёў (каля 7,5 беларускіх).
Таксама выказаўся губернатар Забайкальскага краю Аляксандр Осіпаў. Ён прапанаваў стварыць сетку невялікіх НПЗ, з чым прэзідэнт пагадзіўся, указаўшы на тое, што чым больш шырэйшая сетка, тым больш складана нанесці ёй шкоду.
Са свайго боку кіраўнік Мінтранса Андрэй Нікіцін запэўніў, што робіцца ўсё магчымае для дастаўкі паліва ў Крым.
Тэму забеспячэння Крыма закрануў і віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак.
"Цяпер рэсурсы, якія пастаўляюцца ў Крым, Севастопаль, яны ідуць за кошт вертыкальна інтэграваных кампаній... Паліва цяпер, вядома, каштуе даражэй, чым у іншых рэгіёнах, нават па сабекошце", - сказаў ён.
Акрамя таго, Новак падкрэсліў, што Урад РФ і Федэральная антыманапольная служба разбіраюцца з цэнамі на паліва на паўвостраве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"