Апублікаваны шорт-ліст маладзёжнага конкурсу фестывалю "Еўразія.DOC"

Фестываль Еўразія.DOC - Sputnik Беларусь, 1920, 26.08.2026
Падпісацца
Больш за дзесяць фільмаў маладых рэжысёраў дайшлі да фіналу вядомага фестывалю дакументальнага кіно.
МІНСК, 26 жні – Sputnik. Сталі вядомы фіналісты маладзёжнага конкурсу Х Фестывалю кіно краін СНД "Еўразія.DOC", паведаміў Беларускі саюз журналістаў (БСЖ).
У шорт-лісце – 14 работ аўтараў з чатырох краін. У асноўным гэта прадстаўнікі Беларусі і Расіі, але ёсць таксама аўтары з Кітая і Балгарыі.
На прызавыя месцы прэтэндуюць фільмы:
"Расправь свои крылья", рэж. Антон Антонаў, Сцяпан Клецкін – Расія;
"Память в сердце храним. БНТУ помнит", рэж. Яраслаў Бажко – Беларусь;
"Помнить", рэж. Ягор Малейка – Беларусь;
"Медицинское сокровище новой деревни Ган ‘ен", рэж. Лю Яньчэнь – Кітай;
"Правда за нами, поэтому мы победим!", рэж. Даніла Целяшоў – Расія;
"Город, который звучит", рэж. Карына Місцюк – Беларусь;
"Матушка Гавриила и 10 принцесс", рэж. Дар’я Ашманкевіч – Беларусь;
"Память о памятнике", рэж. Стэфан Пятроў – Балгарыя;
"Ледяной сигнал", рэж. Іван Кашэўнікаў – Беларусь;
"Мама, катись!", рэж. Кацярына Нікіціна – Расія;
"Бабушки ледникового периода", рэж. Лізавета Тушканава – Расія;
"Почему ты это делаешь? Галерея 100 квадратов", рэж. Лера Шмялёва – Расія;
"Лоскутная сказка", рэж. Лізавета Кузьміна – Расія;
"Три маленьких истории", рэж. Карына Даніленка – Расія.
Раней быў аб’яўлены шорт-ліст асноўнага конкурсу. У яго ўвайшлі 34 дакументальныя стужкі ад аўтараў з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Малдовы і Ірана.
Sputnik публікаваў матэрыял аб аўтарах адной з карцін. Фільм прысвечаны чалавеку, асуджанаму за распаўсюджванне наркотыкаў. Яго знялі Аляксандр Шурмелеў і Сяргей Шуманскі з Мінска (супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва "Мінск-Навіны").
Фестываль праходзіць пры падтрымцы Мінкультуры Расіі і Мінкультуры Беларусі, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, Мінгарвыканкама, Урада Смаленскай вобласці, Мінінфарма Беларусі.
Заснавальнікі "Еўразія.DOC" – АНА "Еўразійскі цэнтр культурных ініцыятыў" і ГА "Беларускі саюз журналістаў".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня праўлення БСЖ Андрэй Крывашэеў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.08.2026
Крывашэеў: беларуская дакументалістыка перажывае рэнесанс
Стужка навiн
0