https://bel.sputnik.by/20260907/sprava-ab-genatsydze-u-belarus-pachasya-pasmyarotny-sud-nad-karnkam-buglaem-1110543143.html
Справа аб генацыдзе: у Беларусі пачаўся пасмяротны суд над карнікам Буглаем
Справа аб генацыдзе: у Беларусі пачаўся пасмяротны суд над карнікам Буглаем
Sputnik Беларусь
Матэрыялы, звязаныя са злачынствамі Аляксандра Буглая, захоўваюцца ў архіве КДБ, з іх яшчэ поўнасцю не зняты грыф "Сакрэтна". 07.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-07T10:26+0300
2026-09-07T10:26+0300
2026-09-07T10:43+0300
генацыд
вярхоўны суд рб
навіны
крымінальная справа
бяспека
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/09/1092541551_0:256:2730:1792_1920x0_80_0_0_e3167f75299de80acdae4c43055bb31c.jpg
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да карніка Аляксандра Буглая, які абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт Sputnik.Карнік, які пазбег пакарання пры жыцці, здраднік Радзімы і шпіён Буглай на акупіраванай тэрыторыі БССР стварыў і ўзначальваў гэтак званы баявы добраахвотніцкі батальён і, будучы беларусам, знішчаў свой народ."Белая каманда" Буглая была адзіным фарміраваннем паліцаяў, якім выдалі нямецкую ваенную форму.У яго справе каля 30 эпізодаў злачыннай дзейнасці, у тым ліку забойствы мірнага насельніцтва і знішчэнне вёсак.Гістарычна значны працэсЯк адзначыў журналістам перад пачаткам судовага следства па справе Буглая старшы пракурор упраўлення Генпракуратуры Беларусі, дзяржаўны абвінаваўца Дзмітрый Марусаў, гэта чарговы гістарычна значны судовы працэс, які пачаўся сёння ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.Буглай з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны паступіў на службу да нямецкага камандавання, а з ліпеня 1941 года стаў кіраваць ваенізаваным падраздзяленнем палявой камендатурай, а пасля прыйшоў на падпарадкаванне Гомельскай палявой жандармерыі."Адзначу, што ўжо ў снежні 1941 года Буклай узначальваў злачынную групу, затым роту, пасля батальён, названы Белай камандай. Такую назву каманда атрымала, таму што выкарыстоўвала зімовыя маскіровачныя халаты пры ажыццяўленні сваіх акцый, а таксама аперацыі", - сказаў дзяржаўны абвінаваўца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260718/zdradnk-radzmy-shpn-dvukh-razvedak-karnka-buglaya-buduts-sudzts-pasmyarotna-1109169942.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/09/1092541551_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_3505887f67a7efe8e0d72ccf16bc26f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генацыд, вярхоўны суд рб, навіны , крымінальная справа, бяспека, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, беларусь, у беларусі
генацыд, вярхоўны суд рб, навіны , крымінальная справа, бяспека, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, беларусь, у беларусі
Справа аб генацыдзе: у Беларусі пачаўся пасмяротны суд над карнікам Буглаем
10:26 07.09.2026 (абноўлена: 10:43 07.09.2026) Матэрыялы, звязаныя са злачынствамі Аляксандра Буглая, захоўваюцца ў архіве КДБ, з іх яшчэ поўнасцю не зняты грыф "Сакрэтна".
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да карніка Аляксандра Буглая, які абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт Sputnik.
Карнік, які пазбег пакарання пры жыцці, здраднік Радзімы і шпіён Буглай на акупіраванай тэрыторыі БССР стварыў і ўзначальваў гэтак званы баявы добраахвотніцкі батальён і, будучы беларусам, знішчаў свой народ.
"Белая каманда" Буглая была адзіным фарміраваннем паліцаяў, якім выдалі нямецкую ваенную форму.
У яго справе каля 30 эпізодаў злачыннай дзейнасці, у тым ліку забойствы мірнага насельніцтва і знішчэнне вёсак.
Як адзначыў журналістам перад пачаткам судовага следства па справе Буглая старшы пракурор упраўлення Генпракуратуры Беларусі, дзяржаўны абвінаваўца Дзмітрый Марусаў, гэта чарговы гістарычна значны судовы працэс, які пачаўся сёння ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.
"Папярэднім следствам па крымінальнай справе, узбуджанай Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь па артыкуле 127 Крымінальнага кодэкса (генацыд), сабраны доказы вінаватасці Буглая ва ўчыненні генацыду беларускага народа", - сказаў дзяржабвінаваўца.
Буглай з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны паступіў на службу да нямецкага камандавання, а з ліпеня 1941 года стаў кіраваць ваенізаваным падраздзяленнем палявой камендатурай, а пасля прыйшоў на падпарадкаванне Гомельскай палявой жандармерыі.
"Адзначу, што ўжо ў снежні 1941 года Буклай узначальваў злачынную групу, затым роту, пасля батальён, названы Белай камандай. Такую назву каманда атрымала, таму што выкарыстоўвала зімовыя маскіровачныя халаты пры ажыццяўленні сваіх акцый, а таксама аперацыі", - сказаў дзяржаўны абвінаваўца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"