https://bel.sputnik.by/20260908/ne-skhlusts-n--adnym-zhestse-ganna-syaluk-pra-kantsert-rekvem-kozhny-trets-1110578238.html
"Не схлусіць ні ў адным жэсце": Ганна Сялук пра канцэрт-рэквіем "Кожны трэці"
"Не схлусіць ні ў адным жэсце": Ганна Сялук пра канцэрт-рэквіем "Кожны трэці"
Sputnik Беларусь
Праект "Кожны трэці" летась атрымаў прэмію прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" за ўклад у захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне духоўных... 08.09.2026, Sputnik Беларусь
2026-09-08T11:37+0300
2026-09-08T11:37+0300
2026-09-08T11:37+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
канцэрт
гісторыя
саюзная дзяржава
грамадства
вайна
інтэрв'ю
афiша
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/07/1110563396_0:115:2048:1267_1920x0_80_0_0_0e1647f2ae95957f7557a27e0f50f0d6.jpg
У памятную для Расіі дату – 8 верасня – дзень, калі пачалася блакада Ленінграда, у Санкт-Пецярбургу пакажуць унікальны ваенны канцэрт-рэквіем "Кожны трэці", створаны беларусамі. Таксама восенню гэтую пастаноўку ўбачаць жыхары Ніжняга Ноўгарада, Уфы, Екацярынбурга, Чэлябінска, а 1 снежня адбудзецца паказ у Новасібірску.Раней яе ўжо паказвалі на некалькіх расійскіх пляцоўках – у Вялікай зале Крамлёўскага палаца ў Маскве і ў Казані. Таксама гэты праект праехаў з гастролямі па некаторых гарадах Беларусі.Аб унікальным фармаце пастаноўкі, болі архіўных фатаграфій і асаблівай місіі праекта карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца паразмаўляла з генеральным прадзюсарам праекта, аўтарам сцэнарыя канцэрта-рэквіема Ганнай Сялук.– Канцэрт-рэквіем – дастаткова цяжкая тэма, і няпроста зрабіць так, каб утрымаць увагу гледача на працягу больш за гадзіну. Скажыце, калi ласка, што дапамагло вам справiцца з гэтай задачай?– Так, тэма вайны, генацыду, сапраўды, вельмі цяжкая, і нам было важна расказаць пра яе па-новаму, што з’яўлялася ў пэўнай меры выклікам. Наш праект – гэта і канцэрт, і спектакль, і дакументальны фільм адначасова, гэта значыць мікс фарматаў. Дзеянне, якое пастаянна змяняецца, адсутнасць вядучых, як у класічным канцэрце, пераключэнне паміж рознымі сюжэтамі, сучаснасцю і ваенным часам – усё гэта трымае гледача ў пастаяннай увазе да таго, што адбываецца на сцэне. Там няма лішніх людзей і прахадной інфармацыі: кожны чалавек, кожны эпізод, кожнае слова, няхай гэта будзе песня ці тэкст, важны.– Колькі артыстаў задзейнічана ў канцэрце-рэквіеме і па якім прынцыпе вы падбіралі іх? Можа для кагосьці ўдзел стаў дэбютным у такога кшталту праектах?– У канцэрце задзейнічана больш за 100 артыстаў рознага ўзросту. Вядома, для самых юных артыстаў удзел у праекце адназначна можна назваць дэбютам. Але яны спраўляюцца, прычым настолькі шчыра жывуць свае эпізоды, што даводзяць у кожным паказе да слёз не толькі гледачоў, але і пастановачную групу.Некаторыя артысты выступілі ў канцэрце ў новым для сябе амплуа: не толькі выканаўцаў, але і акцёраў. У цэлым жа перад кожным артыстам стаіць адна важная задача: не схлусіць ні ў адным жэсце, ні ў адным позірку, перажыць кожнае слова так, каб гледачы перажылі яго разам з ім, як сваё.– Ці гучаць у канцэрце песні сучасных аўтараў, якія былі напісаны спецыяльна для гэтага праекта?– Так, вядома. Канцэрт-рэквіем складаецца пераважна з сучаснага матэрыялу, які ствараўся, у тым ліку, спецыяльна для гэтага праекта. І ў гэтым таксама яго асаблівасць. Песні ваенных гадоў нам усім вядомы з дзяцінства, і, безумоўна, любімыя, але тут мы паспрабавалі раскрыць усе важныя тэмы ў новай музыцы, новых словах. У праекце гучаць творы, напісаныя сучаснымі беларускімі кампазітарамі: Ганнай Благавай, Яўгенам Алейнікам, Валерыем Шматам, Кірылам Сіўцом, Аляксандрам Калядой. Адзіная песня, якая з’яўляецца залатым фондам нашай культуры, – гэта "Молодость моя, Белоруссия" Аляксандры Пахмутавай і Мікалая Дабранравава. З яе пачынаецца канцэрт. Мы ўдзячны за дазвол выкарыстоўваць яе ў праекце.– У мінулым годзе канцэрт-рэквіем прадставілі ў Вялікай зале Крамлёўскага палаца ў Маскве, а ў гэтым адбылося два паказы ў Казані. Ці заўважаеце вы розніцу ва ўспрыманні і рэакцыі залы ў беларускіх і расійскіх гарадах?– Сапраўды, нельга сказаць, што ўсе гледачы абсалютна аднолькава ўспрымаюць праект. І гэта, дарэчы, не пытанне беларускіх ці расійскіх гледачоў. Калі мы паказвалі канцэрт-рэквіем для абласцей нашай краіны, кожная з іх рэагавала па-рознаму на розныя моманты. Аднак незалежна ад горада ці краіны мы бачым слёзы на вачах у людзей зусім рознага ўзросту. Мы бачым напружаную ўвагу і засяроджанасць моладзі і чуем пасля завяршэння канцэрта адны і тыя ж словы: "Гэты праект павінна ўбачыць як мага больш людзей!"– Як узнікла ідэя працягнуць паказ канцэрта-рэквіема ў іншых расійскіх гарадах? Чаму былі выбраны менавіта гэтыя гарады?– Пасля паказу восенню 2025 года "Кожнага трэцяга" ў Крамлёўскім палацы ў Маскве, нам пачалі паступаць запыты і ад іншых гарадоў. Аб такіх запытах быў праінфармаваны кіраўнік дзяржавы, і ад яго паступіла даручэнне прапрацаваць магчымасць паказу праекта ў тых гарадах, якія былі ў гэтым зацікаўлены.Са студзеня 2026 года вялася актыўная праца па арганізацыі гэтых паказаў. Праект вялікі, складаны тэхнічна і арганізацыйна. Яго якасна паказаць без страты маштабу ўспрымання магчыма не на кожнай пляцоўцы. Спадзяемся, пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы і ў сумеснай рабоце з гарадамі, якія прымаюць на сваіх пляцоўках канцэрт-рэквіем, нам гэта ўдасца.Асобна хочацца адзначыць і падзякаваць кіраўніцтву Санкт-Пецярбурга. Нас запрасілі паказаць канцэрт у найважнейшую і трапяткую дату: дзень пачатку блакады Ленінграда, і максімальна падтрымалі рэалізацыю праекта. З улікам трагічнасці і важнасці даты, гэта будзе асаблівы паказ. І, вядома ж, канцэрт-рэквіем у Казані, які быў рэалізаваны ў красавіку гэтага года пры падтрымцы кіраўніцтва Татарстана. У МВЦ "Казань ЭКСПО" атрымаўся на сённяшні дзень самы тэхнічна насычаны і маштабны паказ канцэрта-рэквіема.Наогул, мы вельмі ўдзячны кожнаму гораду, кожнаму рэгіёну за падтрымку. Разам мы дапамагаем захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў той самай форме, у якой яна павінна існаваць – у форме праўды!– Ці плануеце вы паказ канцэрта-рэквіема ў беларускіх гарадах?– Пакуль не плануем. У 2024 – 2025 гг. адбылося каля 8 паказаў канцэрта-рэквіема для беларускіх гледачоў. Праект паглядзелі больш за 20 тыс чалавек. Таксама ёсць тэлеверсія, якую здымала Белтэлерадыёкампанія на канцэрце ў Палацы Рэспублікі 22 чэрвеня 2024 года.– Што асабіста для вас стала самым цяжкім падчас працы з архіўнымі матэрыяламі пры стварэнні гэтага сцэнарыя? Ці ёсць адна канкрэтная гісторыя, якая стала для вас камертонам усяго праекта?– Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў цэлым для мяне з’яўляецца цяжкай. Гаворачы аб падзеях таго часу, я, як правіла, не магу стрымаць слёз, і так адбываецца кожны раз. У нас у праекце ёсць страшныя фота, якія шакіруюць. Мы свядома не замянялі іх на больш гуманныя для ўспрымання, таму што як інакш паказаць маладому пакаленню, якія ў рэальнасці зверствы здзяйсняліся фашыстамі падчас вайны. Але былі ў архівах і такія жудасныя фотаматэрыялы, якія мы не змаглі ўзяць у відэарад праекта, бо нават узроставы цэнз 16+ не дазваляў іх паказваць гледачам са сцэны.Для мяне асабіста кожная гісторыя ў праекце – гэта боль. Але асаблівы боль, вядома, – гэта гісторыя канцлагера "Чырвоны бераг", у якім у дзяцей забіралі кроў для патрэб нямецкай арміі. Такое ніколі не павінна паўтарыцца. Дзеля гэтага мы стваралі і паказваем наш праект.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260907/sprava-ab-genatsydze-u-belarus-pachasya-pasmyarotny-sud-nad-karnkam-buglaem-1110543143.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/09/07/1110563396_0:0:2048:1537_1920x0_80_0_0_d1c8a25bb9b59026f97b060c50d89356.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
канцэрт, гісторыя, саюзная дзяржава, грамадства, вайна, інтэрв'ю, афiша , расія, беларусь, генацыд
канцэрт, гісторыя, саюзная дзяржава, грамадства, вайна, інтэрв'ю, афiша , расія, беларусь, генацыд
"Не схлусіць ні ў адным жэсце": Ганна Сялук пра канцэрт-рэквіем "Кожны трэці"
Праект "Кожны трэці" летась атрымаў прэмію прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" за ўклад у захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.
У памятную для Расіі дату – 8 верасня – дзень, калі пачалася блакада Ленінграда, у Санкт-Пецярбургу пакажуць унікальны ваенны канцэрт-рэквіем "Кожны трэці", створаны беларусамі. Таксама восенню гэтую пастаноўку ўбачаць жыхары Ніжняга Ноўгарада, Уфы, Екацярынбурга, Чэлябінска, а 1 снежня адбудзецца паказ у Новасібірску.
Раней яе ўжо паказвалі на некалькіх расійскіх пляцоўках – у Вялікай зале Крамлёўскага палаца ў Маскве і ў Казані. Таксама гэты праект праехаў з гастролямі па некаторых гарадах Беларусі.
Аб унікальным фармаце пастаноўкі, болі архіўных фатаграфій і асаблівай місіі праекта карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца паразмаўляла з генеральным прадзюсарам праекта, аўтарам сцэнарыя канцэрта-рэквіема Ганнай Сялук.
– Канцэрт-рэквіем – дастаткова цяжкая тэма, і няпроста зрабіць так, каб утрымаць увагу гледача на працягу больш за гадзіну. Скажыце, калi ласка, што дапамагло вам справiцца з гэтай задачай?
– Так, тэма вайны, генацыду, сапраўды, вельмі цяжкая, і нам было важна расказаць пра яе па-новаму, што з’яўлялася ў пэўнай меры выклікам. Наш праект – гэта і канцэрт, і спектакль, і дакументальны фільм адначасова, гэта значыць мікс фарматаў. Дзеянне, якое пастаянна змяняецца, адсутнасць вядучых, як у класічным канцэрце, пераключэнне паміж рознымі сюжэтамі, сучаснасцю і ваенным часам – усё гэта трымае гледача ў пастаяннай увазе да таго, што адбываецца на сцэне. Там няма лішніх людзей і прахадной інфармацыі: кожны чалавек, кожны эпізод, кожнае слова, няхай гэта будзе песня ці тэкст, важны.
– Колькі артыстаў задзейнічана ў канцэрце-рэквіеме і па якім прынцыпе вы падбіралі іх? Можа для кагосьці ўдзел стаў дэбютным у такога кшталту праектах?
– У канцэрце задзейнічана больш за 100 артыстаў рознага ўзросту. Вядома, для самых юных артыстаў удзел у праекце адназначна можна назваць дэбютам. Але яны спраўляюцца, прычым настолькі шчыра жывуць свае эпізоды, што даводзяць у кожным паказе да слёз не толькі гледачоў, але і пастановачную групу.
Некаторыя артысты выступілі ў канцэрце ў новым для сябе амплуа: не толькі выканаўцаў, але і акцёраў. У цэлым жа перад кожным артыстам стаіць адна важная задача: не схлусіць ні ў адным жэсце, ні ў адным позірку, перажыць кожнае слова так, каб гледачы перажылі яго разам з ім, як сваё.
– Ці гучаць у канцэрце песні сучасных аўтараў, якія былі напісаны спецыяльна для гэтага праекта?
– Так, вядома. Канцэрт-рэквіем складаецца пераважна з сучаснага матэрыялу, які ствараўся, у тым ліку, спецыяльна для гэтага праекта. І ў гэтым таксама яго асаблівасць. Песні ваенных гадоў нам усім вядомы з дзяцінства, і, безумоўна, любімыя, але тут мы паспрабавалі раскрыць усе важныя тэмы ў новай музыцы, новых словах. У праекце гучаць творы, напісаныя сучаснымі беларускімі кампазітарамі: Ганнай Благавай, Яўгенам Алейнікам, Валерыем Шматам, Кірылам Сіўцом, Аляксандрам Калядой. Адзіная песня, якая з’яўляецца залатым фондам нашай культуры, – гэта "Молодость моя, Белоруссия" Аляксандры Пахмутавай і Мікалая Дабранравава. З яе пачынаецца канцэрт. Мы ўдзячны за дазвол выкарыстоўваць яе ў праекце.
– У мінулым годзе канцэрт-рэквіем прадставілі ў Вялікай зале Крамлёўскага палаца ў Маскве, а ў гэтым адбылося два паказы ў Казані. Ці заўважаеце вы розніцу ва ўспрыманні і рэакцыі залы ў беларускіх і расійскіх гарадах?
– Сапраўды, нельга сказаць, што ўсе гледачы абсалютна аднолькава ўспрымаюць праект. І гэта, дарэчы, не пытанне беларускіх ці расійскіх гледачоў. Калі мы паказвалі канцэрт-рэквіем для абласцей нашай краіны, кожная з іх рэагавала па-рознаму на розныя моманты. Аднак незалежна ад горада ці краіны мы бачым слёзы на вачах у людзей зусім рознага ўзросту. Мы бачым напружаную ўвагу і засяроджанасць моладзі і чуем пасля завяршэння канцэрта адны і тыя ж словы: "Гэты праект павінна ўбачыць як мага больш людзей!"
– Як узнікла ідэя працягнуць паказ канцэрта-рэквіема ў іншых расійскіх гарадах? Чаму былі выбраны менавіта гэтыя гарады?
– Пасля паказу восенню 2025 года "Кожнага трэцяга" ў Крамлёўскім палацы ў Маскве, нам пачалі паступаць запыты і ад іншых гарадоў. Аб такіх запытах быў праінфармаваны кіраўнік дзяржавы, і ад яго паступіла даручэнне прапрацаваць магчымасць паказу праекта ў тых гарадах, якія былі ў гэтым зацікаўлены.
Са студзеня 2026 года вялася актыўная праца па арганізацыі гэтых паказаў. Праект вялікі, складаны тэхнічна і арганізацыйна. Яго якасна паказаць без страты маштабу ўспрымання магчыма не на кожнай пляцоўцы. Спадзяемся, пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы і ў сумеснай рабоце з гарадамі, якія прымаюць на сваіх пляцоўках канцэрт-рэквіем, нам гэта ўдасца.
Асобна хочацца адзначыць і падзякаваць кіраўніцтву Санкт-Пецярбурга. Нас запрасілі паказаць канцэрт у найважнейшую і трапяткую дату: дзень пачатку блакады Ленінграда, і максімальна падтрымалі рэалізацыю праекта. З улікам трагічнасці і важнасці даты, гэта будзе асаблівы паказ. І, вядома ж, канцэрт-рэквіем у Казані, які быў рэалізаваны ў красавіку гэтага года пры падтрымцы кіраўніцтва Татарстана. У МВЦ "Казань ЭКСПО" атрымаўся на сённяшні дзень самы тэхнічна насычаны і маштабны паказ канцэрта-рэквіема.
Наогул, мы вельмі ўдзячны кожнаму гораду, кожнаму рэгіёну за падтрымку. Разам мы дапамагаем захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне ў той самай форме, у якой яна павінна існаваць – у форме праўды!
– Ці плануеце вы паказ канцэрта-рэквіема ў беларускіх гарадах?
– Пакуль не плануем. У 2024 – 2025 гг. адбылося каля 8 паказаў канцэрта-рэквіема для беларускіх гледачоў. Праект паглядзелі больш за 20 тыс чалавек. Таксама ёсць тэлеверсія, якую здымала Белтэлерадыёкампанія на канцэрце ў Палацы Рэспублікі 22 чэрвеня 2024 года.
– Што асабіста для вас стала самым цяжкім падчас працы з архіўнымі матэрыяламі пры стварэнні гэтага сцэнарыя? Ці ёсць адна канкрэтная гісторыя, якая стала для вас камертонам усяго праекта?
– Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў цэлым для мяне з’яўляецца цяжкай. Гаворачы аб падзеях таго часу, я, як правіла, не магу стрымаць слёз, і так адбываецца кожны раз. У нас у праекце ёсць страшныя фота, якія шакіруюць. Мы свядома не замянялі іх на больш гуманныя для ўспрымання, таму што як інакш паказаць маладому пакаленню, якія ў рэальнасці зверствы здзяйсняліся фашыстамі падчас вайны. Але былі ў архівах і такія жудасныя фотаматэрыялы, якія мы не змаглі ўзяць у відэарад праекта, бо нават узроставы цэнз 16+ не дазваляў іх паказваць гледачам са сцэны.
Для мяне асабіста кожная гісторыя ў праекце – гэта боль. Але асаблівы боль, вядома, – гэта гісторыя канцлагера "Чырвоны бераг", у якім у дзяцей забіралі кроў для патрэб нямецкай арміі. Такое ніколі не павінна паўтарыцца. Дзеля гэтага мы стваралі і паказваем наш праект.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"