Боевое слаживание военнослужащих 83-й отдельной десантно-штурмовой бригады группировки войск Север на Сумском направлении специальной военной операции - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ваенныя РФ ударылі па пяці сухагрузах у акваторыі Чорнага мора і Адэсе

© Sputnik / Станислав Красильников / Перайсці ў медыябанкРасійскі ваенны падчас СВА
Расійскі ваенны падчас СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2026
Падпісацца
Судны выкарыстоўвалі для таго, каб даставіць грузы ваеннага прызначэння ў інтарэсах Узброеных сіл Украіны.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Расійскія ваенныя ўдарылі па пяці марскіх сухагрузах у акваторыі Чорнага мора і ў порце Адэсы, паведамілі ў прэс-службе абароннага ведамства РФ.
Удакладняецца, што цэлі атакавалі беспілотнікамі "Герань".
"Судны выкарыстоўваліся для дастаўкі грузаў ваеннага прызначэння ў інтарэсах УСУ", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, паветрана-касмічнымі сіламі (ПКС) РФ з выкарыстаннем ФАБ-500 нанесены ўдары па пунктах часовай дыслакацыі і кіравання дронамі УСУ ў раёне населенага пункта Маякі Краматорскага раёна ДНР і паблізу ад сяла Святлічная Харкаўскай вобласці.
Ваенныя РФ рэгулярна наносяць удары па аб’ектах, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах Узброеных сіл Украіны. Так, у пятніцу раніцай паведамлялася аб паражэнні сухагруза.
Акрамя таго, расійскія ваенныя ў Адэскай вобласці паразілі два лагістычныя цэнтры: у Адэсе і населеным пункце Нерубайскае, дзе захоўваліся і размяркоўваліся грузы ваеннага і падвойнага прызначэння, якія паступілі з еўрапейскіх дзяржаў.
У порце Рэні атакавалі і ліквідавалі аб’екты прычальнай інфраструктуры і тры сховішчы з ваеннай маёмасцю, яны прызначаліся для забеспячэння ўкраінскіх узброеных фарміраванняў.
Днём раней быў знішчаны шэраг аб’ектаў ВПК Украіны, тэлекамунікацыйныя і лагістычныя цэнтры ў Кіеве і Адэскай вобласці, а таксама марскія судны, задзейнічаныя ў інтарэсах УСУ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 25.09.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Амаль 600 украінскіх беспілотнікаў збіла СПА над рэгіёнамі Расіі за ноч
Стужка навiн
0