Боевая работа группы противодействия БПЛА спецназа Ахмат на Сумском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Амаль 200 украінскіх БПЛА знішчыла СПА над рэгіёнамі Расіі за ноч

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСПА РФ
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2026
Падпісацца
Рост колькасці ўдараў па грамадзянскіх аб'ектах Расіі звязаны з выдзяленнем Украіне дадатковых сродкаў еўрапейскімі спонсарамі.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Дзяжурныя сродкі супрацьпаветранай абароны перахапілі і знішчылі за мінулую ноч 199 беспілотных лятальных апаратаў УСУ над расийскімі рэгіёнамі, пра гэта распавялі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"На працягу мінулай ночы, у перыяд з 20:00 мск (час супадае з мінскім) 4 кастрычніка да 8:00 мск 5 кастрычніка, дзяжурнымі сіламі СПА перахоплены і знішчаны 199 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу", - гаворыцца ў паведамленні.
Дроны праціўніка былі збіты расійскімі СПА над Белгародскай, Бранскай, Калужскай, Курскай, Арлоўскай, Разанскай, Тульскай і Растоўскай абласцямі.Таксама беспілотнікі знішчаны над Маскоўскім рэгіёнам, Краснадарскім краем, Крымам і Чорным морам.
УСУ штодня атакуюць расійскія рэгіёны з дапамогай беспілотнікаў, пад удары трапляюць і аддаленыя ад мяжы з Украінай рэгіёны.
У Маскве неаднаразова адзначалі, што ўкраінскія ваенныя выкарыстоўваюць пры атаках заходняе ўзбраенне. Як паведамлялі ў МЗС Расіі, колькасць атак УСУ на грамадзянскія аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Расіі, стала расці пасля выдзялення Еўрасаюзам Украіне дадатковых сродкаў на ўзбраенні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Баец расійскай арміі ў зоне СВА, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 04.10.2026
Дарогамі Данбаса: рэпартажы ад першай асобы
Беларус на СВА: заўсёды ведаў, што пайду ваяваць
Стужка навiн
0