https://bel.sputnik.by/20261011/lukashenka-kultura-adlyustrovae-naylepshyya-rysy-natsyyanalnaga-kharaktaru-belarusa-1111636025.html
Лукашэнка: культура адлюстроўвае найлепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў
Лукашэнка: культура адлюстроўвае найлепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт накіраваў віншаванні работнікам культуры з нагоды іх прафесійнага свята, адзначыўшы іх стваральную працу. 11.10.2026, Sputnik Беларусь
2026-10-11T09:35+0300
2026-10-11T09:35+0300
2026-10-11T09:35+0300
аляксандр лукашэнка
віншаванне
культура
грамадства
палітыка
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064833271_0:144:2876:1762_1920x0_80_0_0_b3b2b288a35dbb4df0ac89f945d1f29e.jpg
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам, паведаміла прэзідэнцкая прэс-служба.Дзень работнікаў культуры ў Беларусі адзначаецца кожны год у другую нядзелю кастрычніка, дата была ўстаноўлена прэзідэнцкім указам у 1998 годзе.Прэзідэнт адзначыў асаблівую заслугу работнікаў культуры ў прымнажэнні гэтага духоўнага багацця.Лукашэнка назваў работнікаў культуры таленавітымі і неабыякавымі людзьмі, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву.Паводле слоў прэзідэнта, дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любві да выбранай справы работнікаў культуры ў краіне захоўваецца нацыянальна культурная спадчына і з’яўляюцца новыя ініцыятывы.Па даных Мінкульта Беларусі, у сферы культуры занята звыш 52 тыс чалавек, жанчыны складаюць 76% ад агульнай колькасці занятых. Кожны год у сферу культуры прыходзіць паўтары тысячы новых работнікаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261010/babna-leta-shchaem-sagreta-abo-tsplaya-vosenskaya-kulnaryya-z-polatskay-pechy-1111542839.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064833271_56:0:2787:2048_1920x0_80_0_0_61a3f9dc926a462efc5ca75d87de65fe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, віншаванне, культура, грамадства, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі
аляксандр лукашэнка, віншаванне, культура, грамадства, палітыка, навіны , беларусь, у беларусі
Лукашэнка: культура адлюстроўвае найлепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў
Прэзідэнт накіраваў віншаванні работнікам культуры з нагоды іх прафесійнага свята, адзначыўшы іх стваральную працу.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам, паведаміла прэзідэнцкая прэс-служба.
Дзень работнікаў культуры ў Беларусі адзначаецца кожны год у другую нядзелю кастрычніка, дата была ўстаноўлена прэзідэнцкім указам у 1998 годзе.
"Айчынная культура з’яўляецца шматвяковым летапісам беларускага народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго багатая гісторыя, мудрасць продкаў, народныя традыцыі, дасягненні і лепшыя рысы нацыянальнага характару", - сказана ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў асаблівую заслугу работнікаў культуры ў прымнажэнні гэтага духоўнага багацця.
Лукашэнка назваў работнікаў культуры таленавітымі і неабыякавымі людзьмі, якія прысвяцілі сябе служэнню мастацтву.
Паводле слоў прэзідэнта, дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству і шчырай любві да выбранай справы работнікаў культуры ў краіне захоўваецца нацыянальна культурная спадчына і з’яўляюцца новыя ініцыятывы.
"Упэўнен, што і ў далейшым ваша стваральная дзейнасць будзе садзейнічаць узбагачэнню беларускай культуры і паспяховаму развіццю краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.
Па даных Мінкульта Беларусі, у сферы культуры занята звыш 52 тыс чалавек, жанчыны складаюць 76% ад агульнай колькасці занятых. Кожны год у сферу культуры прыходзіць паўтары тысячы новых работнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"