Палітыкі выкарыстоўваюць дзяцей: Лукашэнка аб пратэстах школьнікаў у Францыі

© AP / Jeremias GonzalezПратэсты школьнікаў у Францыі
Пратэсты школьнікаў у Францыі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2026
Падпісацца
Прэзідэнт папракнуў улады Францыі ў тым, што яны па-рознаму ставяцца да таго, што адбываецца ў краіне, і да падзей у Беларусі ў 2020 годзе.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён пракаменціраваў пратэсты школьнікаў у Францыі і жорсткія дзеянні сілавікоў.
"Мы не радуемся, я не апладзірую таму, што адбываецца ў Францыі, у адрозненне ад нашых журналістаў. Таму што гэта недапушчальна", - сказаў кіраўнік дзяржавы, яго цытуе БелТА.
На думку беларускага лідара, тое самае адбывалася ў Беларусі ў 2020 годзе.
"Палітыкі выкарыстоўваюць дзяцей у палітычных мэтах. Што тут добрага?" - задаўся ён пытаннем.
Прэзідэнт падкрэсліў, што французскі лідар Эманюэль Макрон жорстка гэтыя рэчы спыняе.
"Адзінае, за што іх (улады Францыі. - Sputnik) можна папракнуць: чаго ж вы, у нас гэта было для іх добра, а ў іх гэта ж для іх дрэнна. Разумееце – двайныя стандарты", - дадаў прэзідэнт.
Лукашэнка лічыць недапушчальным выкарыстоўваць дзяцей у палітычных мэтах.
"Ясна, што выкарыстоўваюць у сваіх мэтах палітыкі. У сакавіку выбары ў Францыі. Думаю, нешта супакоіцца. Але радавацца асабліва гэтаму не трэба. Толькі адзіна, вядома, ім трэба пальцам указваць: рабяты, а чаго радаваліся, калі ў нас дзяцей гэтых выкарыстоўвалі?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пратэсты ў Францыі

Пратэсты ліцэістаў у Францыі пачаліся 21 верасня. Школьнікі патрабуюць ад улад палепшыць умовы навучання, ім не падабаецца перагружанасць раскладу заняткаў праз кадравыя праблемы з настаўнікамі.
Паводле апошніх звестак, падчас пратэстаў былі затрыманы больш за 6,8 тыс чалавек, большасць з якіх непаўналетнія. Да акцый школьнікаў таксама далучаюцца студэнты, выкладчыкі і бацькі.
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў пратэсты ў Францыі і Іспаніі выдаткамі дапамогі ваенным канфліктам, у тым ліку ва Украіне. Паводле яго слоў, да пратэстаў прывяла і нястрымная гонка ўзбраенняў у Еўропе на шкоду сацыяльнай палітыцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пратэсты школьнікаў у Францыі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.10.2026
Захарава адзначыла двайныя стандарты Парыжа на фоне пратэстаў
Стужка навiн
0