https://bel.sputnik.by/20261103/putsn-nazva-bazavyya-kashtonasts-rasyan-1112359735.html
Пуцін назваў базавыя каштоўнасці расіян
Пуцін назваў базавыя каштоўнасці расіян
Sputnik Беларусь
Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Расіі 4 лістапада, кіраўнік дзяржавы сабраў у Крамлі Савет пры прэзідэнце па міжнацыянальных адносінах. 03.11.2026, Sputnik Беларусь
2026-11-03T16:26+0300
2026-11-03T16:26+0300
2026-11-03T16:26+0300
уладзімір пуцін
дзень народнага адзінства
расія
грамадства
палітыка
культура
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/03/1112358503_0:174:3024:1875_1920x0_80_0_0_befbf751bb670af1da4182eb85f58876.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Базавымі каштоўнасцямі расіян з’яўляюцца любоў да сям’і, да Радзімы, а таксама клопат аб бацьках, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.Кіраўнік дзяржавы сустракаецца з Саветам пры прэзідэнце па міжнацыянальных адносінах.Паводле яго слоў, у Год адзінства народаў, які аб’яўлены ў Расіі, расіяне ўсё часцей звярталіся да гісторыі, каб разумець, як ствараць сваю будучыню.Гаворачы аб міжнацыянальнай палітыцы ў краіне, Прэзідэнт асабліва падкрэсліў важнасць прадухілення рызык і канфліктаў у галіне міжнацыянальных адносін. Па словах Пуціна, гэта найперш зона адказнасці прадстаўнікоў рэлігійных і нацыянальных аб’яднанняў, профільных структур, а таксама ўлад на муніцыпальным узроўні."Менавіта яны наўпрост вядуць размову з людзьмі, дапамагаюць выбудоўваць дыялог, вядуць маніторынг сітуацыі", - адзначыў Пуцін.Культурная разнастайнасць РасііПрэзідэнт назваў важным тое, што ў Расіі ў апошнія гады ўзрасла цікавасць да вывучэння нацыянальных моў."Прыкметна ўзрасла цікавасць і да вывучэння нацыянальных моў, што я лічу вельмі важным, рамёстваў, звычаяў. Але ж гэта так цікава. Пазнаёміцца з гэтай разнастайнасцю – ужо вялікае задавальненне", - сказаў прэзідэнт.Паводле яго слоў, вывучэнне нацыянальнай мовы заўсёды звязана не толькі з малой радзімай, з продкамі, але і з усёй вялізнай Расіяй.Прэзідэнт асабліва падкрэсліў значнасць для Расіі культурнай разнастайнасці, якая робіць краіну мацней.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20261017/zamak-skarb-takhtamysha--kryshtal-chym-znakamty-belarusk-gorad-lda-1111748337.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/0b/03/1112358503_147:0:2878:2048_1920x0_80_0_0_f457543afb3cc73ec4759acef17ac1b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, дзень народнага адзінства, расія, грамадства, палітыка, культура, навіны
уладзімір пуцін, дзень народнага адзінства, расія, грамадства, палітыка, культура, навіны
Пуцін назваў базавыя каштоўнасці расіян
Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Расіі 4 лістапада, кіраўнік дзяржавы сабраў у Крамлі Савет пры прэзідэнце па міжнацыянальных адносінах.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Базавымі каштоўнасцямі расіян з’яўляюцца любоў да сям’і, да Радзімы, а таксама клопат аб бацьках, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы сустракаецца з Саветам пры прэзідэнце па міжнацыянальных адносінах.
"Базавыя каштоўнасці (…) любоў да сям’і, да старэйшых, клопат аб бацьках, сумленнасць, імкненне да служэння Радзіме і малой радзіме, …нашай вялікай Расіі, ва ўсіх адны і тыя ж", - адзначыў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, у Год адзінства народаў, які аб’яўлены ў Расіі, расіяне ўсё часцей звярталіся да гісторыі, каб разумець, як ствараць сваю будучыню.
Гаворачы аб міжнацыянальнай палітыцы ў краіне, Прэзідэнт асабліва падкрэсліў важнасць прадухілення рызык і канфліктаў у галіне міжнацыянальных адносін. Па словах Пуціна, гэта найперш зона адказнасці прадстаўнікоў рэлігійных і нацыянальных аб’яднанняў, профільных структур, а таксама ўлад на муніцыпальным узроўні.
"Менавіта яны наўпрост вядуць размову з людзьмі, дапамагаюць выбудоўваць дыялог, вядуць маніторынг сітуацыі", - адзначыў Пуцін.
Культурная разнастайнасць Расіі
Прэзідэнт назваў важным тое, што ў Расіі ў апошнія гады ўзрасла цікавасць да вывучэння нацыянальных моў.
"Прыкметна ўзрасла цікавасць і да вывучэння нацыянальных моў, што я лічу вельмі важным, рамёстваў, звычаяў. Але ж гэта так цікава. Пазнаёміцца з гэтай разнастайнасцю – ужо вялікае задавальненне", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, вывучэнне нацыянальнай мовы заўсёды звязана не толькі з малой радзімай, з продкамі, але і з усёй вялізнай Расіяй.
Прэзідэнт асабліва падкрэсліў значнасць для Расіі культурнай разнастайнасці, якая робіць краіну мацней.
"Разумее (юнае пакаленне расіян. - Sputnik), што гонар за сваю культуру і традыцыі неаддзельны ад павагі да культуры і традыцый людзей, якія жывуць і працуюць побач з табой. А культурная разнастайнасць узбагачае, робіць нас мацней", - падкрэсліў Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"