Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Маскоўскі тэатр Гогаля пакажа ў ТЮГу "Преступление и наказание"

© Sputnik / Тамара БеляеваТэатр юнага гледача ў Мінску (ТЮГ)
Тэатр юнага гледача ў Мінску (ТЮГ) - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2026
Падпісацца
Паказ прымеркаваны да 205-годдзя з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага, гастролі тэатра праходзяць пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Упершыню ў беларускай сталіцы адбудуцца гастролі Маскоўскага драматычнага тэатра імя М.В. Гогаля, яны пройдуць пры пасрэдніцтве Грамадскага савета пры Рассупрацоўніцтве і АНА "Центр международного взаимодействия и сотрудничества", паведаміла на прэс-канферэнцыі ў аўторак дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (ТЮГ) Вера Палякова, перадае карэспандэнт Sputnik.
Гастролі праходзяць у рамках Міжнароднага культурнага праекта да 205-годдзя нараджэння Ф.М. Дастаеўскага.
"Не толькі для нашага тэатра, але і для ўсёй нашай тэатральнай грамадскасці гэта вельмі важна прыняць з гастролямі Маскоўскі тэатр імя Гогаля", - сказала Палякова.
Яна падзякавала прадстаўніцтву Рассупрацоўніцтва ў Беларусі за дапамогу ў арганізацыі гастролей маскоўскага тэатра ў Мінску.
Паводле слоў Паляковай, 10-11 лістапада на сцэне Тэатра юнага гледача (ТЮГа) у Мінску Тэатр Гогаля пакажа спектакль "Преступление и наказание" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Антона Якаўлева.
© Sputnik / Тамара БеляеваКіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Мінску Юрый Макушын
Глава представительства Россотрудничества в Минске Юрий Макушин  - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2026
Кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Мінску Юрый Макушын
Са свайго боку кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Мінску Юрый Макушын адзначыў, што агенцтва рэалізуе шмат праектаў у Беларусі ў культурнай, навуковай, маладзёжнай, навуковай сферах.
Ён таксама расказаў аб тым, як узнікла ідэя да 205-годдзя з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага арганізаваць агульны беларуска-расійскі праект.
"Мы вырашылі арганізаваць маштабную пастаноўку па творчасці Дастаеўскага, карані якога з Беларусі – вёскі Дастоева. Таму што творчасць Дастаеўскага – гэта паказальная гісторыя, якая аб’ядноўвае, якая сведчыць аб агульных каранях і агульных духоўна-маральных каштоўнасцях", - сказаў Макушын.
Сёння ў Мінску адбылася цырымонія падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж двума тэатрамі – свае подпісы паставілі дырэктар Маскоўскага тэатра імя М. В. Гогаля Канстанцін Чарнышоў і дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (ТЮГ) Вера Палякова.
© Sputnik / Тамара БеляеваСвае подпісы пад мемарандумам паставілі дырэктар Маскоўскага тэатра імя М.В. Гогаля Канстанцін Чарнышоў і дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (ТЮГ) Вера Палякова
Свои подписи под меморандумом поставили директор Московского театра им. Н.В.Гоголя Константин Чернышев и директор Белорусского государственного академического театра юного зрителя (ТЮЗ) Вера Полякова - Sputnik Беларусь, 1920, 10.11.2026
Свае подпісы пад мемарандумам паставілі дырэктар Маскоўскага тэатра імя М.В. Гогаля Канстанцін Чарнышоў і дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача (ТЮГ) Вера Палякова

Следчы эксперымент для Раскольнікава

Прэм’ера спектакля адбылася ў Маскве 22 снежня 2024 года і была цёпла прынята расійскай публікай.
Спектакль прысвечаны даследаванню псіхалагічнага стану Раскольнікава, які спрабуе знайсці апраўданне ўчыненаму злачынству – забойству бабулькі-працэнтшчыцы, бо ў яго не атрымліваецца прымірыцца са сваім сумленнем.
Па задумцы аўтараў спектакля, дзеянне на сцэне прымае форму следчага эксперыменту, калі героі рамана дапамагаюць Раскольнікаву аднавіць сцёртыя ў памяці падзеі.
Глядач аказваецца як бы ўнутры свядомасці Раскольнікава, які здзейсніў забойства і спрабуе прымірыцца з сумленнем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вера Палякова-Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 07.03.2026
Вера Палякова-Макей: пра бабулю са СМЕРШа, урокі мужа і "заводскія будні" ТЮГа
Стужка навiн
0