МІНСК, 3 сту — Sputnik. Змены ў дзейнасці рамеснікаў, замацаваныя прэзідэнцкім указам №364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", набудуць заканадаўчую сілу з 12 студзеня.
Указ №364, які спрашчае дзейнасць рамеснікаў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 9 кастрычніка 2017-га. У сілу палажэнні дакумента ўступаюць з 12 студзеня 2018 года.
У адпаведнасці з нормамі ўказа, спіс відаў рамеснай дзейнасці, якія можна будзе ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці ІП, стане максімальна пашыраны.
Напрыклад, у спіс увайшлі ўсе віды творчасці як ручной працы, у тым ліку выраб пражы, пляценне з пацерак, стварэнне ўручную чахлоў для тэлефонаў і вясельных аксэсуараў.
Таксама з 12 студзеня будуць удакладнены месцы і спосабы продажу прадукцыі рамеснікаў. Акрамя рынкаў і кірмашоў рамеснікі змогуць прадаваць свае творы ў майстэрнях або пасылаць на адрас пакупнікоў.
Цікавай з'яўляецца і яшчэ адна змена — з 12 студзеня рамеснікі змогуць рэкламаваць свае паслугі, у тым ліку — у інтэрнэце.