Хакей: беларуская "маладзёжка" вылецела з элітнага дывізіёна

Беларусы пацярпелі два паражэнні ў суцяшальным раўндзе і саступілі месца ў эліце зборнай Казахстана.
Sputnik

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі (U-20) пакінула вышэйшы дывізіён чэмпіянату свету, паведамляе Sputnik.

У Гродне дзіцячыя каманды з Беларусі і РФ пазмагаюцца за хакейны кубак

У чацвер, 4 студзеня, у амерыканскім Бафала адбыўся другі матч релегейшн-раунда Данія — Беларусь. Падапечныя Юрыя Файкова пацярпелі паражэнне з лікам 2:3 (2:0, 0:0, 0:2, 0:0, 1:0). У асноўны час у складзе беларускай каманды вызначыліся Максім Сушко і Ілля Літвінаў. У скандынаваў — Даніэль Нільсэн і Ёнас Рондб'ерг. Пераможны буліт у вароты Беларусі на рахунку Якаба Шміта.

Такім чынам, беларусы пацярпелі другое паражэнне ў раундзе "за выжыванне" і пакінулі элітны дывізіён. Нагадаем, 2 студзеня каманда прайграла датчанам з лікам 4:5.

Месца беларусаў у вышэйшым дывізіёне зойме зборная Казахстана.

Сёння адбудуцца паўфінальныя сустрэчы ЧС. У першай 1/2 фіналу сустрэнуцца зборныя Швецыі і ЗША, у другой — Канады і Чэхіі. Матч за трэцяе месца і вырашальны паядынак пройдуць 6 студзеня.