У гэтым годзе праграма свята складалася з дзвюх частак — музычнай і інтэрактыўнай. Асаблiвую ўвагу арганізатары надалі традыцыйным беларускім абрадам, якія звязаныя з Калядамі.
Самых маленькіх гледачоў прыемна здзівілі прагулкі на сапраўднай брычцы, запрэжанай канём, і сапраўдны паўночны алень.
Усім аматарам праверыць сваю сілу і цягавітасць далі магчымасць паўдзельнічаць у перацягванні каната і бітве на падушках.
Завяршыліся "Калядныя забавы" ў Цэнтральным батанічным садзе эфектным фаер-шоу.