У гэтым годзе праграма свята складалася з дзвюх частак — музычнай і інтэрактыўнай. Асаблiвую ўвагу арганізатары надалі традыцыйным беларускім абрадам, якія звязаныя з Калядамі.
Самых маленькіх гледачоў прыемна здзівілі прагулкі на сапраўднай брычцы, запрэжанай канём, і сапраўдны паўночны алень.
Усім аматарам праверыць сваю сілу і цягавітасць далі магчымасць паўдзельнічаць у перацягванні каната і бітве на падушках.
Завяршыліся "Калядныя забавы" ў Цэнтральным батанічным садзе эфектным фаер-шоу.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ цэнтральным батанічным садзе праходзілі святочныя гулянні ў гонар Каляд. Не абышлося без традыцыйнага прадстаўлення з казой.
1/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
У цэнтральным батанічным садзе праходзілі святочныя гулянні ў гонар Каляд. Не абышлося без традыцыйнага прадстаўлення з казой.
© Sputnik / Марина СеребряковаГарэзныя калядоўшчыкі праводзяць яго з жартамі-прымаўкамі і ў інтэрактыўным выкананні: наведвальнікі ўдзельнічаюць у танцах, песнях і конкурсах.
2/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Гарэзныя калядоўшчыкі праводзяць яго з жартамі-прымаўкамі і ў інтэрактыўным выкананні: наведвальнікі ўдзельнічаюць у танцах, песнях і конкурсах.
© Sputnik / Марина СеребряковаКаза нечакана падае з ног, а каб вярнуць любімага дзіцячага героя да жыцця, трэба напоўніць мяшок калядоўшчыкаў падарункамі.
3/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Каза нечакана падае з ног, а каб вярнуць любімага дзіцячага героя да жыцця, трэба напоўніць мяшок калядоўшчыкаў падарункамі.
© Sputnik / Марина СеребряковаНапрыканцы імпрэзы бадзёрую казу можна пакратаць і нават абняць. Кажуць, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт у новым годзе.
4/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Напрыканцы імпрэзы бадзёрую казу можна пакратаць і нават абняць. Кажуць, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт у новым годзе.
© Sputnik / Марина СеребряковаГосці фестывалю змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Узроставых абмежаванняў не было: пусціцца ў скокі мог і дарослы, і дзіця.
5/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Госці фестывалю змаглі прыняць удзел у майстар-класе па народных танцах. Узроставых абмежаванняў не было: пусціцца ў скокі мог і дарослы, і дзіця.
© Sputnik / Марина СеребряковаНа свята прыехаў нават паўночны алень, з ім наведвальнікі маглі сфатаграфавацца.
6/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
На свята прыехаў нават паўночны алень, з ім наведвальнікі маглі сфатаграфавацца.
© Sputnik / Марина СеребряковаУ зоне фестывалю арганізаваны невялікі базар, на якім можна купіць гарачае пітво і закускі, а таксама тавары рамеснікаў.
7/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
У зоне фестывалю арганізаваны невялікі базар, на якім можна купіць гарачае пітво і закускі, а таксама тавары рамеснікаў.
© Sputnik / Марина СеребряковаСтарадаўняя забава - спаборніцтвы па перацягванні ліны - усё так жа выклікае захапленне ў дзятвы.
8/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Старадаўняя забава - спаборніцтвы па перацягванні ліны - усё так жа выклікае захапленне ў дзятвы.
© Sputnik / Марина СеребряковаДарослыя таксама маглі знайсці цікавыя для сябе актыўнасці і праверыць свае сілу і спрыт.
9/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Дарослыя таксама маглі знайсці цікавыя для сябе актыўнасці і праверыць свае сілу і спрыт.
© Sputnik / Марина СеребряковаПеракусіць можна было на месцы: гасцям прапанавалі ежу, прыгатаваную на агні.
10/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Перакусіць можна было на месцы: гасцям прапанавалі ежу, прыгатаваную на агні.
© Sputnik / Марина СеребряковаНа працягу ўсяго фестывалю для дзяцей быў даступны атракцыён з катаннем на кані. Для тых, хто баіцца хвацкай язды ў адкрытай брычцы, можна было проста пагутарыць з прыязнай і разумнай жывёлінай.
11/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
На працягу ўсяго фестывалю для дзяцей быў даступны атракцыён з катаннем на кані. Для тых, хто баіцца хвацкай язды ў адкрытай брычцы, можна было проста пагутарыць з прыязнай і разумнай жывёлінай.
© Sputnik / Марина СеребряковаПаспаборнічаць за каштоўныя прызы можна было ў бітве мяшкамі.
12/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Паспаборнічаць за каштоўныя прызы можна было ў бітве мяшкамі.
© Sputnik / Марина СеребряковаДля маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны творчыя пляцоўкі.
13/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Для маленькіх наведвальнікаў былі арганізаваны творчыя пляцоўкі.
© Sputnik / Марина СеребряковаСвята скончылася выступам тэатра агню.
14/14
© Sputnik / Марина Серебрякова
Свята скончылася выступам тэатра агню.