МІНСК, 10 сту — Sputnik. Новую праграму"Джаз па-беларуску" прадставяць 18 студзеня ў Loft Café, паведамілі Sputnik арганізатары.
Музычная імпрэза арганізаваная ў рамках аўтарскага праекта "Джаз з Андрэем Славінскім", таму асноўны склад "Vip Jazz Андрэя Славінскага" выступіць у партнёрстве з салісткай Вольгай Сацюк.
У гэты вечар госці змогуць пачуць папулярныя і не вельмі вядомыя джазавыя кампазіцыі на беларускай мове. Арганізатары абяцаюць зрабіць усё, каб смелы эксперымент атрымаўся, а вечар не проста запомніўся слухачам, а стаў для іх асаблівым.
"Vip Jazz" — творчы праект, які з'явіўся ў 2005 годзе як творчая лабараторыя для джазавых прафесіяналаў нашай краіны.
Калі: 20:00.
Дзе: Loft Café (ул. Пятруся Броўкі, 22).