Каляды на Палессі: "Дзе каза ходзе - там жыта родзе"

Sputnik

У Букчу калядаваць ездзяць з Тонежы. Справа ў тым, што ў Тонежы ў 1943 годзе нацысты спалілі мясцовых жыхароў і царкву, таму ў гэты дзень у іх памінальная служба і яны не могуць калядаваць у сябе. Гэты сюжэт прысутнічае нават у іх каляднай песні "А ў нас у Тонежы цэркаўка гарэла…"

Сельскія навіны: свінкі ходзяць на спатканне, гусі шпацыруюць па лёдзе

Практычна ў кожнай вёсцы ёсць нейкія свае адрозненні ў абрадах. Вось, напрыклад у Тонежы ходзяць з казой 7 студзеня каля суседзяў, а 8-га студзеня ў сябе ў вёсцы, а ў іншых вёсках мясцовыя жыхары ходзяць з каляднымі персанажамі (Мядзведзь, Каза, Чорт, Цыган і г. д.) ужо на Шчодрык (13-14 студзеня).

Ходзяць ад дома да дома малымі групамі калядоўшчыкаў аж да глыбокай ночы. У Сярэдніх Печах калядоўшчыкі просяць гаспадароў "павесяліць двор", калі тыя згаджаюцца — спяваюць абрадавыя песні і пажаданні.

1 / 21
На Палессі ў калядны тыдзень пабываў Sputnik.
2 / 21
У Букчу калядаваць ездзяць з Тонежы.
3 / 21
Справа ў тым, што ў Тонежы ў 1943 годзе нацысты спалілі мясцовых жыхароў і царкву, таму ў гэты дзень у іх памінальная служба і яны не могуць калядаваць у сябе.
4 / 21
Гэты сюжэт прысутнічае нават у іх каляднай песні "А ў нас у Тонеж цэркаўка гарэла..."
5 / 21
Пажылая жыхарка вёскі Букча, пачуўшы калядныя песні і пазнаўшы жанчын з суседняй вёскі, вельмі моцна расчулілася, да слёз. Кажа, даўно не чула такіх прыгожых песен і вельмі рада, што да яе зайшлі.
6 / 21
Ходзяць ад дома да дома малымі групамі калядоўшчыкаў аж да глыбокай ночы.
7 / 21
Тонежцы ходзяць з Казой 7 студзеня ў суседзяў, а 8-га студзеня ў сваёй вёсцы.
8 / 21
Асаблівай радасцю была Каляда для дзяцей.
9 / 21
Бо тут Каза, ды яшчэ якая, сама кусацца можа.
10 / 21
Каза любіць салодкае.
11 / 21
Калядоўшчыкі просяць гаспадароў "павесяліць двор", калі тыя згаджаюцца - спяваюць абрадавыя песні і пажаданні.
12 / 21
Гаспадару дома вельмі спадабалася Каза.
13 / 21
За песні абавязкова належыць пачастунак.
14 / 21
Ну а калі Казе не даць пачастунак - калядоўшчыкі могуць за гэта і ката з дому пацягнуць.
15 / 21
Казе прыемна, калі накалядавалі шмат смачнага.
16 / 21
Раней калядавала моладзь. Цяпер старыя ўспамінаюць тыя гады з настальгіяй.
17 / 21
У Дзяржынску Лельчыцкага раёна калядуе мясцовы хор у народных строях.
18 / 21
Калядоўшчыкаў запрашаюць у хаты і частуюць.
19 / 21
Дом, які наведваюць часцей за ўсё, - гэта дом дырэктара мясцовай школы. Усе вучні імкнуцца зайсці з калядой у госці.
20 / 21
Шчодры стол.
21 / 21
У іншых вёсках мясцовыя жыхары ходзяць з каляднымі персанажамі (Мядзведзь, Каза, Чорт, Цыган і г. д.) ужо на Шчодрык (13-14 студзеня).