Лаўроў: Беларусь і РФ могуць хутка дамовіцца аб прызнанні візаў

Дамова аб узаемным прызнанні візаў ужо знаходзіцца ў высокай стадыі гатоўнасці, адзначыў кіраўнік МЗС РФ.
Sputnik

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Дамова аб узаемным прызнанні візаў паміж Беларуссю і Расіяй можа быць заключана ў бліжэйшы час, заявіў у панядзелак на прэс-канферэнцыі кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Бязвізавы рэжым у Брэсце і Гродна можа быць павялічаны да 10 дзён

Пытанне аб неабходнасці ўзаемнага прызнання візаў паміж Беларуссю і Расіяй з'явілася пасля таго, як у пачатку 2017-га рэспубліка ўвяла пяцідзённы бязвіз для грамадзян 80 дзяржаў, а Расіі давялося аднавіць праверкі пашпартоў на мяжы РБ і РФ.

На нарадзе на мінулым тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб "фактычным аднаўленні мяжы" паміж краінамі і заклікаў усіх хутчэй разабрацца ў сітуацыі, якая склалася.

"Мы як раз за тое, каб не было нейкіх аднабаковых крокаў у дачыненні да любога пытання, якое тычыцца нашых абедзвюх краін. Менавіта таму мы прапанавалі аператыўна ўзгадніць дамову аб узаемным прызнанні візаў, якая ўжо ў высокай стадыі гатоўнасці. І я спадзяюся, што яна будзе прынята ў бліжэйшы час", — адзначыў Лаўроў.

У Беларусі значна вырасла колькасць турыстаў з ЗША

Як падкрэсліў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства, РФ гатовая да заключэння такой дамовы.

Уступіць у сілу пагадненне можа ўжо ў першым квартале бягучага года — перад правядзеннем у Расіі Чэмпіянату свету па футболе.

Беларусь у той жа час працягвае працу па лібералізацыі візавага рэжыму. У хуткім часе "бязвіз" праз аэрапорт можа быць павялічаны да дзесяці сутак, а для наведвальнікаў Аўгустоўскага канала і Белавежскай пушчы гэты тэрмін ужо павялічаны.