Незвычайны механізм быў заўважаны аператарамі сістэмы відэаназірання на беларуска-літоўскай мяжы на мінулым тыдні, распавялі Sputnik у ДПК.
Невялікая металічная каляска рухалася па рэйках ў бок Беларусі. На месца аператыўна выехаў пагранічны нарад і спыніў самаробнае прыстасаванне.
"Выраб, выкананы саматужным спосабам, вонкава падобны на дрызіну ў мініяцюры, прыводзіў у рух электрарухавік, абсталяваны двума акумулятарамі", — адзначылі ў ДПК.
Там распавялі, што новы від саматужнага транспарту мог адыграць вялікую ролю ў кантрабандзе. Мяркуецца, што гэты рэйс быў "разведвальным". Цяпер спецыялістам трэба ўстанавіць кола асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.