Лукашэнка прызначыў гранты на 2018-ы: грошы атрымаюць 98 спецыялістаў

Мэта прызначэння грантаў - падтрымка таленавітых людзей у прыярытэтных для Беларусі сферах дзейнасці.
Sputnik

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Больш за 90 работнікаў арганізацый адукацыі, навукі, культуры і аховы здароўя атрымаюць у 2018 годзе прэзідэнцкія гранты, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Нацбібліятэка ўзнагароджана прэзідэнтам за факсіміле кніг Скарыны

Адпаведнае распараджэнне прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы, гранты на 2018 год прызначаныя 98 спецыялістам на даследаванні і правядзенне распрацовак у шэрагу галін навук.

Так, гранты прызначаныя для павышэння якасці навучання студэнтаў і навучэнцаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій. У медыцыне грошы пойдуць на распрацоўку новых метадаў лячэння, дыягностыкі і рэабілітацыі ў эндакрыналогіі, кардыяхірургіі, анкалогіі, гастраэнтэралогіі і алергалогіі.

Прэзідэнцкія гранты таксама атрымаюць дзеячы культуры — на правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў і стварэнне новых твораў мастацтва.

Па дадзеных прэс-службы, мэта гэтага распараджэння — падтрымка таленавітых людзей у прыярытэтных для Беларусі сферах дзейнасці.