МІНСК, 22 сту — Sputnik. Пахаладанне прыходзіць у Беларусь напачатку гэтага тыдня, месцамі тэмпература паветра можа апусціцца да —16°С уначы, паведамілі ў Белгідрамеце.
Бягучая зіма можа надоўга запомніцца як самая няўстойлівая: пасля параўнальна цёплага снежня ў студзені былі кароткачасовыя замаразкі, а снег выпаў толькі пасля калядных святаў.
Ужо напачатку апошняй дэкады студзеня на Беларусь прыйдуць моцныя замаразкі — месцамі па поўначы магчыма паніжэнне тэмпературы да —16°С градусаў уначы. Не вельмі камфортна будзе і ў Мінску: замаразкі магчымыя да —10°С.
У такое надвор'е важна памятаць пра меры засцярогі. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць: пры нізкіх тэмпературах шанцы атрымаць абмаражэнне растуць, пагоршыць сітуацыю можа і вецер. Як засцерагчы сябе ад праблем са здароўем у халады — чытайце рэкамендацыі медыкаў на Sputnik.
Памятайце: калі вам не пашанцавала і вы доўгі час правялі на марозе, трэба быць асабліва ўважлівым да сваіх рук і ног — ці не атрымалі вы абмаражэнне? Як гэта вызначыць і што рабіць — у актуальнай інфаграфіцы Sputnik.
Халады, якія прыйшлі ў Беларусь, пратрымаюцца, мяркуючы па ўсім, нядоўга: ужо ў другой палове тыдня пацяплее, удзень магчымы нават невялікі "плюс".