"Рэквіем" Вердзі прагучыць у Вялікім тэатры ў памяць ахваряў Халакосту

Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета ў гэтым годзе ўпершыню будзе ўдзельнічаць у мемарыяльных мерапрыемствах.
Sputnik

МІНСК, 22 сту — Sputnik. "Рэквіем" Джузепе Вердзі прагучыць у Вялікім тэатры оперы і балета 27 студзеня — у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

"Спявачка свету" Кучар стала запрошанай салісткай Вялікага тэатра РБ

Выкананне гэтага твора арганізавана ў беларускай сталіцы пры садзейнічанні пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

"Рэквіем — адзіны буйны вакальна-сімфанічны твор Джузепе Вердзі, напісаны ў жанры памінальнай імшы. Па сваёй прыгажосці, трагізму і высокай адухоўленасці Рэквіем Вердзі стаіць у шэрагу самых вядомых шэдэўраў сусветнай класікі. Сем частак грандыёзнага Рэквіема ўзнаўляюць велізарны свет чалавечага перажывання таямніцы жыцця і смерці", — адзначылі арганізатары.

У гэтым годзе Вялікі тэатр упершыню будзе ўдзельнічаць у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакосту. І ўпершыню за дырыжорскі пульт сімфанічнага аркестра тэатра ўстане маэстра Амос Тальмон — аўтар творчана праекта "Вялікія сімфанічныя серыі".

Маэстра Тальмон працаваў з рознымі музычнымі калектывамі, сярод якіх Ізраільскі філарманічны аркестр, Сімфанічны аркестр Чэшскага радыё, Пражскі філарманічны аркестр, Пекінскі сімфанічны аркестр і іншыя.