Пасажырка рэйса Кіеў - Мінск пакінула блакітнавокую кошку ў "Жулянах"

Новых гаспадароў для пушыстай жывёлы знайшлі вельмі хутка - літаральна за некалькі гадзін пасля публікацыі ў сацсетках.
Sputnik

МІНСК, 23 сту — Sputnik. Жанчына, якая зарэгістравалася на рэйс Кіеў — Мінск, пакінула сваю кошку ў аэрапорце "Жуляны", паведаміла ў Facebook кіраўнік прэс-службы кіеўскай паветранай гавані Галіна Багданенка.

Лясны кот вярнуўся ў Беларусь праз 90 гадоў

Гісторыя здарылася ў панядзелак, 22 студзеня, раніцай. Блакітнавокага 7-8-месячнага гадаванца пароды неўскі маскарадны пакінула жанчына, якую не прапусцілі на рэйс з жывёлай.

"Нядоўга думаючы, дама выпусціла кацяня ў тэрмінале і спакойна пайшла на пашпартны кантроль. Няма слоў", — адзначыла Багданенка.

Яна размясціла ў сацсетках просьбу забраць кошку, і жадаючыя прытуліць яе знайшліся вельмі хутка. Праз некалькі гадзін прадстаўнік аэрапорта напісала, што жывёлу ўжо забралі.

Не ўсім пашанцавала так, як гэтай прыгажуні. У канцы мінулага кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск згубіўся кот па мянушцы Марцік — яго ніхто не кінуў, ён сам выскачыў з пераноскі падчас ветконтроля і ўцёк.

За гэтай гісторыяй сачылі тысячы неабыякавых беларусаў, якія давалі нават парады, як знайсці жывёлу. Праз дзесяць дзён гадаванца піцерскага мастака Мікалая Капейкіна знайшлі мёртвым пад багажнай стужкай.