МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Зніклага ў Нацыянальным аэрапорце Мінск ката, які належаў піцерскаму мастаку Мікалаю Капейкіну, знайшлі загінулым, паведамілі ў паветранай гавані.
Кот па мянушцы Марцік збег у мінскім аэрапорце пасля дагляду 29 кастрычніка. Заставацца дзеля пошукаў гадаванца яго ўладальнік, вядомы мастак Мікалай Капейкін, у Мінску не стаў — паляцеў далей у Жэневу. За пошукамі жывёлы апошнія тры дні сачылі многія беларусы.
Як стала вядома ў сераду, Марціка знайшлі загінулым. Як паведаміла "Комсомольская правда", кот залез у шчыліну пад багажную стужку і не змог вылезці адтуль.
Супрацоўнікі аэрапорта спрабавалі дапамагчы з пошукамі ката — прапаноўвалі ставіць талерку з валяр'янкай, каб яго прыцягнуць. Аднак своечасова знайсці Марціка не змаглі.
У прэс-службе аэрапорта Sputnik не змаглі пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю.
Раней аэрапорт дыстанцыяваўся ад сітуацыі і заявіў, што супрацоўнікі арганізацыі падчас інцыдэнту клетку з катом не чапалі. Таксама, насуперак папярэднім заявам, ніяк з уцёкамі не звязаны і мытнікі: усё адбылося пасля даглядаў.
Як прызнаваўся журналістам сам Капейкін, кот Марцік быў бяздомным, а ён перавозіў яго з іншымі знойдзенымі жывёламі — хацеў ім "лепшага жыцця".